схамяну́цца разм.

1. (успомніць) sich plötzlich (ines ndern) besnnen* [ernnern];

ён схамяну́ўся, што … es fiel ihm plötzlich ein, dass …;

2. (здрыгануцца) zusmmenzucken vi (s), zusmmenfahren* vi (s), uffahren* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

schütteln

1. vt

1) трэ́сці, хіста́ць;

j-m die Hand ~ трэ́сці каму́-н. руку́

2) страсяну́ць

2. ~, sich здрыгану́цца; абтрэ́свацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

потрясти́сь патрэ́сціся, (долго) папатрэ́сціся; (подрожать) падрыжа́ць, (долго, неоднократно) разг. пападрыжа́ць; (содрогнуться) страсяну́цца, скалану́цца, здрыгану́цца;

потрясти́сь на теле́ге патрэ́сціся (папатрэ́сціся) на калёсах;

потрясти́сь от хо́лода патрэ́сціся (папатрэ́сціся, падрыжа́ць, пападрыжа́ць) ад хо́ладу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уздрыгну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Уздрыгнуць; здрыгануцца; задрыжаць. Вусцішна Зосі адной паміж лесу. Гатоў яшчэ воўк высунуцца ці ліхі чалавек. Дзе што шасне, яна ўздрыгнецца. Крапіва. Язэп Крушынскі ўздрыгнуўся праз сон. Бядуля. // Хутка і рэзка змяніцца на момант (пра голас, выраз твару і пад.). Голас дзяўчыны ўздрыгнуўся ад хвалявання. // перан. Затрымцець. Ад болю ўздрыгнуцца бары. Зямлю цень засцеле. Смагаровіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца; задрыжаць. Пушка вытыркнулася .. з-за куста і, уздрыгнуўшыся, грымнула. М. Ткачоў. Стаяць нерухомыя дрэвы, ні адна галінка на іх не ўздрыгнецца. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́ццаздрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

creep2 [kri:p] v. (crept)

1. (up) падкра́двацца, падкрада́цца; непрыкме́тна надыхо́дзіць/набліжа́цца (пра час, узрост)

2. по́ўзаць, паўзці́

3. ле́дзьве но́гі перастаўля́ць (пра старых і хворых)

4. сла́цца, ві́цца (пра расліны)

5. infml по́ўзаць, рабале́пстваваць, нізкапакло́ннічаць;

creep into smb.’s favour уце́рціся ў не́чую ла́ску

6. адчу́ць мура́шкі па це́ле; скалану́цца, здрыгану́цца, задрыжа́ць (ад страху, агіды)

creep in [ˌkri:pˈɪn] phr. v. упаўза́ць; пракра́двацца, пракрада́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Жах ’жуда, страх’, ’удар’. Рус. кур., паўд., укр. жах ’тс’. Параўн. польск. żachnąć sięздрыгануцца’, żachliwy ’баязлівы’, чэш. žas ’жах’, рус. ужас. Ст.-слав. оужасъ, ст.-рус. ужасъ, ц.-слав. жасати, жасити, жаснѫти (Міклашыч, Lex. paleosl.). Праз чаргаванне галосных суадносіцца з гасіць (гл.). Значэнне гасіць ’удараць’ паказвае, што жах ’удар’ не асобнае гукапераймальнае слова (ТСБМ, 2, 255), а развіццё аднаго значэння (параўн. знач. польск. ’уздрыгнуцца’). Да і.-е. *g​es ’тушыць’ (Покарны, 1, 479); гоц. ugaisjan, літ. gąsti ’пужаць’ (гэтыя паралелі патрабуюць пэўных удакладненняў). Фасмер, 2, 36; Праабражэнскі, 1, 471; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 36. Пра паходжанне ‑х‑ у жах як паралель да страх (дзе s < *ks) пісаў Эндзелін, Слав.-балт. эт., 70 = Darbu, 2, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скалану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задрыжаць, затрэсціся; страсянуцца, здрыгануцца. Калі [Труцікаў] садзіўся на выгнуты камель, бярозка яшчэ больш скаланулася, і лістоў апала ўжо многа. Кулакоўскі. І машына коціць па.. [дарозе] мякка, бясшумна, не скаланецца, не кінецца ўбок, не зарыпіць. Лынькоў. Будынкі зноў скалануліся, захісталіся ад блізкіх выбухаў. Быкаў. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Новікаў. // перан. Ускалыхнуцца, ажывіцца. [Максім:] — Скаланулася сонная каламуць мужыцкіх дум. Машара.

2. Міжволі зрабіць рэзкі, сутаргавы рух; уздрыгнуць. Хацеў распранацца [Міця], але, убачыўшы ля печы белую постаць, скалануўся. Навуменка. [Грыша] ўспомніў, як плёхаўся па гразі, і аж скалануўся ўвесь. Пальчэўскі. Мокры да касцей Сымон, выйшаўшы з цёплага памяшкання, скалануўся, агорнуты халодным паветрам. Чарнышэвіч. // Моцна захвалявацца, затрапятаць. У Ксавэра Блецькі скаланулася душа: як усё павярнулася на свеце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схамяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑меняцеся; зак.

1. Раптам успомніць пра што‑н.; раптоўна заўважыць памылку, недагляд і пад. Было ўжо далёка за поўнач, калі першай схамянулася Наташа: «Гулянне гуляннем, а мне пара і дадому». Хадкевіч. — Не, стой! — раптам схамянулася .. [Наталька], — можа тваёй маці нічога не трэба гаварыць. Чорны. — А венікаў зноў не нарэзаў, — схамянуўся Антось. Аношкін.

2. Выйсці са стану нерухомасці, задуменнасці, падхапіцца, здрыгануцца. І тут Іван трывожна схамянуўся — толькі цяпер да ягонай свядомасці дайшоў трывожны сэнс цішыні. Быкаў. Нечакана зазвінеў званок — Юновіч схамянуўся, убачыў, што ідзе да школы: адтуль ужо гурмою высыпалі на вуліцу дзеці. М. Стральцоў. // Набыць здольнасць разважаць; прыйсці ў сябе; ачомацца. [Карніцкі:] — Вы, таварышы, ведаеце, каго можаце прапусціць у самы лагер? Схаменяцеся, ды позна будзе! Паслядовіч. І схамянуцца не ўправіліся, як полымя ўхапілася ўжо за суседняе гумно. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zcken vi

1) здрыгану́цца

2) перан. блі́скаць, прабяга́ць;

es zuckt mir in den Fngern у мяне́ ру́кі свярбя́ць;

mit den chseln ~ паціска́ць плячы́ма, сцепану́ць плячы́ма;

er hat mit kiner Wmper gezckt ён і брыво́м не павёў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)