thick1 [θɪk] n. гушчыня́; разга́р; пе́кла

in the thick of smth. у са́май гу́шчы чаго́-н.;

thro ugh thick and thin наперако́р усі́м перашко́дам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

udry :

iść z kim na udry — ісці наперакор; рабіць на злосць каму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

упа́рты, -ая, -ае.

1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

У. чалавек.

Упартая барацьба.

Аказваць упартае супраціўленне.

2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

У. як асёл.

Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).

3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

Упартыя вочы.

4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

Упартыя баі.

|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

entggen

1.

prp (D) су́праць, насу́перак

dem Wind [Strom] ~ — су́праць ве́тру [цячэ́ння], насу́страч ве́тру [цячэ́нню]

2.

adv

1) насу́страч

2) наперако́р, су́праць, про́ціў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Су́праць і супро́ць ’насупраць’, ’наперакор’, ’насустрач’, ’у параўнанні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Гарэц., Бяльк., Касп., Барад.), супраціў ’тс’ (Нас., Некр. і Байк.), супро́ціў ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян.), ст.-бел. супротиву ’тс’ (Сл. Скар.). Рус. супроти́в прысл. і прыназ., стараж.-рус. супроти́въ, серб.-харв. супрот, супроћ ’у параўнанні’, дыял. супро́тив(а) ’насупраць, у параўнанні’, ст.-слав. сѫпротивъ. Далей гл. су- і проціў (Фасмер, 3, 805; ESSJ SG, 1, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

contrary

[ˈkɑ:ntrəri]

1.

adj.

1) супрацьле́глы; зусі́м ро́зны

2) неспрыя́льны

a contrary wind — ве́цер у во́чы

3) [kənˈtreri] які́ супраці́віцца, упа́рты; незгаво́рлівы, капры́зны

2.

n.

супрацьле́гласьць

on the contrary — наадваро́т

to the contrary — іна́кш, у адваро́тным сэ́нсе

3.

adv., prep.

насу́перак; наперако́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Надаража́цца ’здзекавацца’ (Бяльк.), ’рабіць наперакор, на злосць; дражніцца, кпіць’ (жлоб., Жыв. сл.), надражиццаганьбаваць, здзекавацца, рабіць прыкрасць’ (Нас.), надари‑ жывацца ’дражніцца з кім-н., злаваць каго-н.’ (міёр., Нар. сл.), надаражацца ’зрабіць што-небудзь назло’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надориживаться ’фанабэрыцца, выхваляцца чым-небудзь’, надражнАться ’насміхацца’. Калі прыняць за зыходную форму са слоўніка Насовіча, найбольш верагодна да дражніць (гл.), якое можа выступаць у рускіх гаворках у форме дражить, драживать (СРНГ), тады іншыя формы ўзніклі шляхам устаўкі галоснага перад р (другаснае поўнагалоссе?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przeciw

1. супраць, супроць;

płynąć przeciw prądowi — плысці супраць цячэння;

2. супраць; супроць;

nie mam nic przeciw temu — я нічога не маю супраць гэтага;

występować przeciw nadużyciom — выступаць супраць злоўжыванняў;

3. наперакор, супраць;

przeciw mej woli — супраць маёй волі;

mówić przeciw własnemu przekonaniu — гаварыць наперакор сваім перакананням;

przeciw gorączce — супраць тэмпературы; ад тэмпературы, ад гарачкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)