сербскі кампазітар, музыказнавец, педагог; адзін са стваральнікаў сучаснай сербскай кампазітарскай школы. Вучань С.Мокраняца (кампазіцыя), З.Неедлы (музыказнаўства).’ Выкладаў у ун-це (1925—39) і Муз. акадэміі (з 1941 праф.) у Бялградзе. Стваральнік і кіраўнік вак.-інстр. ансамбляў педагогаў Сербскай муз. школы (1911) і ун-та (Collegium musicum, 1925), рэдактар час. «Muzika» (1928). У творчасці апіраўся на муз. фальклор. Сярод твораў: сімф. паэма «Смерць маці Юговічаў» (1921), лірычная сімфонія для голасу з арк. «Баль на лузе» (1939), уверцюра «Даніла і Сіманіда» (1913); камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы, у т. л. «Мелодыі і рытмы Балкан», хары, рамансы. Аўтар муз.-тэарэт. прац пра Б.Сметану, Р.Вагнера, Р.Штрауса, Г.Малера, Мокраняца, сербскі муз. фальклор і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГАНЦІ́НІ (Segantini) Джавані (15.1.1858,г. Арка, Італія — 28.9.1899),
італьянскі мастак. Вучыўся ў акадэміі Брэра ў Мілане (1876—78). З 1885 жыў у Швейцарыі. У ранняй творчасці зазнаў уплыў Ж.Ф.Міле, арыентаваўся на натуралізм і эфекты люмінізму («Аве Марыя», 1882). У 1887—90 пісаў кампазіцыі з рытмічнымі і геам. элементамі, светлым каларытам у духу пуантылізму («Маладая пастушка», 1887—88; «Дзве маці», 1890). З 1890 звярнуўся да сімвалізму. У большасці работ фонам з’яўляецца альпійскі пейзаж. Творам уласцівы дэкар.рытмы, напоўненыя містычнымі або сімвалічнымі элементамі, своеасаблівае асвятленне, якое ўзмацняе падзел тонаў: «Анёл жыцця» (1894), «Любоў да вытокаў жыцця», «Паша вясной» (абодва 1896), «Багіня кахання» (1894—97), «Альпійскі трыпціх» (1886—99), «Партрэт Казірагі Арыяні» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цы́тра1, ‑ы, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі. Дык, арфы і цытры, — гучней і гучней! Хай вашыя рытмы абудзяць людзей.Дубоўка.
[Ням. Zither ад грэч. kithara.]
цы́тра2, ‑ы, ж.
Разм.зневаж. Пра расфуфыраную легкадумную, хітрую жанчыну. Зусім здурнеў на старасць мой Паўлюк — Завёў наводшыбе каханку-цытру.Валасевіч.— Ого! Так і пакрыўдзіш гэтую цытру! — паддаючыся просьбе, сказаў .. [Барташэвіч] ужо нязлосна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСО́ЎСКАЯ Наталля Сяргееўна (н. 7.11.1958, в. Забараўе Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1983). З 1983 мастак на Магілёўскім камбінаце шаўковых тканін, з 1988 выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. Працуе ў галіне габелена ў тэхніцы ручнога ткацтва. Творы вызначаюцца тонкімі суадносінамі пастэльных колераў, разнастайнасцю кампазіцыйных і фактурных вырашэнняў, спалучэннем традыц. матэрыялаў (лён, воўна) з нетрадыцыйнымі (сінт. валокны, дрот, метал, шкло, сізаль), зваротам да спадчыны нар. мастацтва. Сярод работ: «Два жыцці» (1982), «Забытая вёска» (1989), «Вечар», «Дажджлівае акно», «Вясна» (усе 1991), «Мае вербы» (1993), «Маркотныя кветкі», «У лесе кладуцца цені» (абедзве 1994), «Старажытныя рукапісы», «Зямля квітнее» (абедзве 1996), «Гарадскія рытмы» (1997), «Сярод бяроз, слядоў і цішыні» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.8.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Харкаўскі маст.-прамысл.ін-т (1971). Сярод ранніх твораў пераважаюць графічныя кампазіцыі, выкананыя ў традыц. жанрах: серыі літаграфіі «Зямля» (1977—79) і пастэлей «Горад майго дзяцінства» (1982). Трагічны лёс вёскі, узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя, пытанні экалогіі ў творах «Чырвоны спрут» (1974), «Рытмы хіміі» (1976), «Вячэра на траве» (1979), «Трывожны сон птушкі» (1981), серыя «Мёртвая вёска» (1991—92). Успаміны аб вайне — у аснове кампазіцый «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), стараж. Віцебску прысвечаны серыя «Мой горад» (1981), трыпціх «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991). У творах 1990-х г. дамінуючае месца занялі ідэі хрысц. маралі, праблемы духоўнасці, клопат аб захаванні спадчыны, увасобленыя ў складаныя метафарычныя вобразы («Памяць», «Шлях да храма», «Прысвячэнне», «Паклон зямлі», «Пераможаны»).
малдаўскі пісьменнік, рэжысёр, сцэнарыст. Засл. дз. маст. Малдовы (1968). Нар.арт. Расіі (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1964). Аўтар зб-каў вершаў «Збянтэжанасць» (1956), «Рытмы» (1965), «Душа жаўрука» (1974), «Двайная спіраль» (1976), аповесці «Буколіка» (1966), кн. апавяданняў «Белая скрыпка» (1963) і інш. У кіно дэбютаваў героіка-рэв. стужкай «Чакайце нас на світанні» (1964). Зняў фільмы па ранніх творах М.Горкага — «Табар адыходзіць у неба» (1976, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне) і А.Чэхава «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). Сярод інш. фільмаў «Гэта імгненне» (1970), «Лаугары» (1973), «Ганна Паўлава» (1983, з Вялікабрытаніяй) і інш. Яго работы вылучаюцца рамант. светаадчуваннем, эмацыянальнасцю, імкненнем да адухоўленасці вобразаў. Піша сцэнарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЛЬ Алег Сцяпанавіч (н. 3.3.1943, пас. Кагановіч Саратаўскай вобл., Расія),
бел. балетмайстар, рэжысёр. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Усх.-Сібірскі ін-т культуры (1973). З 1974 маст. кіраўнік і балетмайстар Палаца культуры Гомельскага шклозавода. З 1976 маст. кіраўнік і балетмайстар-пастаноўшчык арганізаванага ім нар. ансамбля танца «Палескія зоры» пры Бел. ун-це транспарту ў Гомелі, у 1986—92 маст. кіраўнік Палаца культуры ВА «Гомсельмаш». Аўтар харэаграфічных праграм «Квітней, Беларусь», «Ганчарны круг», «Купальскія ігрышчы», «Рытмы планеты», «Прывітанне, Радзіма мая», «Беларусь ты мая сінявокая», «Мой родны кут», «Сынам Радзімы» і інш.; дзіцячага спектакля «Зямля — наш дом» у Нью-Йорку (у сааўт.; паст. 1991). Рэжысёр-пастаноўшчык і маст. кіраўнік рэсп. свят, міжнар. фестываляў, у т. л.міжнар. фестываляў харэаграфіі «Сожскі карагод» (1997, 2002), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (2000).
1) у музыцы — зрушэнне акцэнту з метрычна больш моцнай долі такта на больш слабую. Абазначае зрухі націску, якія адбываюцца ў выніку несупадзення рэальнай і метрычнай акцэнтуацыі і прыводзяць да ўтварэння ў межах такта нарматыўных і ненарматыўных акцэнтаў. Асн. выразная якасць С. — абвастрэнне рытмічнага і меладычнага руху, актывізацыя метрычнай пульсацыі ці яе згладжванне. Сінкапіраваныя рытмы пашыраны ў прафес. і нар. музыцы многіх народаў свету, у т. л. беларусаў. Як характэрная адзнака ўласна муз. і выканальніцкага стылю С. ўласціва танц.-інстр. фальклору.
2) У вершаскладанні — пропуск галоснага гука або групы гукаў у сярэдзіне слова. Выкарыстоўваецца з мэтай дасягнення гукавой і сэнсава-эмацыянальнай выразнасці паэтычнага твора. Сустракаецца ў нар. творчасці, творах пісьмовай л-ры:
Стары дзед мяжой ішоў,
Залатыя ключы найшоў.
— Прападайце, златы ключы,
За старога не йсці.
(Бел. народная песня)
амерыканскі дырыжор, кампазітар, скрыпач; адзін са стваральнікаў амер. камічнай оперы і аперэты, заснавальнік нац. стылю музыкі духавых аркестраў. Вучань Дж.Эспуты і Дж.Ф.Бенкерта. З 1867 у аркестры амер. флоту «Мэрыне бэнд» (у 1890—92 яго кіраўнік), з 1871 узначальваў аркестр «Т-ва вадэвіляў» у Вашынгтоне. У 1892 заснаваў уласны аркестр. Пераўтварыў духавы аркестр (бэнд) з акампаніруючага калектыву ў самаст. канцэртны ансамбль. Стварыў якасна новы тып гучання духавога ансамбля, які па насычанасці наблізіўся да сімф. аркестра. Вынаходнік меднага духавога басовага інструмента — сузафона. Аўтар маршаў (больш за 130; яго называлі «каралём маршаў»), якія ўключаюць элементы сімф. развіцця, спалучаюць традыц. маршавыя рытмырэгтайма і уанстэпа. Сярод твораў: 12 опер і аперэт, у т. л. камічная опера «Капітан» (паст. 1895), праграмныя п’есы і танцы для бэнда, каля 70 песень. Аўтар 3 раманаў, аўтабіяграфіі, артыкулаў.