РАЛЬЦЭ́ВІЧ (Вікенцій Іванавіч) (н. 20.1.1936, в. Гарбавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. графік, акварэліст. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1963). У 1963—70 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Асн. творы: акварэлі «Партрэт студэнткі» (1964), «На Камчатцы» (1967), «Адзінокае дрэва» (1981), «Глыбокая восень», «Лучоса» (абедзве 1982), «Элегія» (1991), «Ран ша ва Ушачах», «Шторм», «Лета», «Вечар» (усе 1999); серыі «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Дрэвы» (1973—74), «Прасёлкі» (1975—78), «Партрэты сучаснікаў» (1970—80-я г.), «Пейзажы Віцебшчыны» (2001); серыя гравюр паводле аповесці «Мядзведзічы» К.Крапівы (1963), трыпціх «Заваёўнікі» (1967—68); экзатэрычныя серыі «Абліччы», «Міфы», «Віцебск» (усе 1997—2000); тэмперныя кампазіцыі «Пасля дажджу», «Рэчка» (абедзве 2000). Творам уласцівы шырокае вольнае пісьмо, пластычныя і каларыстычныя абагульненні, дэкаратыўнасць, плаўныя кампазіцыйныя рытмы, паэтыка-сімвалічны характар вобразаў.
М.Л.Цыбульскі.
В.Ральцэвіч. Элегія. 1991.
т. 13, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)