гартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).

2. перан. Рабіцца фізічна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкасці і неспрыяльныя ўмовы.

Г. ў барацьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)