«БЕЛАРУ́СКІ ФІЛІЯ́Л ПРАМПА́РТЫІ»

(«БФП»),

назва арг-цыі, прыдуманай летам 1931 супрацоўнікамі АДПУ БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення паліт. працэсу над інтэлігентамі ў апараце кіраўніцтва прам-сцю БССР. Стварэнне «БФП» было аднесена да 1926. Паводле абвінаваўчага заключэння, кіраўніком лічыўся А.М.Каплан (кіраўнік прамсекцыі пры Дзяржплане БССР). Ячэйкі арг-цыі «дзейнічалі» ў Дзяржплане БССР, ВСНГ БССР, Белбудаб’яднанні, Белметалааб’яднанні, Белскураб’яднанні. Членам «БФП» інкрымінавалася «жаданне перараджэння сав. улады ў бурж дэмакр. рэспубліку», правядзенне мерапрыемстваў, якія «павінны былі перашкаджаць і тармазіць развіццё нар. гаспадаркі, ствараць прарывы і перашкоды». Да крымін. адказнасці прыцягнуты 30 чал., 8 з іх праходзілі і як чл. «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі», што, на думку АДПУ, пацвярджала наяўнасць сувязі паміж «контррэвалюцыянерамі» Беларусі. Акрамя паказанняў сведак і прызнанняў арыштаваных, ніякіх доказаў існавання «БФП» не выяўлена. Паводле пастановы Калегіі АДПУ БССР ад 23.7.1931 прыгавораны 10 чал. да 10 гадоў лагераў, астатнія да 5 гадоў лагераў. У жн. 1962 рэабілітаваны 1, у вер. 1989 — астатнія 29 чал.

Т.С.Процька.

т. 2, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Палява́ць1 ’займацца пошукамі і праследаваннямі дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага’ (ТСБМ), палява́нне, паляўнічы. Рус. полева́ть, укр. полюва́ти, ст.-рус. польничати, польск. polować ’тс’. Да поле (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Брукнер, 429) з суф. ‑ovati, ‑evati (параўн. SP, 1, 48). Сюды ж і палява́ць ’бегаць (аб жывёле)’ (Мат. Гом., Некр., Сл. ПЗБ), полёваць ’тс’ (ТС).

Палява́ць2тармазіць калком хвост плыта’ (Сл. ПЗБ), палёваць ’тс’ (ТС). З польск. palować ’упэўніваць палямі; падвязваць (расліны)’ < pal (гл. паля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рмаз ’прыстасаванне для запавольвання або спынення руху’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Цых.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.). З рус. то́рмоз ’тс’, якое звычайна тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. τόρμος ’прасвідраванае, пракручанае’, позняе ’ўтулка, затычка’ (Міклашыч, 359; Фасмер, Этюды, 203; Чарных, 2, 251- 252; ЕСУМ, 5, 605), што малаімаверна (Трубачоў, Дополн.; Фасмер, 4, 84). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 1958, 3, 45) дапускае, аднак, запазычанне з цюрк. turmaz ’ён не стаіць’, а таксама ’падкладкі для колаў арбы’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, параўн. тормозі́ць ’узбуджаць, хваляваць’, тормозова́ць ’штурхаць, будзіць’ (ТС), балг. тормо́зя ’прыгнятаць (маральна); перашкаджаць, затрымліваць’, што могуць разглядацца як варыянты з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы зыходнага с, параўн. тармасіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

brake

I [breɪk]

1.

n.

1) то́рмаз -а m.

2) Figur. перашко́да f.

2.

v.t.

тармазі́ць

to brake an automobile — затармазі́ць аўтамабі́ль

II [breɪk]

1.

n.

1) це́рніца f. (для лёну або́ канапе́ль)

2) цяжка́я барана́

3) цестамясі́лка f.

2.

v.t.

це́рці або́ трапа́ць лён (кано́плі)

III [breɪk]

n.

гушча́р -у m.

IV [breɪk]

n. or bracken

па́параць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тармасі́ць ’тузаць, торгаць’, ’чапляцца’ (ТСБМ), ’трасці, тузаючы; цягаць, рваць’ (Нас.), ’трасці, тузаць’ (Ласт., Растарг.), ’торгаць за валасы або вуха’ (Варл.), ’растрасаць пражу пасля адпарвання’ (Жд. 2), тармасі́цьтармазіць’ (Гарэц.), тормосі́ті ’трасці’ (Вруб.), тармасі́ць, тармашы́ць ’торгаць’ (Некр. і Байк.), тармасну́ць ’трасануць’ (Юрч. Вытв.), тармса́ць ’тузаць, торгаць, трапаць’ (ТС); ст.-бел. тармоси́ти, тормоси́ти ’тармасіць’ (1597 г., КГС); сюды ж тармаса́ ’валтузня, важданіна, тармашэнне’ (Нар. словатв., Федар. 4), тармасава́цца ’валтузіцца’ (Яруш.; навагр., Шн. 2), укр. термо́сити, дыял. тормо́си́ти ’цягаць, тузаць, трэсці; хістаць’, тирмо́сити ’тармашыць’, рус. тормоши́ть ’тс’, польск. tarmosić, дыял. termosić ’тузаць, трасці; мяць, гнясці’, славац. trmosiť sa ’трэсціся, тузацца’, а таксама фармальна адрозныя без суф. ‑os‑, што інтэнсіфікуе дзеянне, укр. дыял. те́рмати ’тармашыць, тузаць, трасці’, чэш. trmácet ’мучыць, стамляць’, дыял. trmati ’тс’, славац. trmať ’вырываць, тармасіць, тузаць’. На падставе апошніх выводзіцца мажлівае прасл. *tr̥mati ’тузаць, рваць’, што з першаснага *tr̥m‑ < і.-е. *ter‑ з пашыральнікам ‑m‑ і значэннем ’церці’ (Борысь, 628). Мяркуюць, што можа быць аддалена роднасным да грэч. τρέμω ’трымчу, трасуся’, лац. tremo, ‑ere ’трымцець’, тахар. A träm ’тс’, тахар. B tremem ’трымценне, дрыжыкі’, алб. дыял. trem ’палохаюся’, літ. trìmti ’дрыжаць ад холаду’ (Фасмер, 4, 84; Махэк₂, 651; ЕСУМ, 5, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарнава́ць1 ’малаціць перавернутыя неразрэзаныя снапы’ (Нас.), ’малаціць неразвязаныя снапы’ (Байк. і Некр.), ’малаціць перакуленыя неразрэзаныя снапы’, ’адбіваць калоссе і адкідваць яго ўбок’ (Касп., Стан.). Параўн. рус. дыял. тарнава́ть ’малаціць збожжа ў снапах, папераменна іх пераварочваючы’, торно́вка ’малацьба звязаных снапоў’. Гл. тара́ніць ’біць, разбіваць цэпам перавязь у снапоў дзела лепшага абмалоту’ (гл.), паводле Насовіча (Нас.), звязана з таран2 (гл.). Няясна. Рускія словы выводзяць са сторновать ’тс’, якое суадносяць са стернь (Праабражэнскі, 2, 385; Фасмер, 4, 84), гл. сцёран2, стырня, або са сторона (Новое в рус. этим., 219), гл. старана.

Тарнава́ць2 ’табаніць, прычальваць, прыставаць да берага’ (Ласт.), ’кіраваць, накіроўваць у пэўным напрамку’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’тармазіць, затрымліваць (плыт)’ (віл., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ), тарнава́цца ’швартавацца’ (карэліц., ЖНС). З мовы плытагонаў, параўн.: “Гануля тарнуй: выкрык плытнікаў на Нёмане, азначаючы каманду прыбіваць плыт да берагу” (Ласт., 698). Няясна; мяркуюць пра сувязь з ням. steuern ’кіраваць’ (Сл. ПЗБ, 5, 90). Гл. таксама тарно, тарнавы.

Тарнава́ць3 ’біцца ў канвульсіях’: тарну я кунвурсія; тарнуе (пра эпілепсію) (чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’трэсціся ў ліхаманцы’ (Жд. 1), ’турбаваць, хваляваць’ (Растарг.), тарнава́цца ’калаціцца ад злосці, страху’ (Жд. 1), ’мардавацца’ (жлоб., Нар. словатв.), ’неспакойна стаяць, кідацца ва ўсе бакі’ (чач., ЖНС), ’насіцца, бегаць’ (Ян.), ’гарэзіць, шумець (пра дзяцей)’ (ветк., Ск. нар. мовы), сюды ж таранава́ць ’пра стан, калі чалавек неспакойна сябе паводзіць’ (там жа). Запазычанне, параўн. польск. дыял. tarny ’мурашкі, дрыжыкі (на целе)’, tarnieć ’дранцвець’, tarnąć ’церпнуць’, што, паводле Брукнера (566), з першаснага *tarpnąć, гл. цярпець, церпнуць.

Тарнава́ць4 ’прыстасоўваць, прымяняць’ (Стан.), ’адносіць; рабіць прыгодным для выкарыстання, прымянення’: ён гэта тарнуе да мяне (віл., Стан.), тарнава́цца ’прыстасоўвацца’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ’уладкоўвацца, размяшчацца’, ’прыстасоўвацца, дапасоўвацца’ (віл., Стан.). Наватвор 20‑х гадоў на базе тарнаваць3 з першасным значэннем ’турбаваць, хваляваць’; зафіксавана ў першым выданні слоўніка братоў Гарэцкіх (Гарэц. 1) у прыставачным дзеяслове прытарно́ўваць ’прыстасоўваць, дапасоўваць’, параўн. у сучасным ужыванні тарнаванае мастацтва ’ўжытковае, прыкладное мастацтва’ (Беларусіка, 19, 226), з далейшым развіццём значэння ’дастасоўвацца, датычыцца’.

Тарнава́ць5 ’цягнуць, несці, везці цяжкае ці вялікае’ (Мілк.). Відаць, звязана з тараніць3 ’несці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

set3 [set] v. (set)

1. ста́віць, кла́сці; размяшча́ць;

The house is set in the suburbs. Дом знаходзіцца ў прыгарадзе;

The novel is set in prewar London. Месца дзеяння ў рамане – перадваенны Лондан.

2. саджа́ць, уса́джваць;

set smb. by the fire-place усадзі́ць каго́-н. каля́ камі́на

3. напраўля́ць, накіро́ўваць; паваро́чваць;

set one’s face towards the sun паваро́чвацца тва́рам да со́нца

4. падрыхто́ўваць, прыво́дзіць у стан гато́ўнасці;

set a piano настро́йваць піяні́на;

set the stage расстаўля́ць дэкара́цыі

5. прызнача́ць, назнача́ць, вызнача́ць;

set a date назнача́ць да́ту

6. захо́дзіць (пра нябесныя свяцілы);

The sun is setting. Сонца заходзіць.

7. ста́віць, настаўля́ць;

set an alarm-clock заво́дзіць будзі́льнік;

set a goal ста́віць мэ́ту;

set a sum задава́ць зада́чу

8. даво́дзіць да ла́ду, папраўля́ць;

set a hat папраўля́ць капялю́ш;

set a broken arm упраўля́ць руку́

9. прымуша́ць;

We were set at work. Нас засадзілі за працу;

His words set me thinking. Яго словы прымусілі мяне задумацца.

10. застыва́ць;

The jelly has set. Жэле застыла.

set about doing smth. infml пача́ць рабі́ць што-н.;

set smb. against smb. падбухто́рваць каго́-н. су́праць каго́-н.

set apart [ˌsetəˈpɑ:t] phr. v. аддаля́ць, раздзяля́ць

set aside [ˌsetəˈsaɪd] phr. v. адклада́ць, адкла́дваць;

set aside a verdict анулява́ць прыгаво́р

set back [ˌsetˈbæk] phr. v.

1. затры́мліваць, тармазі́ць;

The bad weather has set them back. Дрэннае надвор’е затрымала іх.

2. размяшча́ць далёка; адсо́ўваць;

The house is set well back from the road. Дом знаходзіцца даволі далёка ад дарогі.

set down [ˌsetˈdaʊn] phr. v.

1. выса́джваць ( пасажыраў)

2. запі́сваць

set forth [ˌsetˈfɔ:θ] phr. v. fml адпраўля́цца, выпраўля́цца (у падарожжа);

set smth. forth фармулява́ць ( думкі, ідэі)

set in [ˌsetˈɪn] phr. v. пачына́цца;

Winter has set in early. Зіма наступіла рана.

set off [ˌsetˈɒf] phr. v. адпраўля́цца, выпраўля́цца ў даро́гу

set out [ˌsetˈaʊt] phr. v.

1. выхо́дзіць, выязджа́ць;

set out to do smth. збіра́цца рабі́ць што-н.

2. выстаўля́ць; расклада́ць, раскла́дваць, расстаўля́ць

set up [ˌsetˈʌp] phr. v.

1. устана́ўліваць, фармірава́ць;

set up a monument узве́сці по́мнік;

set up a new government сфармірава́ць но́вы ўра́д;

set up a new record паста́віць но́вы рэко́рд

2. распачына́ць ( справу);

set up as a chemist’s адкры́ць аптэ́ку

3. дапамага́ць (каму-н.) уладкава́цца;

Her father set her up in business. Бацька дапамог ёй распачаць справу.

4. аднаўля́ць ( сілы);

A week in the country set her up nicely again. Тыдзень за горадам вярнуў ёй здароўе.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)