ло́пнуть сов., в разн. знач. ло́пнуць, трэ́снуць;

хоть ло́пни хоць ло́пні (трэ́сні);

чтоб ты ло́пнул! каб ты ло́пнуў (трэ́снуў)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Нашарэ́піць, нашэрэпіць ’натапырыць, наставіць’, нашэ‑ рёплены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *šč < :*če) і рэпіць, параўн. рыпнуцьлопнуць, трэснуць’, рэпіца ’кончык хваста’, гл. шарапенне ’ламачча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да лускаць (у 1 знач.). Вахроў скрыгануў зубамі, нібы луснуў арэх, і пайшоў. Алешка.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Разм. Трэснуць, лопнуць. Бутэлька луснула. □ І слівы сыта луснулі ў баках, Аб’еўшыся і сонцам, і зямлёю. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

usplatzen

vi (s) ло́пнуць, разарва́цца

in ein Gelächter ~ — разм. зарагата́ць, пача́ць рагата́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

злосць, ‑і, ж.

1. Пачуццё варожасці, нядобразычлівасці ў адносінах да каго‑н.; жаданне прычыняць зло. Прыгадвалася, як Аніс накінуўся на яго, але злосці ў Макара на Аніса не было. Дуброўскі. У поглядзе Карнейчыка адчувалася ўнутраная злосць да гэтага чалавека. Барашка.

2. Пачуццё гневу, незадаволенасці, раздражнення. Іншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калі ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены і знямоглы. Чарнышэвіч. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць і намагаўся задушыць яе. Шамякін.

•••

Лопнуць ад злосці гл. лопнуць.

На злосць каму — тое, што і на зло (гл. зло).

Як на злосць — тое, што і як на зло (гл. зло).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апры́склівы (априскливый) ’запальчывы, капрызны, упарты’ (Яруш., Нас.); апры́сак ’упарты, капрызны’ (Гарэц., Нас.); апры́скліва (Др.-Падб., Гарэц.), апры́склівасць ’запальчывасць’ (Яруш.). Рус. дыял. зах. опрыснуть ’ускіпець’ (пераноснае), опрыскливый ’запальчывы’, укр. оприскливый ’тс’, з оприском ’запальчыва’, польск. opryskliwy ’запальчывы’. Для ўзнікнення пераноснага значэння дзеяслова (суф. ‑лів‑ звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў) важна польск. pryskać ламацца, разлятацца, лопацца на дробныя кавалкі’ і перан. ’лопнуць’ (аб надзеі, настроі і г. д.), адкуль недалёка і да ’лопнуць’ (аб спакоі, цярпенні), ’ускіпець’. Наяўнасць заходнерускага дзеяслова опрыснуть, беларускіх, украінскіх бяссуфіксных назоўнікаў робіць непатрэбным, хаця і не выключае дапушчэнне аб запазычанні з польскай мовы. Словы маглі ўтварыцца на захадзе ўсходнеславянскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́снуць ‘ударыць, стукнуць’ (Шымк. Собр., Яруш., Касп., Вушац. сл., Бяльк., ТС), ‘лопнуць, раскалоцца’ (Бяльк., Скарбы), ‘стукнуць, грукнуць’ (Ласт.), ‘стукнуць, пацэліць’ (пра гром, маланку)’ (Мат. Маг. 2, Сержп. Прымхі): kab ćabʼé pʼerún trésnuŭ (zabíu, uźaŭ) (зах.-бел., Маш. Atlas). Аднакратны дзеяслоў да трэскаць (гл. трэск), выводзіцца з прасл. *trěsknǫti (ESJSt, 16, 980), параўн. укр. трі́снути ‘трэснуць, стукнуць’, рус. тре́снутьлопнуць, стукнуць, выдаць моцны гук (пра гром і пад.)’, польск. trzasnąć ‘тс’, чэш. třesknouti ‘тс’, славац. tresknuť ‘тс’, балг. тресна ‘тс’, макед. тресне ‘тс’, ст.-слав. трѧснѫти ‘тс’. Утворана на базе гукапераймальнага *tresk‑, як і літ. treškė́ti ‘лопаць, трэскаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пнуць1лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uswachsen

sub n -s гл. auswachsen*

◊ das ist zum ~! — ≅ цярпе́нне мо́жа ло́пнуць!, з глу́зду мо́жна з’е́хаць!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -віся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, утварыўшы дзірку.

Мяшок прарваўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зламацца пад напорам чаго-н.

Плаціна прарвалася.

Прарвалася яе крыўда (перан.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Лопнуць, даўшы выхад адкуль-н. чаму-н.

Нарыў прарваўся.

4. Сілай пракласці сабе шлях адкуль-н.

П. з акружэння.

|| незак. прарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прары́ў, -ы́ву (да 2 і 4 знач.).

|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)