дасці́пны

1. (які ўмее сказаць востра, смешна) gistreich; schrfsinnig, wtzig; fndig; schlg fertig; erfnderisch;

2. (цікаўны, дапытлівы) frschend; dr chringend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

па́дкі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі ахвочы, цікаўны да каго‑, чаго‑н. Сам бацька быў руплівы і падкі да работы. Якімовіч. Я — заўсёды ціка[ўн]ы і падкі да грамадскіх тэм і навін — сяджу, прыслухваюся. Таўлай. Падкія да сенсацый газеты распісалі да апошніх дробязей усе трагічныя падзеі на пірсе. Лынькоў. — Цікава, цікава, — адразу загарэўся Леў Іванавіч, падкі на ўсякія нечаканыя і пікантныя здарэнні. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапы́тлівы

1. (які імкнецца набыць новыя веды) wssbegierig; wssensdurstig; wssenshungrig;

2. (праніклівы, цікаўны) drchdringend; scharf bebachtend; scharf blckend; schrfsinnig; schnell im Erfssen; frschend; prüfend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ciekawy

ciekaw|y

1. цікаўны, дапытлівы;

2. цікавы; займальны;

a to ~e! — вось гэта цікава!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

блудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусты. // У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд. Самуйлёнак.

2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, ўкрадкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі. Гартны.

3. Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка. // У якім выяўляецца зладзеяватасць. Уваччу кожнага з партызанаў устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заўва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Кароткае выказванне, меркаванне наконт чаго‑н. Цікаўны і надзвычай назіральны, ён умеў не толькі слухаць, але і ўстаўляць у гутарку свае заўвагі, заўсёды разумныя і трапныя. Чарнышэвіч. Покі сабраўся.. [Мартын Рыль] адказаць Аўгінні якім-небудзь трапным словам на яе заўвагу аб барадзе, яна ўжо паспела шмыгнуць ад яго. Колас. // часцей мн. (заўва́гі, ‑ваг). Крытычныя меркаванні навуковага характару. Заўвагі рэцэнзентаў. Заўвагі на палях кнігі.

2. Указанне на памылку ці недахоп, часта з папрокам або павучаннем. — Канцы аглабель не зусім роўныя, — зрабіў.. [брыгадзір] заўвагу Міхасю. Якімовіч. Сцёпа слухаў няўважліва. Настаўнік некалькі разоў рабіў яму заўвагі. Курто. // Від дысцыплінарнага спагнання.

3. Дадатковае тлумачэнне да тэксту. Падрадковыя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыта́ць ’звяртацца з пытаннямі; прасіць дазволу’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Мал.), пытацца ’тс’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Чуд.; Воўк-Лев., Татарк., Сл. ПЗБ), пута́ць ’тс’ (маз., Шн. 3; ТС), сюды ж пытальнік ’той, хто пытае, дапытваецца’: прыйдуць страшныя пытальнікі (Кітаб XVI–XVII ст., Стан.), пы́цікцікаўны, хто пытаецца пра тое, што яму не трэба знаць’ (Нас.), пы́тма пыта́ць ’дапытвацца, паўтараць пытанні’ (Нас.), укр. пита́ти, рус. пыта́ть ’праводзіць допыт; катаваць’, пыта́ться ’старацца, спрабаваць’, польск. pytać, чэш. ptáti se, славац. pytať ’прасіць’, pytať sa ’пытацца’, в.-луж. pytać ’шукаць, расшукваць’, н.-луж. pytaś ’тс’, дыял. ’пытаць’, славен. pítati ’пытаць, дапытваць’, серб.-харв. пи́тати, балг. пи́там, макед. пита, ст.-слав. пытати ’тс’. Прасл. *pytati ’пытаць, шукаць’, параўноўваюць з лац. putāre ’абдумваць, меркаваць; рэзаць’, тахар. A put‑k ’судзіць, раздзяляць, адрозніваць’. Гл. Фасмер, 3, 421, з літ-рай; Бязлай, 3, 43–44; Шустар-Шэўц, 2, 1199; БЕР, 5, 266. Паводле Варбат (Этим. иссл., 6, 16–17), развіццё значэння ад ’рэзаць’ да ’думаць, меркаваць’, магчыма, звязана са старажытным земляробчым тэрмінам, пра што сведчыць рус. дыял. вы́пытаць ’выкарчаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pry

I [praɪ]

1.

v., pried, prying

1) падгляда́ць за кім, зазіра́ць куды́

2) уме́швацца

She likes to pry into others’ affairs — Яна́ лю́біць сава́ць нос не ў свае́ спра́вы

2.

n.

назо́льна ціка́ўны чалаве́к

II [praɪ]

1.

v.t.

1) падыма́ць, падва́жваць, перасо́ўваць

2) выця́гваць

We finally pried the secret out of him — Мы нарэ́шце вы́цягнулі зь яго́ таямні́цу

2.

n.

вага́р, лом для падва́жваньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ці́кавы 1, ‑ая, ‑ае.

Спец. Зроблены, пашыты з ціку ​2. Цікавая навалачка. Цікавы чахол.

ці́кавы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да ціка ​3, з’яўляецца цікам ​3. Цікавае дрэва.

2. Зроблены з драўніны ціку. Цікавая мачта.

ціка́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе. Цікавая кніга. Цікавы даклад. □ Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся. Рылько. // Які вызначаецца сваёй работай, багатымі ведамі і іншымі прыкметнымі рысамі. Паездкі на Бярозаўскую ДРЭС запомніліся і ўсхвалявалі мяне перш за ўсё сустрэчамі з вельмі цікавымі людзьмі. Дадзіёмаў. — Цікавы чалавек наш палітрук. Ён бясконца ходзіць ад адной гарматы да другой, на прыбор, да сувязістаў і разведчыкаў і праводзіць гутаркі. Шамякін.

2. Забаўны; незвычайны. Я сягоння вам хачу Расказаць пра сад дзіцячы, Што там добрага пачуў, Што цікавага пабачыў. А. Александровіч. Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.

3. Знамянальны, характэрны; прыкметны якімі‑н. якасцямі, уласцівасцямі. Ёсць пушчы, якія не менш цікавыя, [чым] далёкія трапічныя лясы. Маўр.

4. Разм. Прыгожы. [Пані Вашамірская] аглядае сябе, — яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў. Бядуля.

5. Тое, што і цікаўны (у 1 знач.). [Сцяпан:] Вельмі васпанна цікавая! Скора састарышся, каханенькая, родненькая, як усё будзеш ведаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупі́ць 1, луплю, лупіш, лупіць; незак.

1. каго-што. Знімаць, абдзіраць скуру, кару і пад.; бяліць. Лупіць зайца. Лупіць кару з ліпы. // Ачышчаць ад лупін; абіраць. Саджуся на адмыслова адрэзаны круглячок і пачынаю лупіць бульбу. Сабаленка.

2. каго. Разм. Моцна біць, лупцаваць каго‑н. У памяшканні стала цёмна. Паліцаяў змялі каля дзвярэй, лупілі нагамі і кулакамі. Няхай. [Кася:] — Як толькі конь пачне наравіцца — лупі яго з усяе сілы. Якімовіч. // без дап. Разм. Удараць, стукаць па чым‑н. Лупіць нагой у дзверы.

3. што і без дап. Разм. Назначаць празмерна высокую цану, браць вялікую, непамерную плату за што‑н. — Семсот рублёў?!! Ды дзе ваш розум! За дробязь гэткую цану лупіць! Вы лічыце мяне, напэўна, нецвярозым. Корбан. — Дваццаць пяць рублёў? — здзівіўся Лемяшэвіч. — Нішто! Гэта вы з усіх так лупіце? Шамякін.

4. Разм. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое выконваецца з асаблівай сілай, азартам і пад. Лупіць дождж. □ — Ты чаго не мяняеш пазіцыі?! — закрычаў я са злосцю, бачачы, што дзяўчына.. заядла лупіць з вінтоўкі па паліцаях. Карпюк. — Малайцы, — скупа пахваліў .. [Якімцаў] парадак у нашым пакоі. — .. І ў карты, бачу, не лупіце. Савіцкі.

•••

Лупіць скуру — а) браць празмерна вялікую плату; б) моцна біць, лупцаваць.

Лупіць як сідараву казу — біць моцна, бязлітасна.

лупі́ць 2, луплю, лупіш, лупіць; незак.

У выразе: лупіць вочы на каго-што — пільна глядзець шырока расплюшчанымі вачамі. [Валасны старшыня:] — Цікаўны які! Няма чаго вочы лупіць на панскі маёнтак. Другі раз абыходзь. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)