сціска́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сціска́юся сціска́емся
2-я ас. сціска́ешся сціска́ецеся
3-я ас. сціска́ецца сціска́юцца
Прошлы час
м. сціска́ўся сціска́ліся
ж. сціска́лася
н. сціска́лася
Загадны лад
2-я ас. сціска́йся сціска́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сціска́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сціска́цца несов.

1. сжима́ться, сти́скиваться;

2. (тесно сдвигаться) тесни́ться;

3. перен. (о сердце, груди и т.п.) сжима́ться;

1-3 см. сці́снуцца;

4. страд. сжима́ться; сда́вливаться; сти́скиваться; см. сціска́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сціснуцца.

2. Разм. Адчуваць няёмкасць, сарамлівасць. Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца. .. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацца ад патрат на яго. Гартны. // (з адмоўем «не»). Абл. Дзейнічаць бесцырымонна ў адносінах да каго‑н. Цяпер яна [маладзіца] смяецца і не сціскаецца ў розных мянушках па .. адрасу [Лабановіча]. Колас.

3. Разм. Ціснуцца; скупіцца. Чалавек ён [Стась Ломаць] быў хітры, усё прыбядняўся, сціскаўся, і не любілі яго ў Наносах. Чарнышэвіч.

4. Зал. да сціскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціска́цца гл. сціснуцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.

Спружына сціснулася.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.

Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.

3. Сабрацца ў камяк, скурчыцца, сагнуцца.

С. ад нечаканасці.

С. ад страху.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).

Сэрца сціснулася ад жалю.

5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.).

Рукі сціснуліся ў кулакі.

|| незак. сціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. сціска́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сда́вливаться страд. сціска́цца, зду́швацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сти́скиваться возвр., страд. сціска́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сжима́ться

1. сціска́цца; см. сжа́ться;

2. страд. сціска́цца; скарача́цца; см. сжима́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць і сціскацца — сціснуцца; стан паводле дзеясл. сціскаць — сціснуць (у 1 знач.) і сціскацца — сціснуцца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, холаду і пад.).

К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

Бяроста курчылася на агні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)