Буры́ць1 ’руйнаваць’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Касп.), ’распускаць вязанае’ (Жд.), бу́рыць ’разрываць, руйнаваць’ (КЭС, лаг.). Рус. бури́ть ’руйнаваць, кідаць і г. д.’, укр. бу́рити ’руйнаваць; моцна ліць, ліцца і г. д.’ У розных, але падобных значэннях і ў іншых славян: польск. burzyć, чэш. bouřiti, серб.-харв. бу́рити се і г. д. Звязана з слав. *burʼa (гл. бу́ра), Слаўскі, 1, 51; Мейе, RS, 2, 65; Махэк₂, 62 (лічыць *burʼa аддзеяслоўным утварэннем); Фасмер, 1, 244–245. Іначай (але паводле Фасмера, там жа, непераканаўча) Праабражэнскі, 1, 658 (рус. і ўсх.-слав. buriti < oboriti кантамінацыяй з бу́ря). Сюды ж адносіцца і бел. буры́цца ’абвальвацца’ (Нас., Касп., Жд.), бу́рнуцьшпурнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.), бурну́ць ’тс’ (Янк. III), бура́ць ’шпурляць, кідаць’ (Янк. III). Параўн. рус. бурну́тьшпурнуць, кінуць’, буря́ть ’кідаць, шпурляць, руйнаваць’.

Буры́ць2 ’мачыцца’ (Гарэц.), бу́рыць (Нас.), бурэ́ніць ’тс’ (Бяльк.), буры́ць ’моцна ліць ваду’ (Шат.). Рус. дыял. бури́ть, бу́риться ’тс’, бу́рила ’дзіця, якое ноччу мочыцца’. Развіццё значэння зразумелае з рус. дыял. лексікі: бу́ри́ть ’біць крыніцай, бурліць’; ’наліваць багата, праз край’ (→ ’мачыцца’). Усё да бу́ра, бу́ры́ць (гл.). Параўн. і ўкр. бу́рити ’моцна ліць, ліцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.

Разм.

1. чым. Моцна стукнуць. Шахнуць дзвярыма.

2. Тузануць, ірвануць. Рукаў не хацеў закасвацца, быў цесны, і Алег шахнуў цераз галаву рубашку, збіўшы на лоб доўгія чорныя валасы. Ермаловіч.

3. З сілай разануць, адрэзаць. [Сямён:] — Добра, што піла была тупая, а так бы пальцы шахнула... Мыслівец. [Палонны] разаслаў шынель па зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак, спрытна, нейкім прафесійным рухам шахнуў буханку хлеба — раз! раз! — на чатыры кавалкі. С. Александровіч.

4. Шпурнуць, кінуць. Лічыльнікі.. Міцька шахнуў на край стала так, што аж затрашчалі касцяшкі. Паслядовіч.

шахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

Разм. Аб’явіць шах. Шахнуць канём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуцьшпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаць на працягу нейкага часу. Пакідаць мячык. Пакідаць стагі да вечара. □ Віхура вайны .. нямала пакідала мяне па беламу свету. Хомчанка.

2. Кінуць, шпурнуць як папала ўсё, многае. Пакідаць усё каменне ў яму. Пакідаць рэчы на воз. □ Пакідаўшы ў кусты вербалозу рыбацкае прыладдзе, дзядзька і пляменнік шыбуюць у вёску. Сачанка. [Салдаты] ад нечаканасці і страху пакідалі свае карабіны і кінуліся .. ў лес. Колас.

3. Скідаць у стог усё, многае (пра сена, салому і пад.); завяршыць стагаванне.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць каго‑, што‑н. назаўсёды або часова — пра ўсіх, многіх. Калгаснікі .. [у час адступлення арміі] пакідалі свае хаты і паехалі далей ад лініі фронту. Федасеенка. І раптам наша рыбацкае захапленне і спакой парушыў страшэнны крык. Мы пакідалі вуды і выскачылі з-за куста. Ляўданскі.

пакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пакінуць (у 1–10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schmttern

I

vt шпурля́ць, кі́даць

j-n, etw. zu Bden ~ — шпурну́цьі́нуць] каго́-н., што-н. на зямэ́р

inen ~ — разм. перакулі́ць ча́рачку

II

1.

vi грыме́ць, мо́цна сту́каць [гуча́ць]

die Trompten schmtterten — трэбы мо́цна трубі́лі

2.

vi, vt спява́ць, заліва́цца (пра салаўя і г.д.)

3.

vi пла́ваць сты́лем батэрфля́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́даць

1. wrfen* vt, hnwerfen* vt; schmißen* vt (разм.) (шпурнуць); schludern vt (з сілай);

кі́даць ка́мень у ваду́ inen Stein ins Wsser wrfen*;

2. (хутка накіраваць) wrfen* vt;

кі́даць во́йскі ў бой вайск. die Trppen in die Schlacht wrfen*;

3. (пакінуць) verlssen* vt, im Stich lssen*;

кі́даць сям’ю́ die Famili¦e verlssen* [im Stich lssen*]; Frau [Mann] und Kind(er) verlssen*;

кі́даць усё lles stehen und legen lssen*;

4. (пераставаць рабіць што-н.) ufhören vi (што-н. mit D); blassen* vi (што-н. von D);

кі́даць рабо́ту ufhören zu rbeiten; die rbeit an den Ngel hängen (назаўжды);

кі́даць куры́ць sich (D) das Ruchen bgewöhnen, das Ruchen ufgeben*;

кі́даць я́кар марск. nker wrfen*, vor nker ghen*; nkern vi;

кі́даць збро́ю die Wffen strcken; sich ergben* (здацца);

кі́даць жэ́рабя das Los wrfen*; lsen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

То́ркаць ’таўхаць кароткімі штуршкамі’, ’рэзкімі рухамі дакранацца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Юрч.), ’даваць, прапаноўваць’ (Нас., Юрч. Вытв.), ’тыкаць’ (Нас., Ласт.): то́ркаць у зубы ’груба падаваць, паказваць’ (Юрч. Фраз.), ’пратыкаць’ (Сцяшк.), ’штурхаць’, ’будзіць’, ’усоўваць, садзіць’ (ТСБМ, Нас.; калінк., Сл. ПЗБ), тарка́ць ’тс’ (Нас.), ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС; нараўл., З нар. сл.), то́ркаты ’тузаць; падсоўваць’ (драг., З нар. сл.), ’упікаць, дакараць, лаяць’ (Сл. Брэс.; малар., Нар. лекс.), ст.-бел. то́ркати ’бадаць, калоць рагамі’ (Сл. Скар.), сюды ж то́ркацца ’варушыцца, калывацца’ (ТС), ’совацца, заходзіць’ (Юрч. СНЛ), то́ркнуцца ’даткнуцца’ (Ласт.), то́рнуць ’штурхаць, усадзіць, ткнуць, даць’ (Сл. ПЗБ, Юрч., Жд. 2), торкену́ць ’таўхануць, штурхануць’ (ТС), торк — пра нечаканае з’яўленне, падаванне (ТСБМ), ’тыц’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), торьк ’тс’ (мсцісл., Нар. лекс.; Бяльк.), торк‑торк — пра тузанне (Сержп. Прык.). Укр. то́рка́ти ’чапаць, зачапляць’, ’штурхаць’, ’рушыць’, торка́тися ’дакранацца’, рус. то́ркать ’штурхаць, грукаць’, ’ірваць’, ’выцягваць’, польск. torknąć ’ткнуць’, ’піхнуць, падштурхнуць’, ’ударыць’, ’зачапіць’, н.-луж. starkaś, starcyś ’штурхаць, піхаць’, в.-луж. storkać ’штурхаць’, ’таўчы’, чэш. trkati ’басці, калоць’, ’кідацца (у вочы)’, strkat ’штурхаць’, ’перакідаць з месца на месца’, ’падсоўваць’, славац. trkať ’басці’, славен. tŕkati ’грукаць, штурхаць’, otŕkniti ’зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым’, якое Бязлай (Linguistica, 8/1, 64), адносячы да ізаляваных славенскіх лексем, супастаўляе з літ. trìkti ’штурхаць’, ’быць перашкодай’, trė̃kti ’псаваць’, trãknys ’пацяруха’, харв. кайк. tȑkati ’грукаць у дзверы’, серб. тр́кати ’бегаць туды-сюды’, балг. тъ́ркам ’перашкаджаць’, ’церці’, ’расціраць’, ’драць’, дыял. то́ркам ’моцна калоць’, макед. трчка ’бегаць’, трча ’мітусіцца’. Прасл. *tъrk‑/*stъrk‑, роднаснае літ. tùrkterėti ’штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490), відаць, гукаперайманне (Фасмер, 4, 83). Да і.-е. *(s)ter(H)‑k‑ ’зацвярдзець’ (Шустар-Шэўц, 1361). Першаснае значэнне — ’біць па нечым цвёрдым’ (Сной₂, 784). Махэк₂ (651) у якасці роднаснай прыводзіць польск. trykać ’басці’. Аднак Скок (3, 504), разглядаючы лексему як анаматапеічную, звязвае яе з літ. treñkti ’грукаць, грымець, трэснуць, шпурнуць з сілай’, ’біць кулаком’, нова-в.-ням. Drang ’націск’, ’імкненне’ і адносіць да і.-е. асновы *trenq‑, якая ў славян без назалізацыі. Куркіна (Этимология–1974, 45–47) мяркуе, што іншаславянскія сувязі застаюцца не зусім яснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

throw

[Өroʊ]

1.

v.t. threw, thrown, throwing

1) кі́даць; шпурля́ць

to throw a ball — кі́нуць мя́чык

to throw a stone at —

а) шпурну́ць ка́менем у каго́

б) Figur. асуджа́ць, закіда́ць каму́, кіда́ць ка́мень у не́чы агаро́д

2) скіда́ць

His horse threw him — Яго́ны конь скі́нуў яго́

3) кі́даць

to throw a man into prison — пасадзі́ць чалаве́ка ў турму́

Throw some clothes on — Накі́нь што на сябе́

4) кі́даць, уво́дзіць

to throw a person into confusion — прыве́сьці чалаве́ка ў замяша́ньне, зьбянтэ́жыць

5) скіда́ць

A snake throws its skin — Вужа́ка скіда́е ску́ру

6) зьвіва́ць, скру́чваць у ні́ткі (шоўк)

7) informal ла́дзіць, арганізо́ўваць

to throw a party — зла́дзіць вечары́нку

2.

v.i.

кі́даць

How far can you throw? — Як далёка ты мо́жаш кі́нуць?

3.

n.

1) кі́даньне n., кідо́к -ка́ m.

2) далёкасьць кідка́

3) шаль -я, ша́лік -а m.; лёгкая накі́дка або́ по́крыўка на кана́пу

- throw a glance

- throw a monkey wrench into

- throw away

- throw cold water on

- throw in

- throw oneself at

- throw open

- throw out

- throw up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fling

[flɪŋ]

1.

v.t. flung

1) кі́даць; шпурля́ць

to fling someone into jail — кі́нуць каго́ ў турму́

to fling fresh troops into a battle — кі́нуць сьве́жыя аддзе́лы ў бой

to fling a stone — шпурну́ць ка́мень

2) пазіра́ць з пага́рдай, кіда́ць пага́рдлівы по́зірк

3)

а) кі́даць аб зямлю́, валі́ць; скіда́ць

the horse flung his rider — конь скі́нуў ездака́

б) (out) брыка́ць

4) кіда́ць (цень), напаўняць, по́ўніць (па́хам, гу́камі)

The flowers fling their fragrance around — Кве́ткі напаўня́юць паве́тра па́хам

5) уклада́ць, аддава́ць

To fling all energies — аддава́ць усе́ сілы, акуну́цца з галаво́ю (у пра́цу)

2.

v.i.

1) кі́дацца, выбяга́ць, выско́кваць

She flung out of the room — Яна́ вы́бегла з пако́ю

2) пачына́ць свары́цца, ла́яцца

3.

n.

1) кідо́к -ка́ m., по́швырак -ка m.

2) гуля́ньне n., прые́мнае ба́ўленьне ча́су

to have one’s fling — нагуля́цца, прые́мна паба́віцца

to have a fling with someone — мець рама́н з кім

3) зьнява́жлівая заўва́га; крыты́чныя напа́дкі

to have a fling at —

а) паспрабава́ць рабі́ць

б) пага́рдліва або́ зьнява́жліва выка́звацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)