Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск.wiecha ’пучок саломы’, чэш.věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус.вьюшка.
Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяхо́тка1 ’мачалка’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., КСП, КТС, Яруш.); ’рыззё’ (Касп., КТС, Нас.). Рус.дыял.вехотка ’тс’. Памяншальнае да вехаць (гл.). Значэнне ’мачалка’ — другаснае, на базе больш натуральнага ’пук саломы, веташ і г. д.’.
Вяхо́тка2 ’куча, чарада’ (КСП). Няясна. Магчыма, пераноснае ад вяхотка1. Параўн. «Вяхоткай вошы па спіне поўзаюць» (КСП). Не выключаны, аднак, і іншы спосаб тлумачэння. Параўн. рус.валаг.вяха ’куча’. Далейшыя сувязі застаюцца няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёх ’цыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен.wech, wiech, wioch ’цыкута’, укр.вех ’тс’; ’паручайнік’, рус.вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр. ’цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст.веха ’цыкута’, чэш.vích, věch ’вехаць’. Наяўнасць пары věxъ ⟷ věxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыч ‘вочап у студні з жураўлём’ (пруж., ДАБМ, камент., 810), сюды ж зборн. тыччо́ ‘тычкі для плота’ (докш., Янк. Мат.), ты́чча ‘тычкі’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. зборн. ти́ччя ‘тычкі’, тик, тика ‘тычка, вяха’, рус.тыч ‘драўляны кол’, зборы, тычче́ ‘тычкі, тычыны’, польск.tycz ‘жэрдка-падпорка’, tycza ‘тс’, н.-луж.tyca ‘тычка для хмелю ці гароху’, в.-луж.tyč ‘тычка’, чэш.tyč ‘тычка, жэрдка, дручок’, славац.tyč ‘палка, жэрдка, штанга, стрыжань, рэйка’. Паўночнаславянскае прасл.*tyčь ад *tykati ‘ўтыркаць, убіваць, запіхваць’. Гл. таксама тычка, тычына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхор (БРС, Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., КЭС, КТС) ’шчацінне на хрыбце ў свінні’ (Бяльк., Шатал.); ’дух-гаспадар ветру’ (Інстр. II); ’від танца’ (Інстр. IV), віхры́ ’пясчаныя ўзгоркі, нанесеныя ветрам’; ’кучаравыя валасы’ (Сцяшк. МГ). Рус.вихо́р, укр.вихор, польск.wicher, чэш.vicher ’капуста, якая не завілася ў качан’, славен.vicher ’завіток валасоў’. Да віць (Фасмер, 1, 324). Перанос націску адбыўся ў выніку ўздзеяння дэрыватаў тыпу бугор, тапор і г. д. (Шанскі, 1, В, 112). Міклашыч (388), Персан (322) параўноўваюць з вяха́, вехаць як ступені чаргавання. Гл. таксама віхар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піке́т
(фр. piquet = калок, вяха)
1) невялікі ваенны вартавы атрад, застава (напр. конны п.);
2) група бастуючых рабочых для аховы прадпрыемства ад пранікнення штрэйкбрэхераў;
3) пункт мясцовасці, адзначаны колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі, які служыць для ўстаноўкі на ім рэйкі пры нівеліраванні і замацаванні трасы на мясцовасці;
4) адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній;
5) старадаўняя гульня ў карты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, ушто, чым і без дап.
Разм.
1. Удараць, утвараючы стук. Вяха не лезла ў балота, хоць ты што. Цюкала пад вадой у нешта цвёрдае, як лёд.Пташнікаў.З двара зусім добра чуваць, як там цюкаюць сякеры.Брыль.// Рабіць што‑н., удараючы, стукаючы чым‑н. Міця сядзіць на дрывотні, асцярожна цюкае малатком па галоўцы патрона — каб вываліўся капсуль.Навуменка.Хведар, Дамецік, Грыбок у лесе не былі: з ранку цюкалі на выгане, рыхтавалі шулы.Мележ.Яна [Валянціна Міхайлаўна] цюкала каменем па падэшве, і падэшва крышылася і сыпалася на зямлю трухою.Васілевіч./ Пра птушак. Уверсе на яліне, пад якой сядзеў Алеська, цюкаў дзяцел.Хомчанка.
2. Біцца, пульсаваць (пра сэрца). Два родныя сэрцы, мацеры і сына, цюкалі ў грудзях.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перавя́ць, смал.перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вять ’рваць, церці’, якое да прасл.*vęti < і.-е.u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц.wunds ’раніць’, англ.wen (< прагерм.*wanja), кімр.ym‑wan ’біцца, змагацца’, карнуэлск.gwane ’праколванне’, англ.-сакс.Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е.*u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат.vâts ’рана’, літ.votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус.валаг.вя́ха ’куча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел.полац.вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тычы́на ‘жэрдка’ (Яруш., Шымк. Собр., Доўн.-Зап. 2), ‘вялікая палка, доўгі шост’ (ТСБМ, Шат., Адм., Ян.; пух., іўеў, Сл. ПЗБ), ‘тонкая жардзіна, якая ўтыкаецца ў зямлю’ (Нас., Растарг.), ‘завостраны шост’ (Гарэц., Байк. і Некр.), тычына́ ‘тс’ (ашм., Стан.), тычы́нка: хмель тычынку абвівае ‘тс’ (Сержп. Прык.), ‘жэрдка, падвешаная ўверсе над печчу’ (свісл., Шатал.), ст.-бел.тычина ‘вяха, тычка’ (1585 г., ГСБМ). Параўн. укр.тичи́на ‘тычка’, рус.тычи́на ‘тс’, польск.tyczyna ‘тс’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад ты́каць, ткнуць (гл.); не выключана ўтварэнне ад *tyčь ці *tъkъ (з падаўжэннем вакалізму асновы) і таго ж суфікса ‑ін‑а. Сюды ж тычы́н ‘вочап у студні з жураўлём’ (ваўк., ДАБМ, камент., 810) са зменай родавага канчатка пад уплывам вочап, тыч і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
buoy
[ˈbu:i]1.
n.
1) буй, бу́я m.; вяха́f., pl. ве́хі (на вадзе́)
2) выратава́льная ку́ртка, выратава́льны по́яс або́ круг
2.
v.t.
1) абазнача́ць буя́мі
2) трыма́ць на паве́рхні
3.
v.i.
трыма́цца на вадзе́
to buoy up —
а) трыма́цца на паве́рхні вады́, не тану́ць
б) падтры́мваць, падыма́ць дух, падбадзёрваць
She buoyed up his hopes with promises — Яна́ падтры́мвала у ім надзе́ю абяца́нкамі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)