Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СЕПАРА́ТАР МАЛО́ЧНЫ,
апарат для раздзялення малака на вяршкі і адгон і ачысткі яго ад мех. дамешкаў. Сепарацыя адбываецца ў стальным барабане, які мае сістэму канічных талерак з верт. каналамі. Пры вярчэнні барабана (6—12 тыс. абаротаў за мінуту) малако па каналах расцякаецца ў міжталерачныя зазоры, дзе пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы адгон як больш цяжкі адкідваецца на перыферыю, падымаецца ўгору і выходзіць праз адтуліну. Вяршкі збіраюцца каля восі барабана, па каналах талеркатрымальніка падымаюцца ўверх і выцякаюць у збіральнік. Прадукцыйнасць С.м. да 5 тыс.л/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кластры́дыі
(н.-лац. clostridium, ад гр. kloster = верацяно)
спараносныя бактэрыі; пашыраны ў глебе, вадзе, рэштках жывёл і раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Spíndelf -, -n
1) верацяно́;
dürr wie éine ~ худы́ як шчэ́пка
2) тэх. шпі́ндэль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шпі́ндэль, ‑я, м.
1. Вал металарэзнага станка з вярчальным рухам. Токар замацаваў у шпіндэлі доўгі вал, уключыў рухавік, і з-пад разца пачала завівацца сіняватая стружка.Чаркасаў.
2.Верацяно ў прадзільнай машыне.
3. Вось якога‑н. механізма, прыстасавання (катушкі, суднавага шпіля і пад.).
[Ням. Spindel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руча́йка ’верацяно з наматанымі на яго ніткамі’; ’жменя лёну (валакна)’ (ТСБМ), ручэ́йка ’пачынак, пража на адно верацяно’ (бялын., Нар. сл.; лаг., Гіл.), ’скрутак ачышчанага валакна’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, з першаснага значэння ’жменя’, ’рука’ развіліся астатнія. Да рука (гл.), параўн. балг.ръко́йка ’жменя калоссяў, якую можна захапіць адной рукой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нару́шнік ’ручайка, верацяно з напрадзенымі на яго ніткамі’ (Бяльк.), ’манжэта’ (Мат. Маг.). Да руки (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верацёльніца ’доўгі дажджавы чарвяк’ (Шат.). Параўн. верацённік ’змяя’ (Сцяшк. МГ). Да верацяно́ (назва дадзена па форме).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дкідак ’верацяно з ніткамі’ (Янк. I), воткідзень ’тс’ (Мат. Гом.). Да адкідаць з суф. ‑ак, ‑ень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вію́шка ’пража, звітая на вялікае верацяно для прасушкі’ (Жд., 1). Рус.дыял.вью́шка ’маток нітак’. Да віць (гл.).