у іудзейскай, хрысціянскай і мусульманскай (Йаджудж і Маджудж) міфалогіях 2 дзікія народы, нашэсце якіх павінна папярэднічаць «страшнаму суду». У біблейскай міфалогіі «Магог» — плямёны, «Гог» — імя іх правадыра. Гог і Магог быццам бы з’явяцца ў незлічонай колькасці, але іх знішчыць агонь з нябёсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РЛЕ Яўген Віктаравіч (8.11.1875, Кіеў — 6.1.1955),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1927). Акад. Нарвежскай акадэміі навук і л-ры, чл.-кар. Брытанскай акадэміі для заахвочвання гіст.-філас. і філал.навук. Скончыў Кіеўскі ун-т (1896). З 1 903 прыват-дацэнт, з 1917 праф. Петраградскага і Маскоўскага ун-таў. Адначасова ў 1913—18 праф. Юр’еўскага (г. Тарту, Эстонія) ун-та. У 1930—34 рэпрэсіраваны. Аўтар прац па гісторыі Францыі і міжнар. адносін новага часу, гісторыі Расіі. Асн. працы: «Рабочы клас у Францыі ў эпоху рэвалюцыі» (т. 1—2, 1909—11), «Кантынентальная блакада» (т. 1—2, 1913—16), «Жэрміналь і прэрыяль» (1937), «Нашэсце Напалеона на Расію, 1812 г.» (1938), «Крымская вайна» (т. 1—2, 1941—43), «Рускі флот і знешняя палітыка Пятра I» (1949) «Паўночная вайна і шведскае нашэсце на Расію» (выд. 1958) і інш. Аўтар гіст. біяграфій «Напалеон» (1936), «Талейран» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1942, 1943, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛАУ́НСКІЯ ПАЛІ́,
раўніна ў Паўн.-Усх. Францыі (каля г. Каталаунум, сучасны г. Шалон-сюр-Марн), дзе ў чэрв. 451 адбылася буйная бітва ў час Вялікага перасялення народаў. Рым. войскі на чале з Аэцыем і іх саюзнікі (вестготы, бургунды, франкі, аланы і інш.) разбілі аб’яднаныя сілы гунаў, остготаў, гепідаў і інш. плямён на чале з Атылам. Бітва на К. п. спыніла нашэсцегунаў у Зах. Еўропу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ Алег Пятровіч (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),
рускі акцёр. Нар.арг.СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЭЗМША́Х,
тытул правіцеляў Харэзма ў 951—1220. Існавалі 3 дынастыі Х.: першая
[951—1017] скінута султанам Махмудам Газневі, намеснік якога ў Харэзме Алтунташ (1017—32] пачаў новую (другую) дынастыю [1017—43],
скінутую сельджукамі; 3-я дынастыя т.зв. Вялікіх харэзмшахаў засн. каля 1077 Ануштэгінам Гуршахам. Пры Х. іль-Арслане [1156—72], пры Тэкешы [1172—1200] і яго сыне Мухамедзе [1200—20] Харэзм дасягнуў найб. росквіту. Канец праўленню Х. палажыла мангольскае нашэсце. Апошні з гэтай дынастыі Х. Джэлал-ад-дзін загінуў у 1231 у Месапатаміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Канстанцін Аляксеевіч (3.9.1942, г. Майкоп, Адыгея — 29.10.1976),
рускі жывапісец. Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1961). У 1960-я г. працаваў у сюррэаліст. ключы («Струна», «Апостал», «Атамны выбух»). Вядомасць прынеслі работы ў рэаліст. манеры («Рускі віцязь», «Ілья Мурамец вызваляе вязняў», «Плач Яраслаўны», «Аўдоцця-разаначка», «Гусі-лебедзі», «Паўночны арол», «Туга па Радзіме», «Развітанне славянкі», «Нашэсце», «Парад 41-га», партрэт Маршала Сав. Саюза Г.К.Жукава, серыя «Вялікія жанчыны Расіі», усе 1970-я г.).
Літ.:
Доронин А. Художник Константин Васильев: Рассказ о творчестве. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАМА́НСКАЯ ВАЙНА́ 166—180, вайна старажытнагерманскіх (пераважна маркаманаў) і сармацкіх плямён, што жылі на Пн ад Дуная, супраць Рым. імперыі. Выкарыстаўшы цяжкае становішча Рым. імперыі ў сувязі з Парфянскай вайной (162—166), чумой і неўраджаем, герм. плямёны разам з саюзнікамі ў 166 уварваліся на яе тэрыторыю і пасля шэрагу перамог у 169 занялі Паўн. Італію і выйшлі да Адрыятыкі. Да 174 рымлянам пад кіраўніцтвам імператара Марка Аўрэлія ўдалося прыпыніць нашэсце германцаў, а ў 180 імператар Камод нанёс ім паражэнне. Паводле мірнага дагавора (180) граніцы Рым. імперыі зноў прайшлі па Дунаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСАЛІ́ЦІНАВА Варвара Восіпаўна (29.7.1878, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 20.10.1945),
расійская актрыса. Сястра М.В.Масаліцінава. Нар.арт. Расіі (1933). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1901). Працавала ў Малым т-ры. У творчасці спалучала глыбокі псіхалагізм, быт. дакладнасць, заснаваную на жыццёвых назіраннях, з яркай выразнасцю знешняга малюнка вобраза. Сярод роляў: Няніла Сідараўна, Манефа, Кукушкіна («З чужога шалу галава кружыцца», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А.Астроўскага), Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Дзямідзьеўна («Нашэсце» Л.Лявонава). Знялася ў фільмах «Паны Скацініны» (1927), «Навальніца» (1934), «Дзяцінства Горкага» (1938) і «У людзях» (1939; Дзярж. прэмія СССР 1941).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́НІН Васіль Васілевіч (13.1.1898, г. Тамбоў, Расія — 12.5.1951),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1949). Скончыў драм. студыю ў Тамбове (1920). Працаваў у т-рах Тамбова, Петраграда. У 1924—49 вядучы акцёр Т-ра імя МГСПС (з 1938 імя Массавета). У 1944—51 кіраўнік акцёрскай майстэрні Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі, праф. (з 1949). З 1950 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя А.Пушкіна. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чапаеў (аднайм. п’еса паводле аповесці Дз.Фурманава), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна; і рэжысёр). З 1927 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛА Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч; н. 23.11.1966, в. Паляжын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1991). З 1991 нам.гал. рэдактара час. «Роднае слова», з 1995 у Мін-ве культуры і друку, з 1997 у час. «Бярозка», з 1999 у выд-ве «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1984. У кн. паэзіі «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы» (1994) імкненне паяднаць мінулае і сучаснае, трывожныя матывы за лёс бацькоўскай зямлі. У зб. «Нашэсце Поўні» (2001) метафарычнае асэнсаванне рэчаіснасці. У кн. «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999) гіст. нарыс пра в. Дзярэчын, артыкулы і эсэ пра бел. пісьменнікаў. Аўтар зб.літ. пародый «Розгі ў розніцу» (1993), кн. для дзяцей «Камень-перунок» (1998) і інш.