прылада для вызначэння шчыльнасці рэчыва (часам т-ры) у газападобным, вадкім ці цвёрдым стане. Складаецца са шкляной пасудзіны (колба- або шарападобнай) з капілярнай трубкай, часам і з тэрмометрам. Прынцып дзеяння заснаваны на ўзважванні яго з даследаваным рэчывам, аб’ём якога вызначаецца па шкале або па метках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пета́рда, ‑ы, ж.
1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.
2. Сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі.
3. У піратэхніцы — папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку.
[Фр. pétard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падо́нкі ’рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны; дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства’. Суфіксальнае вытворнае ад *падонны < дно (гл.) з Суф. ‑к‑. Другое значэнне — семантычная калька рус.подо́нки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́ма ’дрот, сагнуты ў выглядзе літары П для замацавання расколатай драўлянай пасудзіны’ (Бір.). Праз ст.-польск.klama ’клешчы, ціскі’ з с.-в.-ням.klam ’тс’ (Слаўскі, 2, 185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУТМІ́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура позняга неаліту (4-е тыс. да н.э.) на тэр. Босніі і Герцагавіны. Назва ад стаянкі Бутмір паміж г. Сараева і р. Босна. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло ў паўзямлянках і наземных жытлах з чароту і гліны. Кераміка — грушападобныя амфары, пасудзіны на паддонах, ахвярнікі на 4 ножках, упрыгожаныя спіральным арнаментам, антрапаморфныя статуэткі.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыстаць да вельмі нагрэтага дна і сценак пасудзіны.
Варэнне прыкіпела да чыгуна.
2.перан., да каго-чаго. Ужыв. пераважна са словамі «душа», «сэрца» і пад. Захапіўшыся, вельмі прывязацца да чаго-н.
Душой п. да мора. П. сэрцам да работы.
|| незак.прыкіпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́лізаць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.
1. Падбіраючы языком, з’есці тое, што засталося на дне і сценках пасудзіны. Вылізаць рэшткі ежы.// Ачысціць лізаннем. Вылізаць талерку.
2. Абмыць, прыгладзіць лізаннем. Вылізаць шэрсць языком.//перан. Часта датыкаючыся, абдаючы вадою, выгладзіць. Хвалі вылізалі бераг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́МФАРА (лац. amphora ад грэч. amphoreus),
у антычных грэкаў і рымлян гліняная або металічная пасудзіна з высокім горлам і 2 вертыкальнымі ручкамі. У амфары трымалі і перавозілі віно, алей, мёд, збожжа. На многіх амфарах ёсць малюнкі, арнаменты, надпісы. Знойдзены на многіх археал. помніках на тэр. Беларусі. На Русі 10—12 ст. вырабляліся амфарападобныя пасудзіныкарчагі.
Старажытнагрэчаская чорнафігурная амфара. 6 ст. Да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сусто́й ’смятана’ (Мат. Маг.), ’вяршкі з малака’ (Мат. Гом.), ’адстой’ (Яўс.), ’асадак на дне пасудзіны з вадкасцю’ (Юрч. Вытв.). Ад сусто́іцца ’адстаяцца’ (Нас., ТС), сусто́іць ’адстаяць’ < стаяць (гл.) з ‑о‑ пад націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРО́НІНА,
археалагічныя помнікі (2 селішчы, бескурганны могільнік) ранняга жалезнага веку каля в. Вароніна Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. На селішчах знойдзены фрагменты грубаляпной і чорнаглянцаванай керамікі зарубінецкай культуры і ляпной керамікі сярэднявечча. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змешчаны ў прадаўгаватых або круглых ямах. Пахавальны інвентар — драцяныя фібулы, бронзавыя шпількі, спіралепадобныя бранзалеты, жал. кольцы, нажы, спражкі і інш., гліняныя, пераважна глянцаваныя, пасудзіны розных форм.