Ві́рны ’хвалісты, ветраны’; ’глыбокі, небяспечны’ (Нас.); ’вірысты’ (КТС). Сюды ж вірнанеспакойна’ (Нас.), чэш. vírný ’хуткі, раптоўны’; ’вірлівы, вірысты’, славац. vírný (паэт.) ’вірлівы, вірысты’. Утворана ад вір1 і суф. ‑н‑ы (< ьnъ‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Неспакойна сядзець, круцячыся, соўгаючыся з месца на месца. Гольдзін выціраў пот, ёрзаў, занатоўваў нешта ў блакнот і раптам перапыняў таго, хто выступаў. Шамякін. Рэгістратару не цярпіцца, ёрзае па крэсле туды і сюды. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барваве́ць, ‑вавее і барво́вець, ‑вовее; незак.

1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.

2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́тна,

1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.

3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fidget

[ˈfɪdʒət]

1.

v.i.

ту́рзацца, неспако́йна круці́цца

2.

v.t.

ту́рзаць, нэрвава́ць

3.

n.

1) нэрво́вы неспако́й

2) мітусьлі́вы, неспако́йны чалаве́к, непасе́да -ы m. & f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тры́шка ‘баязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатисянеспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівы ‘баязлівы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́цьнеспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́іць сваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр. бро́їти ’тс’, польск. broić, чэш. brojitiнеспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав. brojitiпаўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел. броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кавэ́нчыцца ’мучыцца перад смерцю’ (Гарэц.), кавэнчыць ’выпрошваць плачучы’ (Др.-Падб.), кавэнчыцца ’пакутаваць (ад фізічнага болю)’ (Жд. 2), кавэнчыцца ’хварэе’ («калі дзіця плачэ і паводзіць сябе неспакойна») (полац., Нар. лекс.), ’мучыцца, пакутаваць (ад раны, ад болю)’ (віц., стаўбц., Нар. сл.), кавэнчыць ’мучыць’ (Нас.), ’вельмі мучыцца’ (стол., Нар. лекс.), кавэнчыцца ’цацкацца, насіцца’ (Юрч.). Адносна этымалогіі гл. кавенчыцца (адаптаваная фанетычная форма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)