неспако́йна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
неспако́йна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспако́йна нареч.

1. беспоко́йно, неспоко́йно;

2. неспоко́йно, неугомо́нно;

3. в знач. сказ. трево́жно;

у го́радзе н. — в го́роде трево́жно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспако́йна,

1. Прысл. да неспакойны.

2. безас. у знач. вык. Аб стане неспакою, хвалявання, які адчуваецца кім‑н. Неспакойна было на душы ў Надзеі. Кавалёў. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры. А. Вольскі.

3. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць спакою дзе‑н. Неспакойна было на дарогах і сцежках... Мележ. Перагарадзіўшы.. [Ганне] дарогу, Рыгор сказаў: — У Рызе неспакойна: ідуць забастоўкі, арышты рабочых. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспакойна, трывожна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ёрзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Неспакойна сядзець, соўгаючыся з месца на месца.

Ё. на крэсле.

|| наз. ёрзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспоко́йно нареч. неспако́йна; (тревожно) трыво́жна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варо́чацца², -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Пераварочвацца з боку на бок.

Неспакойна в. ў сне.

2. Хіліцца, нахіляцца на бок.

Прытрымліваць, едучы, скрынку, каб яна не варочалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́жно нареч., безл., в знач. сказ. трыво́жна; (неспокойно) неспако́йна;

бы́ло трево́жно на душе́ было́ трыво́жна (неспако́йна) на душы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ё́ўзаць

неспакойна сядзець, рухацца ўвесь час; быць ліслівым, пранырлівым’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ё́ўзаю ё́ўзаем
2-я ас. ё́ўзаеш ё́ўзаеце
3-я ас. ё́ўзае ё́ўзаюць
Прошлы час
м. ё́ўзаў ё́ўзалі
ж. ё́ўзала
н. ё́ўзала
Загадны лад
2-я ас. ё́ўзай ё́ўзайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ё́ўзаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шарні́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рухомае злучэнне дзвюх частак механізма, якое дазваляе ім паварочвацца пад вуглом.

Лямпа на шарнірах.

Як на шарнірах хто-н. (неспакойна хуткі ў рухах; разм.).

|| прым. шарні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)