1. (нашэсце) Éinfall m -s, Éinfälle, Überfall m, Invasión [-vɑ-] f -, -en;
2. (стыхія) Natúrkraft f -, -kräfte, Elementárkraft f, Natúrgewalt f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЯН (сапр.Янчавецкі) Васіль Рыгоравіч
(4.1.1875, Кіеў — 5.8.1954),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1897). У 1906—12 выкладаў у Пецярбургу Ў гімназіі, супрацоўнічаў у газетах. Уражанні ад 2-гадовага падарожжа па Расіі ўвайшлі ў кн. «Запіскі пешахода» (1901). Найб. вядомы як гіст. пісьменнік: гіст. трылогія «Нашэсце манголаў» (раманы «Чынгісхан», 1939; «Батый», 1942; «Да «апошняга мора», выд. 1955) пра супрацьстаянне Расіі мангольскаму Усходу, лёс культуры ў часы гіст. катастроф; аповесці «Фінікійскі карабель» (1931), «Агні на курганах» (1932), «Спартак», «Малатабойцы» (абедзве 1933), «Юнацтва палкаводца» (1952) і інш. Аўтар кн. «Выхаванне звышчалавека» (1903). Пісаў вершы. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧА́ГІНА-АЛЕКСАНДРО́ЎСКАЯ Кацярына Паўлаўна (23.12.1874, г. Кастрама, Расія — 15.1.1951),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1936). Акцёрскую дзейнасць пачала ў 1887, выступала ў розных гарадах Рас. імперыі, у т. л. ў Магілёве. З 1904 у Пецярбургу: у т-рах В.Камісаржэўскай, Літ.-маст.т-ва, з 1915 у Александрыйскім (цяпер Тэатр драмы імя Пушкіна). На правінцыяльнай сцэне сыграла каля 400 роляў у п’есах А.Астроўскага, М.Гогаля, А.Грыбаедава і інш. Выканаўца характарна-быт. роляў. Стварыла галерэю вобразаў рус. жанчын. Сярод лепшых: Уліта, Ефрасіння Патапаўна, Домна Панцялеўна («Лес», «Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Хрысціна Архіпаўна («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Дзямідзеўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш. Здымалася ў кіно: Уліта («Іудушка Галаўлёў» паводле «Паноў Галаўлёвых» М.Салтыкова-Шчадрына, 1934). У створаных ёй вобразах камедыйнасць спалучалася з глыбокім драматызмам. Аўтар кн. «Старонкі жыцця» (выд. 1955). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́Ў Рыгор Аляксеевіч (1.2.1904, в. Шмялёўка Цяцюшскага р-на, Татарстан — 15.10.1968),
бел. акцёр. Нар.арт. Узбекістана (1946). Нар.арт. Беларусі (1954). Скончыў тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім драм. т-ры (1924). Працаваў у т-рах Іванава, Ташкента, Валгаграда, Фрунзе, Масквы, Вільнюса і інш. З 1950 у Дзярж.рус. т-ры Беларусі, У 1962—67 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Выконваў драм. і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзярж.рус. т-ры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А.Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага), Кенг («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва), Сілаты («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́АМ Абрам Мацвеевіч (28.6.1894, Вільня — 26.7.1976),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1950). Нар.арт. Расіі (1965). Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным ін-це, Саратаўскім ун-це. З 1919 рэжысёр т-раў у Саратаве, з 1923 Т-ра Рэвалюцыі ў Маскве. У 1924—34 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. Першы фільм — «Што гаворыць «Мос», гэтае адгадай пытанне» (1924). Паставіў фільмы: «Бухта смерці» (паводле апавядання А.Новікава-Прыбоя «У бухце «Атрада»Х «Здраднік» (паводле апавядання Л.Нікуліна «Матроская цішыня», абодва 1926), «Трэцяя Мяшчанская» (1927), «Прывід, які не вяртаецца» (1930, паводле навелы А.Барбюса «Спатканне, якое не адбылося»), «Нашэсце» (1945, паводле Л.Лявонава; Дзярж. прэмія СССР 1946), «Гранатавы бранзалет» (1965, паводле А.Купрына), «Кветкі запозненыя» (1970, паводле А.Чэхава), «Дачасны чалавек» (1972, паводле п’есы М.Горкага «Якаў Багамолаў»). Фільмы адметныя вострай трактоўкай маральных праблем, псіхалагізмам, высокай акцёрскай і выяўл. культурай. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДАКО́Ў Ілья Якаўлевіч (1.8.1890, Масква — 1.9.1969),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1938). З 1916 акцёр і рэжысёр 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 і ў 1946—48 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра, у 1933—37 узначальваў Маскоўскі трам, у 1937—44 гал. рэжысёр і маст. кіраўнік Малога т-ра, з 1944 у Т-ры-студыі кінаакцёра і інш. маскоўскіх т-рах. У 1952—53 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—56 праф.Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Дні Турбіных» М.Булгакава (1926), «Браняпоезд 14—69» У.Іванава (1927, з Н.Літоўцавай; абодва пад маст. кіраўніцтвам К.Станіслаўскага), «Страх» А.Афінагенава (1931), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1935), «Урыэль Акоста» К.Гуцкава (1940), «Варвары» М.Горкага (1941, з К.Зубавым), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943). На бел. сцэне паставіў «Шчасце паэта» В.Віткі (з П.Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М.Бальшынцова і М.Чыяўрэлі (абодва 1952). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́НКІН Уладзімір Андрэевіч (4.5.1929, Мінск — 21.3.1978),
бел. рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1952, курс Дз.Арлова), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1959, курс А.Папова). З 1958 у Латв. т-ры юнага гледача ў Рызе. З 1962 рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі, у 1965—67 гал. рэжысёр Бел.т-ра юнага гледача. Адначасова выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Рэжысуры ўласцівы глыбокае пранікненне ў стылявыя і жанравыя асаблівасці твора, ансамблевасць. З лепшых спектакляў: у рус.драм. т-ры — «Ленінградскі праспект» І.Штока (1963), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і «Нашэсце» Л.Лявонава (абодва 1964), «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1971), «Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра (1974), «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава (1975), «Апошнія» М.Горкага (1977, з Б.Луцэнкам), «Мальер» М.Булгакава (1978); у т-ры юнага гледача — «Пузыркі» А.Хмеліка (1965), «Варшаўскі набат» В.Карастылёва (1966) і інш. У Бел. т-ры імя Я.Купалы паставіў «Ноч памылак» О.Голдсміта (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎПА́ЦІЙ КАЛАЎРА́Т, Яўпацій Львовіч Калаўрат,
легендарны рус. асілак, разанскі баярын, які ў 1237—38 гераічна змагаўся супраць мангола-тат. заваёўнікаў. Пра яго подзвіг расказвае стараж.-рус. «Аповесць пра спусташэнне Разані Батыем» (1-я пал. 14 ст.), якая ўвайшла ў шэраг пазнейшых рус. летапісаў. Паводле «Аповесці», Я.К. у 1237 выконваў даручэнне свайго князя ў Чарнігаўскай зямлі. Даведаўшыся пра нашэсцеБатыя, ён спешна вярнуўся ў Разань, але застаў толькі папялішчы знішчанага горада. Сабраўшы 1700 воінаў («храбраў»), ён кінуўся наўздагон за Батыем, каб «выпіць смяротную чашу» разам з князямі, што загінулі ў Разані. Дагнаўшы мангола-татараў у Суздальскай зямлі, напаў на іх лагер і прычыніў ім значныя страты. Паводле «Аповесці», Я.К. і «храбры» біліся адзін з тысячай, а два з цьмою (10 тыс.чал.). Батый накіраваў супраць іх сваіх лепшых воінаў, але Я.К. рассек напапалам Хастаўрула, швагра Батыя, і забіў яшчэ многіх мангола-тат. асілкаў. Калі з дапамогай кідальных машын Я.К. усё ж быў забіты, Батый, уражаны яго мужнасцю і сілай, аддаў цела асілка «храбрам», якім загадаў захаваць жыццё і волю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ Мікалай Антонавіч (16.1. 1901, г.п. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 23.2.1954),
бел. рэжысёр і акцёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1918—20 акцёр Першага т-вабел. драмы і камедыі. З 1926 у Бел. т-ры імя Я.Коласа (у 1931—33 маст. кіраўнік студыі пры т-ры), у 1934—41 рэжысёр т-раў на Украіне. Сярод роляў у т-ры Я.Коласа: Адольф, («Цар Максімілян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), фон Штубе («Разлом» Б.Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п’есах бел. аўтараў: «Качагары» І.Гурскага (1931), «Заложнікі» А.Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы (1950). Пастаноўкі вызначаліся яскравай сцэн. формай, індывідуалізацыяй вобраза ў масавых сцэнах, лаканізмам выразных сродкаў: «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (сурэжысёр, 1933), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943), «Тэатр Клары Гасуль» П.Мерымэ (1944), «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага (1950), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1953), «Гаіці» У.Дзюбуа (1954). У БДТ-3 паставіў спектакль «Дыктатура» І.Мікітэнкі (1930), у т-ры імя Я.Купалы — «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1951).
Літ.:
Скібнеўскі А. Мікола Міцкевіч // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.