огрубева́ть несов. грубе́ць, рабі́цца гру́бым;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разнообра́зиться возвр., страд. рабі́цца разнаста́йным;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

причиня́ться страд. прычыня́цца; рабі́цца; прыно́сіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

2. перан. Рабіцца фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкасці і неспрыяльныя ўмовы.

Г. ў барацьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гучне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Рабіцца больш моцным (пра гукі).

Галасы гучнелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змрачне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца змрочным, цёмным.

Неба змрачнее.

Твар змрачнее.

|| зак. пазмрачне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махна́ціцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ціцца; незак. (разм.).

Рабіцца махнатым, калмаціцца.

Сукно пачало м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца больш правым, кансерватыўным у палітычных адносінах.

|| зак. паправе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗВЯ́ЗКА,

дзеяслоў са страчаным ці аслабленым лексічным значэннем, які ўваходзіць у састаўны выказнік як службовае слова. Выражае сувязь іменнай часткі выказніка з дзейнікам, У сучаснай бел. мове ёсць З. незнамянальныя («быць», «з’яўляцца»), паўзнамянальныя («станавіцца», «рабіцца», «выглядаць», «здавацца»), знамянальныя («ісці», «хадзіць». «прачынацца», «сядзець», «спыняцца»).

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абяздзе́йваць

‘пазбаўляць дзейнасці каго-небудзь; рабіцца бяздзейным’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абяздзе́йваю абяздзе́йваем
2-я ас. абяздзе́йваеш абяздзе́йваеце
3-я ас. абяздзе́йвае абяздзе́йваюць
Прошлы час
м. абяздзе́йваў абяздзе́йвалі
ж. абяздзе́йвала
н. абяздзе́йвала
Загадны лад
2-я ас. абяздзе́йвай абяздзе́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абяздзе́йваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)