Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звіне́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Утвараць тонкі металічны гук. Гулі паравозы, ляскаталі пад’ёмнікі на прыстані, звінелі трамваі.Асіпенка.У кузні грукаталі молаты. Звінела жалеза.Чарнышэвіч.Шуміць піла, звініць тапор, Разносіць рэха гул далёка.Астрэйка.//чым. Утвараць пры дапамозе чаго‑н. такі гук. Вярнуўся [Патапчыкаў] не тым Іванам, што звінеў медалямі адразу пасля дэмабілізацыі з арміі, а зусім не падобным да сябе: прыціхлым, бязмоўным.Васілевіч.А Зося.., пачала расказваць далей, не зважаючы на тое, што Маша хадзіла, звінела шклянкамі.Шамякін.// Звонка гучаць. У школах савецкіх растуць нашы дзеці, роднаю мовай звіняць галасы.Машара./ Пра насякомых, птушак. Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак і звіняць камары.Пташнікаў.У небе бесперастанку звінеў жаваранак.Гурскі.//перан. Поўніцца чым‑н. звінючым. Наваколле зранку звінела дзіцячымі галасамі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звіне́ць klíngen* vi; tönen vi (гучаць); klírren vi (бразгатаць);
стру́ны звіня́ць die Sáiten klíngen*;
звіне́ць шпо́рамі mit den Spóren klírren;
звіне́ць ланцуга́мі mit den Kétten klírren [rásseln];
у мяне́ звіні́ць у вушах [увушшу́] es klingt mir in den Óhren, ich habe Óhrenklingen [Óhrensaúsen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Звіне́ць ’утвараць металічны гук’. Рус.звенеть, укр.дзвеніти, звеніти, палаб.znane ’звініць’ (3 ас.), славен.zvę́niti. Ст.-слав.звенѣти. Ст.-рус.звенѣти. Ст.-бел.звинети (Скарына). Прасл.zvьnčti (або zvъněti, Копечны, Zákl. zásoba, 430) > чэш.zníti, славац.znieť ’звінець’ і інш. Прасл. слова мае спрэчныя суадносіны з і.-е. (Фасмер, 2, 86–88; Шанскі, 2, З, 77; Голуб-Копечны, 438). Першая магчымасць: zvьněti < і.-е.*gʼhu̯en‑ ’гучаць’: літ.žvéngti, лат.zvíegt ’іржаць’, алб.zē ’голас’ (Покарны, 1, 490; Траўтман, 374; Скок, 3, 668). Іншая магчымасць: і.-е. корань su̯en‑ ’гучаць’, ст.-інд.svanati ’гучыць’, лац.sono ’гучу’. Махэк₂ (717–718) пачатковае z замест s тлумачыць уздзеяннем зваць (гл.), звяк (гл.), які тады ўзводзіцца да *gʼhu̯en‑ (БЕР, 1, 623). Гл. звяга, звон, звяк.