вечарэць, цямнець, цямнецца, змрачнець, змяркацца, шарэць; сутонець, сутанець, сутоньвацца (абл.) □ брацца на вечар, брацца на змярканне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Па́маракі ’памяць, прытомнацсь’ (Пал.), помаракі ў фраз. помаракі галаву водзяць (Арх. ГУ, нараўл.), паморока, паморак ’абмарачэнне’ (ТС), пимрок ’замарачэнне’ (Бяльк.). Рус. курск. паморак ’розум’, курок., арл., наўг. ’часовая страта прытомнасці’, арл. паморока, паморка ’тс’, маек пимороки, паморка ’тс’, укр. пимороки забіць ’замарачыць’. Поруч з тым рус. арх., анг., валаг., алан., пск., наўг. пимрак, ’імгла; хмара; пахмурнае надвор’е некалі з дробным дажджом і снегам’, польск. pomrok, pomroka, серб.-харв. памрак, славен. pomrak ’змрок, змярканне’. З прыст. pa‑ і тогкъ (гл. морак) або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ротогШі другасным падаўжэннем галоснага ў прыстаўцы. Бел. слова прымыкае да паўдн.-рус. моўнай тэрыторыі, дзе гэта слова ўжываецца ў другасным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́цьма, прыцьмом, прыцьмелі ’аніяк, зусім’ (ТС), прыть‑ MÓM ’поўнасцю, абсалютна’ (Клім.); параўн. укр. притьма, притьмом, притьмо ’як мага хутчэй, неадкладна’; ’надта, моцна, настойліва’; ’зусім, цалкам, поўнасцю, абсалютна, якраз, абавязкова, сапраўды’; ’канчаткова; напэўна, беспамылкова’, рус. дыял. притмом ’раптоўна, неадкладна, немінуча’. Усходнеславянскія арэальныя ўтварэнні на базе *pritęti (гл. прыцяць, цяць), для якіх рэканструюецца праформа *priіьп‑то (Карскі 2 — З, 67; Люканен, Восточнослав. и общ. яз., 119). Формы, што ўзыходзяць да Тв. скл., узніклі на аснове ўспрымання прыцьма як назоўніка або па аналогіі з іншымі прыслоўямі тыпу пры‑ цемкам, параўн. прыгнёмзмярканне’ (Нас.), прытьмом ’вечарам, на змярканні’ (Сл. Брэс.). Не выключаны ўплыў аналагічных формаў прыслоўяў ад прыць, прытны (гл.), параўн. прытном ’вельмі часта; усутыч’ (Стан.), прытнём ’хутка’ (З жыцця).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тонзмярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суткі1 ’адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам; дзень і ноч’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Пятк. 2, ТС, Сл. ПЗБ), су́дкі ’тс’ (Нас., Арх. Вяр., ТС), су́тка ж. р. ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). Укр., рус. су́тки ’тс’. З су- і *тъка, якое звязана з тыкаць, першапачаткова ’сутыканне дня і ночы’; гл. Фасмер, 3, 811 з літ-рай. Бузук (Асн. пыт., 58) мяркуе пра першаснае значэнне ’змярканне’, ’пярэдні кут у пакоі’: спалучэнне часавага і прасторавага значэнняў (гл. наступнае слова).

Су́ткі2, су́тачкі ’вузкі прамежак паміж будынкамі, хатай і плотам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ЛА, 5, ТС), ’вузкая прастора паміж печчу і сцяной, запечак’ (брэсц., пін., люб., ЛА, 4), ’сцежка, дарожка паміж пабудовамі, агароджамі’ (гом., ЛА, 5), ’вузенькі пакойчык, старана ў гумне’ (брэсц., ЛА, 5; ТС, ПСл), ’дрывотнік’ (Мат. Гом.); іншыя варыянты: су́дкі (ТС), сутка́, су́тачкі (Сцяшк. Сл.), су́тачкі, су́дачкі, су́ткі, сутке́, су́дкі (Сл. ПЗБ), су́дачкі (Сл. Брэс.; стаўб., З нар. сл.), су́тачкі (Байк. і Некр.), суто́чка ’месца злучэння бэлек у сцяне’ (Бяльк.), суто́к ’дарожка паміж сценамі будынкаў’ (Яшк.). Укр. дыял. су́тки, су́точки ’вузкі праход паміж будынкамі або платамі’, ’цесная нізіна’ (Чарапанава, Геогр.), рус. наўг. су́тки ’вуглы ў хаце’, польск. sutka, sutki ’цесны праход паміж будынкамі’ (з усходнеславянскіх моў), чэш. дыял. soutka ’вузкі праход’, soudička ’вузкая вуліца’. Прасл. дыял. *sǫtъka ’стык чаго-небудзь’, ад прасл. *tъkǫ < *tykati ’тыкаць’, *tъknǫti ’тыкнуць’ з прыст. *sǫ‑ (гл. тыкаць) (Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485; Махэк₂, 568). Уключэнне сюды ж славен. sot ’горная дарога’, роднаснага ст.-ірл. sēt ’дарога’ (Бязлай, Eseji, 143), а таксама славац. suteska ’вузкі праход паміж высокімі крутымі скаламі’, серб.-харв. су̀тјеска ’вузкая горная цясніна’ (Талстой, Лексика Пол., 12) патрабуе далейшага абгрунтавання, гл. Куркіна, Этимология–1988, 98. Борысь (Prefiks., 107–108) разглядае як дэрыват (nomen actionis > nomen acti) ад прасл. *sъ‑tъknǫti ’сутыкнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)