Рытмы сезонныя 6/254

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Рытмы будавання» (альманах) 1/271

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ РЫ́ТМЫ, біярытмы,

цыклічныя ваганні інтэнсіўнасці і характару біял. працэсаў і з’яў, уласцівыя амаль усім жывым арганізмам (ад аднаклетачных да чалавека), ізаляваным органам і тканкам, асобным клеткам. Біялагічныя рытмы накіраваны на падтрымку гамеастазу і адаптацыі, адлюстроўваюць цячэнне часу ў біялагічных сістэмах. Класіфікацыя біялагічных рытмаў заснавана на паняцці цыкла (паслядоўнасці станаў са зваротам да зыходнага) і часу паміж станамі сістэмы, якія паўтараюцца (даўжыні перыяду); яна ўключае дыяпазон перыядаў ад мілісекунды да некалькіх гадоў. Адрозніваюць 5 класаў біялагічных рытмаў: рытмы высокай частаты, ад доляў секунды да 30 мін (асцыляцыі на малекулярным узроўні, рытмы скарачэння сэрца, дыханне, перыстальтыка кішэчніка); рытмы сярэдняй частаты, ад 30 мін да 28 гадз, у т. л. ультрадыянныя (да 20 гадз) і цыркадыянныя, ці калясутачныя (20—28 гадз), якія звязаны з вярчэннем Зямлі вакол восі; мезарытмы: інфрадыянныя (28 гадз — 6 дзён) і цыркасептальныя (каля 7 дзён); макрарытмы з перыядам ад 20 дзён да аднаго года; мегарытмы з перыядам у гады і дзесяткі гадоў. Біялагічныя рытмы класіфікуюць таксама па ўзроўнях арганізацыі біясістэмы: клетачныя, органавыя, арганізмавыя, папуляцыйныя. Біялагічныя рытмы раслін праяўляюцца ў сутачным руху лісця, пялёсткаў, сезонным адраўненні парасткаў, якія зімуюць. Біялагічныя рытмы жывёл выяўляюцца ў перыядычнасці рухальнай актыўнасці, тэмпературы, сакрэцыі гармонаў, праліферацыі клетак, сінтэзе РНК, утварэнні рыбасом і інш. Вызначаны рытмы адчувальнасці клетак, тканак, органаў і арганізма да дзеяння фактараў хім. і фіз. прыроды. З парушэннем часавай арганізацыі фізіял. функцый звязаны шматлікія паталагічныя працэсы. Біялагічныя рытмы вывучае біярытмалогія.

Літ.:

Биологические ритмы: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1984;

Хронобиология и хрономедицина. М., 1989.

А.​С.​Леанцюк.

Да арт. Біялагічныя рытмы. Сярэдняя працягласць некаторых рытмічных працэсаў арганізма чалавека.

т. 3, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фізіялагічныя рытмы

т. 16, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ры́тм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́тм ры́тмы
Р. ры́тму ры́тмаў
Д. ры́тму ры́тмам
В. ры́тм ры́тмы
Т. ры́тмам ры́тмамі
М. ры́тме ры́тмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джаз-ры́тм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джаз-ры́тм джаз-ры́тмы
Р. джаз-ры́тму джаз-ры́тмаў
Д. джаз-ры́тму джаз-ры́тмам
В. джаз-ры́тм джаз-ры́тмы
Т. джаз-ры́тмам джаз-ры́тмамі
М. джаз-ры́тме джаз-ры́тмах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ды́ска-ры́тм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ды́ска-ры́тм ды́ска-ры́тмы
Р. ды́ска-ры́тму ды́ска-ры́тмаў
Д. ды́ска-ры́тму ды́ска-ры́тмам
В. ды́ска-ры́тм ды́ска-ры́тмы
Т. ды́ска-ры́тмам ды́ска-ры́тмамі
М. ды́ска-ры́тме ды́ска-ры́тмах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рок-ры́тм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рок-ры́тм рок-ры́тмы
Р. рок-ры́тму рок-ры́тмаў
Д. рок-ры́тму рок-ры́тмам
В. рок-ры́тм рок-ры́тмы
Т. рок-ры́тмам рок-ры́тмамі
М. рок-ры́тме рок-ры́тмах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэ́та-ры́тм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́та-ры́тм тэ́та-ры́тмы
Р. тэ́та-ры́тму тэ́та-ры́тмаў
Д. тэ́та-ры́тму тэ́та-ры́тмам
В. тэ́та-ры́тм тэ́та-ры́тмы
Т. тэ́та-ры́тмам тэ́та-ры́тмамі
М. тэ́та-ры́тме тэ́та-ры́тмах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жанр джазавай музыкі, які адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.

Іграць б.

Танцавальны б.

Музыка ў стылі б.

|| прым. блю́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)