Бурды́ль ’бурбалка, пухір’ (Нас., Інстр. I, Юрч., Бяльк., Яўс.). Сюды ж бурду́ль ’вадыр, пухір’ (Бяльк.), бурдулёк ’бурбалка’ (Бяльк.), бурдулі́ ’бурбалкі на лужынах, калі ідзе дождж’ (КЭС). Рус. бурды́ль ’бурбалка’, бурду́ль ’бурбалка, пухір’. Не вельмі яснае слова. Можа, метатэза з булды́рь (гл.). Такая магчымасць тлумачэння ў СРНГ, 3, 285. Але не выключаецца і гукапераймальнае паходжанне (параўн. бурды́р, бурды́к!, бурды́хнуцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўхі́рпухір, пухліна’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), дзятл. паўгір ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўхір ’мачавы пузыр’ (Касп.). Укр. пухир(ь), пухір ’пузыр’, ’пухір’, польск. pęcherz, ст.-польск. pęchyrz, каш. pąchyr, н.-луж. puchor, в.-луж. pucher, чэш. puchyr, серб.-харв. пуха ’пузыр’. Прасл. рдхугь (Патабня, РФВ, 4, 187). Наяўнасць ‑аў‑ на месцы ‑у уплыў балтыйскіх гаворак. Да пухнуць, пух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́мбальпухір’ (Жд.), бэ́мблі ’пухіры’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. bębel, bąbel ’тс’ (а гэта да слав. экспрэсіўнай асновы *bǫb‑пухір і да т. п.’; гл. Бернекер, 78; Фасмер, 1, 226, пад бублик; Слаўскі, 1, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус. волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́рпухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́льпухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́льпухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ. vir̃dulasпухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр. ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг. върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв. вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кер ’мазоль’ (пін., Шатал.), нукерпухір’ (пін., Нар. лекс.), нукір ’тс’: нукір выскочыв (стол., Сл. Брэс.). Да пук ’выпукласць, виступаючая частка’; аднак падабенства семантыкі да пухір (гл.) прымушае звязаць з пу́хнуць з заменай х на к (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брузды́льпухір на целе’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае, як і брузда́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́нчкапухір, бурбалка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. pączek ’пупышка, бутон’. Гл. пончык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцыку́н ’мачавы пухір’ (іван., навагр., вусн. паведамл.). Кантамінацыя сцаць і сікун ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупы́р1 ’уздуцце, пухір’ (Цых.), пупырка ’бародаўка’ (Яўс.), пупырышка ’маленькі бугорчык, звычайна на скуры; пупышка’ (ТСБМ), рус. пупырь ’прышч; пухір; пупышка; грыб’, пупырка ’завязь агуркоў’, польск. pępyrzпухір’ (1136 г., pampir у запісе, гл. Банькоўскі, 2, 539). Прасл. дыял. *роругь (< *рорь), гл. пуп (Фасмер, 3, 408).

Пупы́р2 ’сава’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае (ад пупу! ’крык птушкі’), параўн. укр. пупенак, пупник ’від птушкі’, балг. пу́панец ’сава, Upupa epops’, пупа ’крычаць пупу! (пра саву)’ і лац. назву птушкі upupa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набу́ніцца ’ўздуцца, набухнуць’ (ТС). Бясспрэчна, звязана з банька ’бурбалка’, бунякпухір на целе’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)