стесня́ться

1. (чувствовать стеснение) саро́мецца, быць нясме́лым, бая́цца;

он стесня́ется пу́блики ён саро́меецца пу́блікі, ён нясме́лы пе́рад пу́блікай;

2. страд. сціска́цца; абмяжо́ўвацца; см. стесня́ть​ 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

huddle​2 [ˈhʌdl] v.

1. (up) збіра́цца, збіва́цца ў ку́чу, то́ўпіцца;

The children huddled together under the trees. Дзеці стоўпіліся пад дрэвамі;

The sheep huddled up. Авечкі збіліся ў кучу.

2. ску́рчвацца; сціска́цца;

The child huddled under a blanket. Дзіця скурчылася пад коўдрай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bállen

1. vt

1) камячы́ць

2) сціска́ць (руку ў кула́к)

2. ~, sich згушча́цца; сціска́цца (у камяк), зле́плівацца;

die Wólken ~ sich во́блакі згушча́юцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zusámmenballen

1. vt сціска́ць (кулакі); камячы́ць (паперу); вайск. збіра́ць, сканцэнтро́ўваць

2. ~, sich сціска́цца

2) збіра́цца (пра хмары)

2) вайск. ску́чвацца, збіра́цца; канцэнтрава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ку́рчыцца і ко́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам, скручвацца (ад холаду, болю і пад.). Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Колас. [Хлопец] быў ранены ў ногі і ў жывот і вельмі пакутліва курчыўся ў агоніі, сілячыся штосьці сказаць непаслухмяным языком. Мележ. У жыце, схапіўшыся за нагу, корчыўся Вано. Няхай.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; крывіцца, выгінацца. [Машыніст] саскочыў на зямлю, пераступіў цераз разарваны тэлефонны провад, што курчыўся на снезе. Мележ. На агні адставала ад дрэва кара; шэрая, яна корчылася, што гадзюка, і з яе капала вада. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мікуліць ’быць нясмелым, баяцца; баючыся, не ведаць, як паступіць’ (мін., КЭС), укр. микуля́ти ’глядзець, адводзячы вочы, адчуваючы сябе няёмка’, валын. мику́лити ’хітрыць’, ’віляць’, паўд. мику́литися ’мяць’, ’хітрыць’, рус. пск. мику́лить ’пры паляванні прапускаць, не заўважаць, зяваць’, серб.-харв. mikuliti se ’корчыцца, скурчвацца, сціскацца, зморшчвацца’. Генетычна роднасныя з в.-луж. mikać ’маргаць’, mikotać ’варушыць; міргаць’, зах.-мар. mikati se ’спрытна, жвава рухацца’, паўд.-мар. ’мільгаць’, ’вагацца’, серб.-харв. ми̏гољити ’круціцца, ёрзаць’, ’павольна цягнуцца’, изми́гољити се ’вырвацца, выслізнуць’. Усх.-слав. лексемы паходзяць з асновы mik‑(/mig‑), пашыранай дэмінутыўным суфіксам ‑ul‑/‑ol‑. Да міг (гл.). Паводле ЕСУМ (3, 460), ад Микола.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tighten [ˈtaɪtn] v.

1. сціска́ць; сціска́цца

2. наця́гваць; наця́гвацца; заця́гваць; заця́гвацца;

tighten a nut hard закруці́ць га́йку да ўпо́ру;

tighten discipline падцягну́ць дысцыплі́ну

♦

tighten one’s belt зацягну́ць папру́гу, падрыхтава́цца да го́ршых часо́ў

tighten up [ˌtaɪtnˈʌp] phr. v.

1. сціска́ць, замацо́ўваць

2. станаві́цца больш пі́льным, стро́гім;

The rules were tightened up. Правілы сталі больш жорсткімі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лекаце́ць ’дрыжэць, калаціцца (аб сэрцы)’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; чэрв., Жд. 2), драг. лёкотіты ’дрыжэць, трэсціся’ (Клім.), лякотітэ (І. Лучыц-Федарэц), кобр. люкотітэ, лекотітэ, стол. лёкотіты (Нар. лекс.), бяроз. лекотётэ (Шатал.), слонім. лекацёць ’тс’ (Нар. лекс.; гродз., Сцяшк. Сл.), ’булькатаць (аб вадзе ў страве пры яе варэнні)’ (Шат.), ’даражыць, берагчы што-небудзь’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Беларускае. Утворана ад назоўніка *lękotъ < лęк‑ъ, як і іншыя гукапераймальныя дзеясловы з суф. ‑ot-ěti (// ‑on‑ěti). Параўнуе стукотіти, стугоніти. Развіццё семантыкі прасл. lękati ’гнуць, выгінаць, закрыўляць’ > ’згінацца, схіляцца’ > ’курчыцца, сціскацца ад страху, трывогі’ > ’баяцца’ > ’дрыжэць’ гл. Слаўскі, 4, 207. Аналагічна і.-е. *bheug‑ ’згінаць’ > літ. būgti ’трывожыцца, лякацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурга́н ’бугор’ (Грыг., Гарэц.); ’пухір’ (Яруш.); ’цвёрды грузачок, пухір на скуры’ (мсцісл. З нар. сл.), варга́н ’вярзіла, боўдзіла’ (віл., Грынблат, вусн. паведамл.), рус. бранск. вурга́н ’сіняк’, маск. ворга́н ’вір, яма ў рацэ’. Хутчэй за ўсё аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вурга́ніць ’кідаць, перакульваць’ (гл.), якое, відаць, нельга разглядаць асобна ад варга́ніць ’тс’ (гл.); балгарская паралель въ́рга ’гуз на целе’, якую Бернар (Балк. ез., 3, 1961, 83) выводзіць з върга́лям ’куляць, пераварочваць’ (< і.-е. *wer‑gh‑ ’круціць’; параўн. лат. sa‑vergt ’моршчыцца, сціскацца’ (БЕР, 1, 210)) і въ́ргам ’куляць, перакідаць’, а таксама серб.-харв. варгањ ’грыб баравік’ (Мяркулава, Очерки, 164), магчыма, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. vъrganъ ’нарост, грыб’; адносна фанетыкі і семантыкі параўн. таксама вурдыль, вургуль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тыся ’палохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati se ’баяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати се ’палохацца’, ст.-слав. лѧцати ’ставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)