снава́ць, сную́, снуе́ш, снуе́; снуём, снуяце́, сную́ць; снуй; незак.

1. што. Падрыхтоўваць пражу асновы для ткання.

С. пражу.

2. Рухацца туды і сюды, у розных напрамках.

С. па вуліцы ўзад-уперад.

|| наз. снава́нне, -я, н.; прым. снава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сную́ снуё́м
2-я ас. снуе́ш снуяце́
3-я ас. снуе́ сную́ць
Прошлы час
м. снава́ў снава́лі
ж. снава́ла
н. снава́ла
Загадны лад
2-я ас. сну́й сну́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час снуючы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

снава́ць несов., в разн. знач. снова́ть;

с. пра́жу — снова́ть пря́жу;

сную́ць пчо́лы — сную́т пчёлы;

с. па ву́ліцы ўзад-упе́рад — снова́ть по у́лице взад-вперёд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снава́ць, сную, снуеш, снуе; снуём, снуяце; незак.

1. што. Рабіць аснову тканіны. Снаваць пражу. // без дап. Рухацца ўзад і ўперад, робячы аснову, ткучы палатно.

2. перан.; што. Складаць, ствараць. Так і хочацца заўсёды Песню вечную снаваць. Купала. [Віктар і Карызна], працятыя дзелавым клопатам, пачалі снаваць планы бліжэйшай работы. Зарэцкі.

3. Рухацца ў розных кірунках, туды і сюды. Цалюткі дзень снуюць тут людзі — старыя і малыя, хто за Нёман, хто з-за Нёмана. Колас. Студэнты, нібы мурашкі, снавалі сюды-туды. Васілевіч. Па блакітных дарогах роднай зямлі снавалі караваны суднаў. Данілевіч. // Пра думкі, успаміны і пад. У галаве снавалі думкі: а дзе ж падполле? Няхай.

4. перан.; што. Закладваць аснову, ствараць што‑н. А пад страхою ластаўкі Вёсачку гнёздаў снуюць. Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Снава́ць ‘рабіць аснову тканіны’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Касп.; ашм. Стан.; Нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), снова́ць ‘тс’ (ТС, Уладз.), снува́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк., в.-дзв., Сл. ПЗБ), снава́ць ‘рухацца ў розных кірунках, туды і сюды’ (ТСБМ), ‘хадзіць без работы’ (Жд. 3), снава́цца ‘снавацца; ледзь рухацца’ (Касп., Пятк. 2), ‘хадзіць без работы, справы’ (Жд. 3, Шатал., Нар. лекс.). Параўн. укр. снува́ць, рус. снова́ть, ст.-рус. сновати, рус.-ц.-слав. сноути, польск. snuć (się), snować (się), в.-луж. snować, н.-луж. snowaś, чэш. snouti, snovatiснаваць’, перан. ‘рыхтаваць, задумваць нешта’, славац. snovať ‘матаць, наматваць’, серб.-харв. сно̀вати, славен. snováti, балг. снова́, макед. снове. Прасл. *(o)snovati роднаснае лат. snaujis ‘пятля’, гоц. sniwan ‘спяшацца , ст.-ісл. snúa ‘вярцець, матаць, плесці’, да і.-е. кораня *sneu‑ ‘вярцець, паварочваць’; гл. Покарны, 1, 977; Фасмер, 3, 699; Чарных, 2, 182; Скок, 3, 298; Трубачоў, Ремесл. терм., 122; Шустар-Шэўц, 1329; Бязлай, 3, 280–281; Борысь, 565; ЕСУМ, 5, 338. Пераноснае значэнне ‘хадзіць туды і сюды; хадзіць без справы Махэк₂ (564) тлумачыць старым спосабам снавання пры дапамозе калкоў у сцяне або ў зямлі, калі той, хто снуе, мусіў рухацца туды і сюды, папераменна ў абодвух напрамках. Варыянт снуваць пад уплывам формы цяп. часу сную; гл. Варбат, Морфон., 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заснава́ць², -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; зак.

Пачаць снаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снова́тьI несов., техн. снава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. снаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснова́ть сов.

1. спец. заснава́ць, пача́ць снава́ць;

2. перен., разг. заснава́ць, захадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак.

Скончыць (перастаць) снаваць. Адснаваць кросны. / у перан. ужыв. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)