Асно́ва. Першапачаткова ’ніткі, што ідуць уздоўж тканіны’. Рус., укр., балг., макед. основа, серб.-харв. основ, польск. osnowa, чэш., славац., славен. osnova, ст.-рус. основа. Праслав. *o(b)snova (Трубачоў, Ремесл. терм., 113) утворана як бяссуфіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *o(b)sno‑vati (аснаваць), які ад снаваць (гл.). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 663; Фасмер, 3, 162; БМ 61, 1, 3; Булахоўскі, Тр. ИРЯ, 1, 173. Недакладна адносіць утварэнне слова да XIX–XX стст. (Гіст. лекс., 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сці, месьці́, мясьці́ ’падмятаць’, ’з сілай гнаць, кружыць снег’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ. ТС; міёр., З нар. сл.). Укр. мести́, рус. мести́, польск. mieść, н.-луж. mjasć, в.-луж. mjeść, чэш. mésti, славац. miesť, славен. mẹ́sti, серб.-харв. мѐсти, макед. мете, балг. мета, ст.-слав. мести. Прасл. mesti (< metti), роднаснае да metati > мятаць (гл.). Дакладнымі адпаведнікамі агульнаслав. лексемы з’яўляюцца: літ. mèsti ’кідаць, шпурляць’, ’пакінуць’, ’снаваць’, лат. mest ’кінуць’, ст.-прус. metis ’кідок’, лац. mittō, mittere ’тс’, ’выпускаць’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 611; Махэк₂, 361; Фрэнкель, 422; Бязлай, 2, 179; Шустар-Шэўц, 12, 926–927). Гл. мятаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́капрайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. при‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuitiснаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адда́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго‑н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі. // Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.

3. у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.

4. у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым‑н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́та ‘углядацца’, макед. сртам ‘углядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ply2 [plaɪ] v.

1. lit. хадзі́ць, курсі́раваць; снава́ць (пра караблі, аўтобусы і да т.п.);

Small fishing boats plied to and fro across the harbour. Невялічкія рыбацкія лодкі курсіравалі па гавані.

2. займа́цца (якой-н. дзейнасцю); працава́ць стара́нна (чым-н.);

ply a spa de працава́ць рыдлёўкай;

ply one’s oars наляга́ць на вёслы

3. (with) частава́ць (чым-н.)

4. (with) дакуча́ць, прыстава́ць з распы́тваннямі

ply one’s trade займа́цца чым-н. (рамяством, бізнесам і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spin2 [spɪn] v. (spun)

1. круці́ць; круці́цца, вярце́ць; вярце́цца;

spin a top пуска́ць ваўчо́к;

My head spins. У мяне кружыцца галава;

The room span round. Пакой паплыў перад вачыма.

2. пра́сці, снава́ць, сука́ць;

spin a web пле́сці павуці́нне

spin a yarn раска́зваць ба́йкі

spin along [ˌspɪnəˈlɒŋ] phr. v. ху́тка ру́хацца, ху́тка е́хаць, не́сціся (на веласіпедзе, машыне і да т.п.)

spin out [ˌspɪnˈaʊt] phr. v. расця́гваць час;

spin out a story до́ўга і ну́дна раска́зваць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ла́зіць1, ла́зіті, ла́зыты ’поўзаць’ (Нас., Яруш., ТСБМ), ’чапляючыся, узбірацца ўверх або апускацца ўніз’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Яруш.), ’хадзіць, снаваць’, ’прабірацца скрытна, паўзком, сагнуўшыся і вяртацца назад’, ’шукаць, намацваць, забіраючыся рукою ў што-небудзь’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. лазити, рус. лазить, ст.-рус., ст.-бел. лазити, польск. łazić, н.-луж. lazyś, в.-луж. łazyć, ст.-чэш. laziti, мар. łaziť, славац. laziť, славен. láziti, серб.-харв. ла̏зити, макед. лази, балг. лазя, ст.-слав. лазити. Прасл. laziti, lazjǫ ’поўзаць, паволі пасоўвацца ўверх пры дапамозе рук’. Ітэратыўны дзеяслоў да ле́зці (гл.). Сюды ж: лазам лезці ’настойліва лезці’ (Шат.).

Ла́зіць2 пчол ’падразаць мёд у пчол’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.) — у выніку семантычнага пераносу з лаз́іць1 ’узбірацца ўверх (на дрэва) да борці’ > ’выбіраць мёд з яе’. Да ле́зці (гл.). Сюды ж лазенне ’выбіранне мёду з борцей’ (Нас.), лажаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súniti ’штурхнуць’, балг. дыял. су́на ’перамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spin

[spɪn]

1.

v.t. spun, spinning

1) пра́сьці, снава́ць

A spider spins a web — Паву́к снуе́ павуці́ну

2) круці́ць

to spin a top — запуска́ць ваўчо́к

3) склада́ць (пе́сьні, ве́ршы), ве́сьці апавяда́ньне

4) Sl. тлума́чыць на сваю́ кары́сьць

2.

v.i.

1) круці́цца

2) імча́цца

3.

n.

1) прадзе́ньне n.

2) кручэ́ньне n.

3) імча́ньне n.

4) Av. што́пар -у m.

5) прае́здка f.

We went for a spin — Мы пае́халі пракаці́цца

6) Sl. тлумачэ́ньне на сваю́ кары́сьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)