Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
атла́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ўласцівасці атласу. Атласнае перапляценне. □ А ліст на дрэвах, як атласны, Гамонку радасную меў...Гурло.// Зроблены з атласу. На.. [Ядвісі] была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару.Колас.У сваім атласным квяцістым плацці.. [Маня] здавалася на возе скопам яркіх летніх красак.Васілевіч.
а́тласны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫЯЛО́Г (ад грэч. dialogos размова, гутарка),
размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі; функцыянальная разнавіднасць вуснай мовы. Структура Д. не нарматыўная: памеры яго могуць быць самыя розныя, рэплікі ў ім — таксама (ад маналагічна разгорнутых да ўсечаных). Ужываецца ва ўсіх відах літ. творчасці. У прозе побач з аўтарскай мовай Д. выступае адным са сродкаў слоўнага жывапісу, выконвае характаралагічную ролю. У драме Д. — найважнейшы выяўл. сродак, пры дапамозе якога фарміруецца і развіваецца дзея, выяўляюцца характары. Драматургічны Д. удасканальваўся на працягу многіх стагоддзяў, набыў выключнае багацце «інструментоўкі»: разарванасць, дэфармаванасць знешнелагічных сувязей паміж рэплікамі, іх амбівалентнасць, шматгалоссе (перапляценне рэплік многіх персанажаў), падтэкст і інш. Д. вядомы і як самаст. публіцыст. і філас. жанр («Федр» Платона, «Размова гетэр» Лукіяна, «Размова вольных муляраў» Г.Э.Лесінга, «Пляменнік Рамо» Д.Дзідро, «Сын і маці» Я.Купалы і інш.). У пераносным сэнсе Д. — перагаворы, свабодны абмен думкамі, напр., паліт. Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палатно́, -а́, мн. -ло́тны, -аў, -лацён і -ло́цен, н.
1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.
Кужэльнае, зрэбнае п.
Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).
2. Паласа, стужка ў механізме.
П. транспарцёра.
3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).
Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.
Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).
4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).
П. чыгункі.
5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).
П. касы.
П. пілы.
|| прым.палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.
Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перамо́т ’памылка пры снаванні кроснаў: нітку кладуць не на адпаведную губіцу (калок)’ (Сл. ПЗБ. Варл., Мат. Гом., Шатал., ТС, Скарбы, Сл. Брэс., Бяльк.; гродз., брагін., Нар. сл.: мсцісл., Жыв. сл.), перамёт ’тс’ (Ян.); укр.перемі́т, рус. смол., разан., кастр.перемо́т, польск.przemot, przemota, чэш.přímota. Паўночнаславянская ізалекса. Да пера- і мата́ць (гл.). Пра чаргаванне о/e гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 107 (прасл.*męto: motъ. Сюды ж бялын.перамоты ’вітка для перавівання калкоў плоту’, перэмоты ’перапляценне перадка ў санях’ (ТС), толькі з іншым значэннем прыстаўкі пера-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рнік1 ’перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск.piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл.*pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).
Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).
Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кантаміна́цыя, ‑і, ж.
1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне.Саламевіч.
2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).
[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераплятаць — пераплесці (у 1 знач.).
2. Цвёрдыя вокладкі ў кнізе, сшытку і пад. Нашу ўвагу прыцягнула палічка з адметнымі кнігамі.. у старых пераплётах.Пальчэўскі.
3. Рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін. Пераплёты аконных рам. □ Перастук колаў стаў гучнейшы, і здавалася ўжо, што ён водгуллем аддаецца ў жалезным пераплёце моста.Карпаў.
4.Разм. Што‑н. пераплеценае, утворанае спляценнем; перапляценне. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як снег. На ім у зоры, пераплёты, — Мастацкай выдумкі разбег.Колас./уперан.ужыв.Гэткі пераплёт жыццёвых з’явішчаў блытаў Сёмкавы думкі.Гартны.
5.перан. Складанае, заблытанае, цяжкае становішча. У якія б пераплёты ні траплялі яго [Пятра Рунца] героі, іх заўсёды чакае шчаслівы канец.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віці́на1 ’дубец, галінка’ (БРС, Др.-Падб.); ’кій, плыт’ (Гарэц.); ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваецца бярвенне з пакладзенымі на іх жэрдкамі’ (З нар. сл.), віці́ны ’перапляценне, на якое кладуць жэрдкі ў плоце’ (Шатал.). Рус.ви́тина ’дубец; кошык, пляцёнка’, серб.-харв.ви̏тина ’дубец, звычайна лазовы, для звязвання снапоў або перавязь з дубцоў’. Да віць (Праабражэнскі, 1, 86); (параўн. таксама ў словаўтваральных адносінах літ.vỳtinė ’дубец, галінка’ ад vỹtis ’тс’). Гл. віца.
Віці́на2 ’вялікая барка або лодка, асаблівы від барак’ (Федар., 6, 106, 7, 254; Шн., 1; Дзмітр., Гарэц., Др.-Падб.). Рус.вити́на, вити́н, вити́ма ’хадавое пласкадоннае судна толькі на Нёмане і яго прытоках і на Прыляці’, польск.wicina ’тс’. Этымалогія застаецца няяснай. Брукнер (613) лічыць слова літоўска-беларускім. Скарджус (ZfslPh, 26, 1957, 150 і наст.) адносіць яго да запазычанняў з літ. (слав.витина, віціна < літ.vytìne ’пласкадоннае судна, барка’, якое з vytìs або výtas ’плецены’) і ў якасці аргумента на карысць запазычання ўказвае на геаграфію і ізаляванасць слова ў славянскіх мовах. Але з семантычнага і словаўтваральнага пунктаў погляду як літоўскае, так і славянскае паходжанне (ад віць, віты) роўнаверагодныя; параўн. польск.okręt ’карабель’ з *obkrǫntь ’пляцёнка’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 230 і наст.). Фасмер (1, 321) дапускае славянскае паходжанне і роднаснасць з ветвь, ви́твина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗАБАЙКА́ЛЛЕ,
прыродная тэрыторыі, размешчаная на У ад воз. Байкал (Расія). Распасціраецца амаль на 1000 км з Пн на Пд ад Патамскага і Паўн.-Байкальскага нагор’яў да дзярж. мяжы Расіі з Манголіяй і Кітаем і больш чым на 1000 км з 3 на У ад берагоў Байкала да зліцця рэк Шылка і Аргунь. Пераважаюць сярэдневышынныя горы (выш. 1200—1800 м), акаймаваныя з Пн і З поясам высокіх гор (выш. да 2999 м). Сярэднягорныя хрыбты (Даурскі, Малханскі, Алёкмінскі Станавік) чаргуюцца з міжгорнымі катлавінамі байкальскага тыпу (Баргузінская, Верхнеангарская, Муйска-Куандзінская і інш.). На Пн і З вылучаюцца моцна расчлянёныя высакагорныя хрыбты Станавога нагор’я (Каларскі, Паўн.- і Паўд.-Муйскі, Удакан і інш.) з сучаснымі ледавікамі. Пашырана шматгадовая мерзлата і звязаныя з ёй формы рэльефу. У геал. будове З. вылучаюцца рознаўзроставыя складкавыя сістэмы паўн.-ўсх. распасцірання, якія змяняюцца з ПнЗ на ПдУ: байкальская (рыфейскія граніты і метамарфізаваныя пароды рыфею і ніжняга пратэразою); ніжнепратэразойская (глыбокаметамарфізаваныя пароды архею і ніжняга пратэразою); каледонская (ніжнепалеазойскія граніты, тэрыгенна-карбанатна-вулканагенныя адклады кембрыю); герцынская (тэрыгенныя і тэрыгенна-карбанатная вулканагенныя тоўшчы палеазою). Каледонская і герцынская складкавасці перакрыты вузкімі ўпадзінамі, запоўненымі тэрыгенна-вулканагеннымі адкладамі юры і мелу. Цэнтр.ч. з каледонскай складкавасцю перакрыта кайназойскімі платобазальтамі. У тэктоніцы З. вял. значэнне маюць стараж. і маладыя разломы паўн.ўсх. напрамку. Радовішчы золата, тытану, жал. руды, цынку, вальфраму, малібдэну, бурага і каменнага вуглёў і інш. Клімат рэзка кантынентальны. Зіма працяглая і суровая. Сярэднія т-ры студз. ад -23 °C на Пд да -33 °C на Пн і ПдУ, абс. мінімум дасягае -58 °C. Лета цёплае, у высакагор’ях халаднаватае. Сярэдняя т-раліп. ў катлавінах ад 10 да 20 °C, у гарах (на выш. 2500 м) — ад 5 да 7 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца ў напрамку з ПдУ на ПнЗ і ад днішчаў катлавін (250—300 мм) да верхняй ч. хрыбтоў (700—1000 мм за год). Рэкі належаць да бас. Байкала, Лены і Амура; найб. — Віцім, Алёкма, Селенга, Шылка, Аргунь. Самыя вял. азёры — Байкал, Гусінае, Ераўнінскае і інш. Большая ч. З. размешчана ў зоне тайгі, якая на Пд суседнічае з лесастэпамі і сухімі стэпамі. Характэрна цеснае перапляценнегарыз. занальнасці і вышыннай пояснасці ландшафтаў. Нізкагор’і і раўніны ў паўд.-ўсх.ч. З., а таксама некаторыя катлавіны заняты стэпамі (пераважна злакава-разнатраўнымі). На ўскраінах міжгорных катлавін і ў ніжняй ч. схілаў (да выш. 1000—1200 м) горны лесастэп, вышэй (да 1900 м на Пд і 1400 на Пн) горная тайга. Пераважаюць лясы з лістоўніцы даурскай, трапляецца кедр, вышэй за 1600—2000 м — зараснікі кедравага сланіку, лішайнікавая тундра, на Пд — лістоўнічна-бярозавыя і хваёвыя лясы. У фаўне З. тыповыя для стэпаў грызуны; у лясах — касуля, лось, вавёрка, собаль, бурундук, кабарга, ізюбр, мядзведзь. Трапляюцца паўночныя алені, горныя казлы, бараны. У межах З. Байкальскі, Баргузінскі і Сахандзінскі запаведнікі, Забайкальскі прыродны нац. парк. На тэр. З. размешчаны Бурація, Чыцінская і Іркуцкая вобл. Расіі.