Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес.трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́ ‘густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр.нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск.trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш.střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мярэ́чаНепраходны густы лес на нізкім месцы (Крыч., Слаўг., Чашн.Касп.); непралазнае балота (Расн.Бяльк.); буралом і густы лес (Тал.Мядзв.). Тое ж мірэчча (Смален.Дабр.), мярэчча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
◎ Мярэча ’буралом і гушчыня лесу, праз якія цяжка прайсці’ (Мядзв., Касп.; крый., слаўг., Яшк.), паўн.-усх.мірэчча, слаўг.мярэчча (Яшк.), ’непралазнае балота’ (Бяльк.), ’цяжкапераходнае месца’ (Мат. Маг.), смал.мярэча ’рэдкі сасоннік на імшары’ (Максімаў), мерэч ’гушчар’ (ТС), чарніг.-сумск.палес.мереч, мяреча, мяреччя ’густы зараснік’, ’густыя кусты ў балоцістай нізіне’, ’непраходны лес’, хмероча, хмернеча ’густы цёмны лес на забалочанай нізіне’, арл.меречь ’грузкае балоцістае месца з драбналессем’; польск.mrocz ’змрок, цемра’ і інш. Да прасл.тогкъ, merkia, роднаснымі да якіх будуць літ.merkti, sumarkyti, лат.merkt, mėrcet ’мачыць, намочваць’, märks ’сажалка на лузе’, гальск.εμβρεκτον ’намочаны кавалак ежы’, лац.marcidus ’вялы, слабы’ (Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 584 і 619; Патабня, РФВ, 3, 99; Брукнер, KZ, 45, 103; Фасмер, 2, 602–603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трушчо́ба ‘бедны, густа населены брудны квартал горада’, ‘брудны, цёмны, разбураны дом’ (ТСБМ). З рус.трущо́ба ‘тс’, якое зафіксавана ў такім значэнні ў слоўніках з першай паловы XIX ст., утворана пры дапамозе суф. ‑об‑a (як утроба) ад дзеяслова з асновай труск і суф. Параўн. ст.-рус.трускъ (з XV ст.), што з’яўляецца глухім варыянтам да друзгъ ‘сухое галлё, вецце’; у такім выпадку трущоба — гэта ‘лес, завалены галлём’ (КЭСРЯ, 453; Цыганенка, 491). Менавіта гэта значэнне пераважае ў трушчо́ба: ‘глухія мясціны’ (слаўг., Яшк.), ‘глуш’, ‘цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам’ (ТСБМ); трушчо́ба, трушчо́біна ‘непраходнае месца ў лесе’, ‘прорва, бездань’ (Нас.), трошчо́ба ‘гушчар, нетра’ (ТС), укр.дыял.трущоба ‘густы непраходны лес у забалочанай нізіне’ (Фасмер, 4, 112; ЕСУМ, 5, 662), што дае падставы для запазычвання толькі ў вузкім значэнні ‘густанаселены бедны квартал’. Да трушчыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́марач Лясны, непраходны гушчар; глухое месца (Нас., Слаўг.); балоцістае месца ў лесе, якое завалена суччам (Мсцісл.Бяльк., Нас.). Тое ж не́марачча, немярэча, не́мерач (Слаўг.), немярэч (Мсцісл.Бяльк.), не́мерача (Клім.Бяльк.), немярэч, немярэчча (Мсцісл.Бяльк., Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пу́шча
1. Вялікі, густы, непраходны, векавы лес (БРС); пераважна ліпавы (Тал.Мядзв.); густы зараснік у лесе (Жытк.).
2. Непраходныя балоты (Палессе Талст.).
3. Бязлюдныя, глухія, лясныя месцы (Нас. АУ, Слаўг.).
□ Белавежская пушча Брэсц., ур. Пушча (поле) каля в. Кліны Бял.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пужо́ў Месца ў лесе, дзе многа вялося змей, гадзюк, вужоў (Слаўг.). Тое ж пыжоў (Слаўг.).
□ ур. Пужоў (непраходны лес, гушчар) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Пыжоў і Пыжоўскае балота (1911 ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 12, лл. 18, 19), в. Пужоў (Серкаўка) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
не́тра
1. Глыбокая яма, бяздонне (Нясв., Слаўг.).
2. Глыбокае месца на балоце (Стол.); вялікае непраходнае балота, дрыгва (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж не́тры (Рэч.).
3. Зараснік густога маладога лесу (Жытк., Палессе Талст.), непраходны лес, гушчар, пушча (Палессе Талст., Слаўг.). Тое ж не́тры (БРС).
4. Поле, якое ніколі не апрацоўвалася (Іў.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)