перапляце́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
перапляце́нне |
перапляце́нні |
| Р. |
перапляце́ння |
перапляце́нняў |
| Д. |
перапляце́нню |
перапляце́нням |
| В. |
перапляце́нне |
перапляце́нні |
| Т. |
перапляце́ннем |
перапляце́ннямі |
| М. |
перапляце́нні |
перапляце́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перапляце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой.
П. правадоў.
П. лёсаў (перан.).
2. Спосаб спляцення нітак асновы і ўтку ў тканінах.
Палатнянае п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапляце́нне ср., прям., перен. переплете́ние;
палатня́нае п. — полотня́ное переплете́ние;
п. падзе́й — переплете́ние собы́тий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапляце́нне, ‑я, н.
1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой. Перапляценне правадоў. Перапляценне дарог. □ Ледзь улоўная вібрацыя сцен ракеты — і адразу знікла густое перапляценне жалезабетонных канструкцый ракетадрома. Гамолка. // перан. Непарыўнае злучэнне чаго‑н. неаднароднага; што‑н. вельмі складанае, заблытанае. Перапляценне ў творы лірычнага і трагічнага. Перапляценне падзей. □ У гэтай галаве і ў маладым сэрцы мітусіўся заблытаны клубок мысляў і пачуццяў. У іх перапляценні выразней вылучаліся дзве процілеглыя плыні. Колас.
2. Спосаб размяшчэння нітак у тканінах, трыкатажы. Палатнянае перапляценне. Гладкае перапляценне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітраспляце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Складанае, вычварнае перапляценне чаго-н.
2. Складаная задума; складаны і мудрагелісты выклад думак.
Моўныя хітраспляценні.
Хітраспляценні сюжэта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
са́ржавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саржы. Саржавая тканіна. Саржавае перапляценне. // Зроблены з саржы. Саржавая падшэўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
переплете́ние
1. (действие) пераплята́нне, -ння ср.;
2. (вид сплетения) перапляце́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́фельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да вафлі. Вафельная вытворчасць. // Падобны на вафлю сваім малюнкам. Вафельнае перапляценне. Вафельны абрус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таршо́н, ‑у, м.
1. Баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая.
2. Папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.
[Фр. torchon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітраспляце́нне, ‑я, н.
1. Складанае вычварнае перапляценне чаго‑н. Хітраспляценне арнаментаў. // перан. Пра складанае перапляценне якіх‑н. фактаў, падзей. А я, біты, цёрты, не веру ў такое хітраспляценне інтрыг. Шамякін.
2. Складаная будова, развіццё, падача чаго‑н. (сюжэта, думак, ідэй і пад.). Пісьменнік імкнецца зацікавіць чытача не хітраспляценнямі сюжэта, а ўвагай да духоўнага свету гераіні. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)