chime2 [tʃaɪm] v.

1. звіне́ць (пра званы);

The bells are chiming. Звіняць званы.

2. біць, адбіва́ць, прабіва́ць (пра гадзіннік);

The clock chimed midnight. Гадзіннік прабіў поўнач.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Жвя́нькаць ’надакучаць размовамі, ляніва гаварыць’, жве́нькаць ’пляткарыць, балбатаць’ (маг., Бяльк., Юрч., Яўс.), жвянь, жвяньк ’выклічнік пра надакучлівыя размовы’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). Чэш. žvaniti ’многа і неразумна гаварыць’, в.-луж. žwamlić ’гаварыць дурасці’, žwjeńkać ’жаваць з цяжкасцю’, н.-луж. žwankliś ’перажоўваць, балбатаць’, славен. žvenkatiзвінець’. Відаць, вынік узаемадзеяння шэрагу асноў, прадстаўленне ў словах жаваць (гл.), звінець (гл.), а магчыма, і гаварыць (гл.) з чаргаваннем галоснага. Магчыма трактаваць першасным *žьv‑e/a‑ ’жаваць’ з эмацыянальным інфіксам ‑н‑ (калі не пад уплывам звенькаць і да т. п.) і суфіксам ‑ka‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звяно́ ’састаўная частка’. Рус. звено́ ’тс’, н.-луж. zwěno//zẃeno ’вобад (кола)’, в.-луж. zwjeno ’тс’, палаб. zvenü ’тс’, балг. звено (< рус.) ’частка ланцуга’, ’група супрацоўнікаў’. Ст.-рус. звено ’частка’ (XVI ст.). Параўн. звенякі́, званке́ ’частка кола’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Даля (1, 672), суадносіцца з звінець (гл.), гэта развіў Аткупшчыкоў (ЭИРЯ, 5, 81–83), які прапануе zven‑n‑ja ’назва звякаючых прыкрас’ (чаму лепш можна суадносіць не з звінець, а з звяк(аць)?). Іншыя этымалогіі малаверагодныя. Шанскі, 2, З, 77–38; Фасмер, 2, 86–87. Гл. звякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́мкацьзвінець, бразгаць’. Рус. бо́мкаць ’званіць’, укр. бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзвіне́ць, ‑ніць; зак.

1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч. // Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам — Адзвінела песня ў жытніх хвалях. Вітка.

2. перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Звінець, гучэць.

2. перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка. // У адносінах да чаго‑н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазо́ль, мазаля, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або на нагах ад працяглага трэння. Нацерці мазоль. Крывавы мазоль. □ Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

•••

Касцявы мазоль — касцявая нарасць на месцы зрашчэння косці пасля пералому і інш. пашкоджанняў.

Жыць з мазаля гл. жыць.

Наступіць на (любімы) мазоль гл. наступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пець ’спяваць’ (ТСБМ; Нас.; Некр.; Шат.; Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’ствараць розныя гукі ў час раення — звінець, “кохаць” і інш. (пра матку)’ (слаўг., Нар. сл.), ’кукарэкаць’ (мазыр.). Рус. петь спяваць’, ’адпяваць нябожчыка’, ’гусці (пра мух)’, ’звінець (пра паштовыя шамкі)’, стараж.-рус. пѣти, польск. piać ’спяваць (пра пеўня)’, чэш. pěti ’спяваць’, ’усхваляць’, славен. pẹ́ti, макед. пее, балг. пе́я. У іншых слав. мовах — з пачатковым s‑ (z‑). Прасл. *pěti, *pojǫ < і.-е. *poi̯‑. Трубачоў (ВСЯ, 4, 1959, 135) тлумачыць прасл. *pěti як каўзатыў ад дзеяслова *ріtі ’піць’, што пацвярджаецца тоеснасцю форм 1 ас., параўн. пою ’даю піць’ і пою ’спяваю’. Тут перанос значэння ’паіць’ > ’спяваць, усхваляць’ узыходзіць да паганскага абраду ахвярнай, пахавальнай выпіўкі. Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 196), разыходжанне адбылося на ўзроўні старажытных асноў (*poi̯‑ti > пѣть пры poi̯‑ti > поить).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

муро́г, ‑рагу, м.

1. Сухадольная трава высокай кармавой якасці. [Карн] пайшоў па мяжы назад, нячутна ступаючы босымі нагамі па мяккаму мурагу сцежкі. Шамякін. Выбраўшыся на грудок, [каровы] прагна прыпадаюць да смачнага роснага мурагу. Васілевіч. // Разм. Мурожная сенажаць. Налева, куды нясла сваю ваду.. [рэчка], цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі. Гартны.

2. Сена з такой травы. Травы перастаялі. Ужо даўно тут павінны былі звінець косы, гучаць песні, расці копы свежага духмянага мурагу. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і руплівы. «Такі ўжо рупны, — падумаў Бяньчук пра Васіля, — не паспеў адаспацца з дарогі і, глядзі, у заработках ужо». Гроднеў. Рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. Багдановіч. Рупная праца беларускіх перакладчыкаў.. добра сведчыць пра творчую сталасць нашай літаратуры. У. Калеснік. Дзякуй рупным рукам, што заўжды ў мазалях, без якіх каласам не звінець у палях! А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)