воробе́й верабе́й, -б’я́ м.;

◊

сло́во не воробе́й, вы́летит — не пойма́ешь посл. сло́ва не верабе́й, вы́леціць — не зло́віш;

стре́ляный воробе́й стрэ́ляны верабе́й;

ста́рого воробья́ на мяки́не не проведёшь посл. старо́га вераб’я́ на мякі́не не падмане́ш (не ашука́еш).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэ́ляны, -ая, -ае.

1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.

Стрэляная качка.

2. Які пабыў у баях, абстраляны.

С. салдат.

3. Такі, у якога стралялі.

4. Выкарыстаны для стральбы.

Стрэляныя гільзы.

◊

Стрэляны верабей — вопытны, бывалы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЕРАБ’І́ (Passer),

род птушак сям. ткачыкавых атр. вераб’інападобных. 18 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўн. і Паўд. Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш. месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы (Passer domesticus) і верабей палявы (Passer montanus), аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.

Даўж. 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле. Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шкодных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.

Вераб’і: 1 — дамавы (а — самка; б — самец); 2 — палявы.

т. 4, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вярбе́ль ’верабей’ (Інстр. II). Відазмененае польск. wróbel ’верабей’ (параўн. бел. мін. карва́ць замест краваць ’ложак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ. ‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трапята́ць несов. трепета́ть; трепыха́ть, трясти́;

верабе́й ~пе́ча кры́ллямі — воробе́й трепе́щет кры́льями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Арабе́й. Гл. верабей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прискака́ть сов.

1. прыскака́ць;

прискака́л воробе́й прыскака́ў верабе́й;

2. (на лошади) прыскака́ць, прымча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЯСО́ЧНІКІ (Calidris),

род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. 14 відаў. Пашыраны на Пн Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Гняздуюць пераважна ў тундры, на зімоўку мігрыруюць. На Беларусі зрэдку гняздуе 1 від — чорнаваллёвік; на пралётах трапляюцца 5 відаў: кулік-верабей, чырвонаваллёвік, П. марскі (C. maritima), П. белахвосты (C. temminckii) і пясчанка (C. alba).

Даўж. да 25 см, маса да 205 г. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба прамая ці крыху сагнутая ўніз, ногі доўгія, хвост кароткі. Апярэнне зверху цёмнае, стракатае, знізу пераважна белае. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць 3—5 (звычайна 4) яец.

Э.​Р.​Самусенка.

Пясочнікі: 1 — белахвосты; 2 — пясчанка; 3 — кулік-верабей; 4 — марскі.

т. 13, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нахо́хліцца, ‑ліцца; зак.

Разм. Скурчыцца, натапырыўшы пер’е (пра птушак). Верабей зухавата пачысціў лапкай дзюбу, нахохліўся і наважыў маўчаць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)