змярка́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. змярка́нне
Р. змярка́ння
Д. змярка́нню
В. змярка́нне
Т. змярка́ннем
М. змярка́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змярка́нне, -я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты.

Ад світання да змяркання.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы.

З. ахінула ўсё навокал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змярка́нне ср.

1. наступле́ние су́мерек;

2. (полутьма перед наступлением вечера) су́мерки ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змярка́нне, ‑я, н.

1. Наступленне змроку, цемнаты. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання. Аўрамчык. Сонца зайшло, і пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой і камарамі. Брыль.

2. Прыцемкі паміж заходам сонца і наступленнем ночы. Дзень пагас за сялом, Паплавы ахінула змярканне. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смеркзмярканне’ (ТС), смеро́к ‘тс’ (ПСл). Да меркнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысме́ркці ’змяркацца’ (Нас.), пры́смеракзмярканне’ (Жд. 3), при́смеркам ’у час змяркання’ (Нас.). Укр. при́смерк ’прыцемак’, при́смерком ’прыцемкам’. Гл. змярка́цца, змрок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаро́к ’памяшанне, вар’яцтва’ (Янк. 1, Янк. 3.), су́марак ’змрок’ (Станк.), ’замарачэнне’ (Юрч. Вытв.), сума́рак ’шэрая гадзіна, змярканне’ (асіп., Буз.), суморо́ка, су́мрак, су́мракі, сумро́к ’тс’ (ЛА, 2), сюды ж сумаро́кі, сумаро́каваты ’суровы з выгляду, строгі, маламоўны’ (чырв., З нар. сл.). Укр. дыял. су́морок, рус. дыял. су́маракзмярканне’, стараж.-рус. суморокъ ’тс’, ц.-слав. сѫмракъ, чэш. soumrak, славац. súmrak, серб.-харв. су̏мра̑к, славен. sọ́mrák ’тс’, балг. су́мракзмярканне’, макед. самрак ’тс’. Прасл. *sǫmorkъ, ад *sǫ‑ і *morkъ (гл. морак) (Фасмер, 3, 802). Борысь (Prefiks., 97) лічыць дэвербатывам ад *sъ‑mŕ̥k‑nǫti з тым самым коранем. Сюды ж сумро́к ’змрок’ (пух., ЖНС), відаць, з рэдукцыяй галоснага ў другім складзе або ўтварэнне з прыст. су- і *мрок < польск. mrok ’морак’, параўн. змрок (гл.). Формы су́мрак, су́мракі — запазычанне з рус. сумрак або з царк.-славянскай. Да семантыкі параўн. марочыць, марока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мрок ’змрок, цемра’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Бяльк.), мрочна ’цьмяна’ (Др.-Падб.), ст.-бел. мрокъ запазычана са ст.-польск. mrok ’змрок, змярканне’, ’цемра’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Параўн. таксама бел. морак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́мерки ед. нет

1. змрок, род. змро́ку м., змярка́нне, -ння ср., пры́цемак, -мку м.;

в су́мерках пры́цемкам;

2. перен. заняпа́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыме́ркнуць, прыме́ркнуцца ’пра надыход няпоўнага, першага змроку’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), таксама незак. тр. прымярка́ць ’цямнець’ (Нас.), прымірка́ць ’вечарэць, змяркацца, цямнець’ (Бяльк.), зах.-бранск. прымерька́ть ’тс’ (Раст.), сюды ж дзеепрым. прыме́рклы ’змрочны’ (Нас.), а таксама вытворныя назоўнікі прымярка́нне ’надыход няпоўнага, першага змроку; вячэрняя пара’ (Нас., Гарэц.), мн. л. пры́меркі, пры́мрак ’змрок’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. примрак ’цемра’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад ме́ркнуць (гл.). Укр. примерка́ти, примерка́тися ’цямнець, змяркацца’, при́мерки, примерка́ння ’прыцемкі’, стараж.-рус. примракъ ’змрок, цемра’, рус. дыял. приме́ркнуть ’цямнець, пераставаць свяціць’, примерка́ние ’пачатак першай квадры, калі месяца не бачна’, при́мерки ’прыцемкі, змярканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)