lsplatzen аддз. vi (s)

1) разрыва́цца, ло́пацца

2) (mit D) разм. вы́паліць, сказа́ць што-н. (нечакана, раптоўна); пача́ць (смяяцца і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pltzen vi (s)

1) ло́пацца, трэ́скацца, разрыва́цца;

vor Neid ~ ло́пнуць ад за́йздрасці

2) разм. ху́тка, нечака́на з’яві́цца [увайсці́, уварва́цца, узляце́ць];

zu j-m ins Haus ~ нечака́на прыйсці́ да каго́-н. дадо́му

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разрывацца ​1 — разарвацца (у 1, 2 знач.).

2. Прастора, якая ўтварылася паміж разарванымі часткамі чаго‑н. Нарэшце палотнішча разарвалася, і, быццам у гэты разрыў, дождж ужо лінуў як з вядра. Карпаў. Туман увачавідкі радзеў, у праясненых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні. Быкаў. // Прамежак у часе, перапынак. [Алена:] — Я баюся, каб не было разрыву паміж сціртаваннем і жнівом. Мележ. // перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым‑н. Разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Разрыў паміж вымаўленнем і напісаннем.

3. Поўнае спыненне якіх‑н. адносін паміж кім‑н. Нарэшце, Андрэй Цітавіч не мог не лічыцца з тым, як успрымуць людзі яго разрыў з Кацярынай. Марціновіч.

•••

Разрыў сэрца — разрыў сценкі левага жалудачка сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tear3 [teə] v. (tore, torn)

1. (і)рва́ць; (і)рва́цца

2. дзе́рці, разрыва́ць; разрыва́цца

3. імча́цца, не́сціся

be in a tearing hurry/rush ве́льмі спяша́цца;

tear at smb./smth. накі́нуцца на каго́-н./што-н.;

tear into smb./smth. напада́ць на каго́-н./што-н.;

tear one’s hair (out) infml (і)рва́ць на сабе́ валасы́;

tear smth. apart/to bits/to shreds разбуры́ць што-н. ушчэ́нт; раскрытыкава́ць што-н.;

(be) torn between A and B разрыва́цца памі́ж дзвюма́ спра́вамі

tear along [ˌteərəˈlɒŋ] phr. v. кі́нуцца, ры́нуцца

tear away [ˌteərəˈweɪ] phr. v. вырыва́ць;

tear oneself away (from smb./smth.) вырыва́цца, адрыва́цца (ад каго́-н./чаго́-н.)

tear down [ˌteəˈdaʊn] phr. v. зрыва́ць; руйнава́ць (будынкі, масты і да т.п.)

tear off [ˌteərˈɒf] phr. v. адрыва́ць

tear smb. off a strip/tear a strip off smb. infml рабі́ць каму́-н. наганя́й, рабі́ць каму́-н. вымо́ву

tear out [ˌteərˈaʊt] phr. v. вырыва́ць

tear up [ˌteərˈʌp] phr. v. ірва́ць; узрыва́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Труск ‘дробныя галінкі, ламачча’ (ТС, Ласт.), trusk ‘ігліца, шыгалле’ (АБ, 7); сюды ж, відаць, і тру́сок ‘тонкія галінкі, трэскі’ (ТС), тру́сак (trusok) ‘сухія галінкі, трэскі’ (Тур.), ‘трэскавае смецце’, ‘дробязь, драбяза’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘попел, прысак’ (полац., Стан.), трусо́к ‘пілавінне’ (Касп.), тру́сачкі ‘трэскі, смецце’ (Гарэц.), трусо́чык ‘дробны хвораст’ (Бяльк.). Параўн. укр. труск ‘дробна пабітыя, паламаныя галінкі, лаза’, ‘сухія галіны дрэў’, в.-луж. trusk ‘пацяруха’, ‘пыл’, ‘параскіданыя кавалкі’. Магчыма, да прасл. *truskъ ці *trǫskъ (ЕСУМ, 5, 659), генетычна звязаных з *trǫskati ‘аддзяляць’, ‘разрывацца, трэскацца, трашчаць’ (Фасмер, 4, 110), параўн. трускаць (гл.), а таксама рус. труск ‘трэск, хруст’, стараж.-рус. трускъ ‘тс’, польск. trusk, trzusk ‘тс’, якія, паводле Брукнера (579), звязаны чаргаваннем з *trysk‑, *trosk‑, а таксама з *trěsk] і са звонкім варыянтам *druzga ‘дробныя кавалачкі чаго-небудзь разбітага ўшчэнт’, *druzgati ‘ламаць, крушыць, разбіваць, раструшчваць, таўчы, сціскаць’ (SP, 4, 274–275), гл. друзгаць і наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́цца, паруся, порашся, порацца; незак.

1. Калоць, пароць адзін аднаго чым‑н. вострым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Бадацца. Каровы поруцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разрывацца, разыходзіцца ў шве. Сукенка порацца.

4. Капацца ў чым‑н., шукаючы чаго‑н. [Макрына] даўно выпаліла ў печы і паролася, перабірала ў плеценым з лучыны кашэліку. Баранавых. [Шандыбовіч] схапіў стаячую лямпу і пабег у сенцы. Там ён доўга недзе пароўся, нешта пераварочваў. Кулакоўскі. // Марудна рабіць што‑н., корпацца. Маці гэтак сама рыхтуе нам у Штутгоф пасылкі, бацька нібы порацца на гаспадарцы, а на самай справе цікуе, што творыцца навокал. Карпюк. // Капацца ў чым‑н., шукаючы якую‑н. няспраўнасць, пашкоджанне. Сам .. [Якаў] там мала што мог разабраць, хоць апошнія месяцы многа займаўся тэхнікай: і чытаў, і ў маторах штодня пароўся. Кулакоўскі.

5. Зал. да пароць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лопаць1, лопаті ’трэснуць, рвацца, разрывацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп.), ’моцна стукаць’ (Бяльк.; беласт., варон., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’біць крыламі’ (Шат.), лопацца ’трэскацца’, ’крычаць на ўсё горла пры лаянцы’ (КЭС, лаг.; рагач., жлоб., Мат. Гом.; ТСБМ, ТС, Шат.), лопнуць, лопнуті ’трэснуць, пэнкнуць, парвацца, прапасці, знікнуць’, (перан.) ’здохнуць, памерці’ (ТС, Шат., Сл. ПЗБ, сувалк., КЭС), стаўб. ’адлегчы, паменшаць (пра мароз)’ (Жд. 2), лоп! ’пра лопанне’ (мсцісл., Нар. лекс.; ТСБМ). Укр. лопати, лопатися, рус. лопать(ся), польск. крэсовае łopać, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati, утворанае ад гукапераймальнага выклічніка lop! (Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). Яму адпавядае літ. lapúoti ’лопаць крыламі’, ’шлёпаць’. Параўн. таксама лапата́ць (гл.). Сюды ж лопан у фразе: лопана на яго няма ніякага! (уздз., Жд. 2).

Лопаць2 ’жэрці, прагна есці’, ’хлябтаць’ (Нас., Бяльк.). Укр. лопати, рус. лопать, чэш. ляш. łopač, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati. Літ. lopóti, лат. lepêt ’тс’. Як і лопаць1, утворана ад гукапераймальнага выклічніка lop!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ірва́ць1, рваць ’вырываць, зрываць; разрываць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ірва́цца, рва́ццаразрывацца, узрывацца; старацца вызваліцца, вырвацца’ (ТСБМ, Нас.), ’крычаць’ (Юрч. Сін., 231), ’кідацца’ (Нас.). Рус. рвать, дыял. ирва́ть, укр. ірва́ти, рва́ти, польск. rwać, в.-луж. rwać, н.-луж. rwaś, палаб. råvat, чэш. rváti, славац. rváť, славен. ruvati, rvati ’вырываць’, серб.-харв. р̀вати се ’змагацца’, балг. ръ́вам, ръ́фам ’кусаць, ірваць’. Ст.-слав., ст.-рус. ръвати ’рваць, зрываць’. Пачатковае і‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *rъvati, *rujǫ генетычна роднаснае літ. ráuti, raúju ’вырываць’, ravė́ti, raviù ’палоць’, лат. ravêt ’тс’, ст.-інд. rávati ’разбівае, дробіць’, грэч. ἐρυσίχθων ’разграбаючы зямлю’, лац. ruō, ‑ere ’разрываць, раскопваць’. rutrum ’рыдлёўка’, ірл. ruam ’жалязняк, рыдлёўка’, якія ўзыходзяць да і.-е. *reu‑ ’разрываць, рыць’. Гл. Покарны, 1, 868; Праабражэнскі, 1, 187–189; Брукнер, 470; Фасмер, 3, 452 (з літ-рай). Махэк₂ (526) рэканструюе і.-е. *rou‑mi < *rouə‑mi з зыходнай семантыкай ’вырываць з зямлі’. Параўн. рыць.

Ірва́ць2 ’ванітаваць’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік ірво́та (Нас., Касп., Мат. Гом.); параўн. рус. рвать ’ванітаваць’ — рвота. Ад ірваць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

burst2 [bɜ:st] v. (burst)

1. вы́бухнуць; прарыва́ць; разрыва́цца;

The river burst its banks. Рэчка размыла берагі.

2. ло́пацца; прарыва́цца;

The boil burst. Нарыў лопнуў;

burst into a room уварва́цца ў пако́й;

burst into laughter разрагата́цца, зарагата́ць;

burst into tears распла́кацца;

burst into applause : The audience burst into applause. Зала выбухнула апладысментамі.

3. быць перапо́ўненым (якім-н. пачуццём);

He’s bursting with joy. Яго перапаўняе радасць.

be bursting to do smth. ве́льмі жада́ць зрабі́ць што-н.;

burst open расчыня́ць; расчыня́цца

burst in [ˌbɜ:stˈɪn] phr. v.

1. уварва́цца

2. уле́зці (у размову, справу)

burst out [ˌbɜ:stˈaʊt] phr. v.

1. усклі́кнуць, вы́гукнуць

2. ра́птам пачына́ць; пачына́цца;

She burst out laughing. Яна рассмяялася;

The war burst out in 1914. Вайна нечакана пачалася ў 1914 г.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)