Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус.подко́ва, укр.підко́ва, ст.-рус.подкова (1576 г.), польск.podkowa, славен.podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пласці́нка, -і, ДМ -нцы, м. -і, -нак, ж.
1.гл.пласціна.
2. Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.
3. Шкло са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных здымкаў.
Зарадзіць пласцінку.
4. Плоская, пераважна шырокая частка лістоў раслін (спец.).
Ліставыя пласцінкі.
5. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў (спец.).
6. Здымны зубны пратэз.
|| прым.пласці́начны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ды́шаль, ‑шля, м.
1. Жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. // Такая жэрдка ў калёсным сельскагаспадарчым інвентары для злучэння яго з трактарам або іншай машынай.
2. Жалезная выгнутая пласціна ў плузе, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык. Стары Карповіч падвёў каня да свайго загону, усадзіў плуг у баразну, сеў на дышаль, закурыў, пачаў чакаць.Карпюк.
[Польск. dyszel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПТЫМЕ́ТР (ад грэч. optos бачны + ...метр),
оптыка-механічная прылада для найб. дакладных вымярэнняў лінейных памераў дэталяў. З дапамогай аптыметра вызначаюць памер у межах шкалы (абс. метады вымярэння) ці параўноўваюць лінейны памер з канцавой мерай даўжыні або з эталонам (адносны метад). Пераўтваральны элемент аптыметра — рычажна-аптычнае прыстасаванне: рычажная перадача — рухомае люстэрка і пераўтваральнік — аўтакаліматар. Бываюць верт. і гарызантальныя; з акулярам або з праекцыйным экранам. Цана дзялення да 0,2 мкм, межы вымярэнняў да 500 мм. Аптыметр забяспечваецца зменнымі прыстасаваннямі для вымярэнняў сярэдняга дыяметра разьбы, даўжыняў канцавых мер, спец. галоўкай для вымярэнняў адтулін дыяметрам ад 1 да 13,5 мм, праекц. насадкай для акулярных трубак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пла́ска, пласка ’брыца, Echinochloa L.’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск.płaski ’плоскі’, якое Банькоўскі (2, 617) выводзіць з *plaz‑bskb < *plaza, параўн. плазам (гл.). Названа з-за прыплюшчанага (пласкаватага) сцябла расліны, асабліва ў ніжняй частцы. Параўн. іншыя назвы плоска трава, пласку́ха (караністая), пладуха, пласціна, плашчу га, пайшчыца (ЛА, 1). Магчыма, аднак, што некаторым гэтыя лексемы звязаныя з плоскі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Платні́на ’якая-небудзь адна адзежына’, пласціна ’тс’ (ельск., клім., ЛА, 4), рус.дыял.платнина ’адзенне’. Першапачаткова ’палатняная адзежына’ — з *plaь‑п‑іп‑а < *р!а(‑ьn‑о > палатно (гл.).
Платніна́ ’моц, сіла, дзябёласць’ (Ян.). З рус.плотный ’дзябёлы, тоўсты, сыты’ і суф. ‑ін‑а са значэннем ’характарыстыка асобы па названай прымеце’, параўн. ілюстрацыю: сын прыйшоў з арміі — док вышыла да платана!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛЕ́ЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ,
помнік архітэктуры сталага барока. Пабудаваны ў г. Клецк Мінскай вобл. па фундацыі С.К.Радзівіла, Е.Булгака і А.Сангушкі. Касцёл Звеставання Маці Божай узведзены ў 1683. Будынак цагляны. Неф (у плане выцягнуты прамавугольнік) і алтарная апсіда з паўцыркульным завяршэннем накрыты высокім агульным дахам. З Пн невял. сакрысція. Гал. фасад вырашаны як аб’ёмная 2-вежавая пласціна і падзелены карнізам на 2 роўныя па вышыні часткі. Масіўныя чацверыковыя вежы спачатку завяршаліся пакатымі, потым высокімі 4-схільнымі шатрамі (вярхі разбураны), тарэц даху закрываўся трохвугольным франтонам, па вышыні амаль роўным з вежамі. Фасады рытмічна расчлянёны шырокімі пілястрамі, пластыка гал. фасада ўзбагачана нішамі, франтончыкамі, скульптурай і лепкай. Значна пашкоджаны перабудовамі. Пераабсталяваны пад правасл. царкву. 2-павярховы будынак кляштара ўзведзены ў 1784—1810. У 1832 кляштар зачынены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мішэнь ’цэль пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе’, ’асоба, прадмет нападак’ (ТСБМ), рус.мишень ’тс’. Ст.-рус.мишень ’пячатка, знак, кляймо, круглая пласціна’ (XIV ст.), а з XVII ст. ’цэль, у якую страляюць’, было запазычана са ст.-уйгурск. мовы, у якой — з перс.нишан (nišan) ’знак’ (Аракін, Тюркизмы, 130). Крукоўскі (Уплыў, 73) мяркуе, што мішэнь як ваенны тэрмін пранікла з рус.мишень, якое Фасмер (2, 630) выводзіць з тур. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tafla
ж.
1.пласціна, пліта, ліст;
2. гладкая паверхня;
tafla wody — гладкая паверхня вады;
tafla lodu — гладкая паверхня лёду
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ТРАЗЬсудна,
палотнішча (ільняная, баваўняная, сінтэтычная тканіна) ці гнуткая пласціна для пераўтварэння энергіі ветру ў энергію руху судна; адзін з самых стараж. відаў рухачоў. Ветразі адрозніваюць: па форме — прамыя (у выглядзе прамавугольніка ці раўнабокай трапецыі; ставяцца ўпоперак судна) і косыя (трох- і чатырохвугольныя; ставяцца ўздоўж судна); паводле месца размяшчэння — верхнія, заднія, лятучыя, ніжнія, пярэднія; паводле прызначэння — звычайныя і штармавыя. Вецер аказвае на ветразі непасрэдны ціск (пры размяшчэнні ветразяў перпендыкулярна ветру) ці стварае аэрадынамічную сілу (пры косым абцяканні ветразяў паветр. патокам). У залежнасці ад размяшчэння на судне кожны ветразь мае сваю назву. Выкарыстоўваюцца таксама на буерах.