верацяно́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. верацяно́ верацёны
верацяны́
Р. верацяна́ верацён
Д. верацяну́ верацёнам
В. верацяно́ верацёны
верацяны́
Т. верацяно́м верацёнамі
М. верацяне́ верацёнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верацяно́, -а́, мн. верацёны і (з ліч. 2, 3, 4) верацяны́, верацён і -аў, н.

1. Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння ў некаторых механізмах.

|| памянш. вераце́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. верацённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верацяно́ ср., в разн. знач. веретено́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.

1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верацяно́. Ст.-рус. веретено, рус. веретено́, укр. верете́но, польск. wrzeciono, чэш. vřeteno, ст.-слав. врѣтено, балг. врете́но, серб. вретѐно. Прасл. *vertenoверацяно’; ’вось’. Утварэнне ад і.-е. кораня *u̯ert‑ ’вярцець’ з поўнай ступенню вакалізму (параўн. вярце́ць, вароча́ць, варо́ты ад таго ж кораня, але з іншым вакалізмам). Гл. Фасмер, 1, 297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

веретено́ в разн. знач. верацяно́, -на́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верацёнападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па сваёй форме на верацяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вераце́нца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да верацяно (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́нак, ‑нка, м.

Пража, наматаная на верацяно або знятая з верацяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для перамоткі. Перамотны цэх. Перамотнае верацяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)