(O’Feeney) Шон Алоізіус; 1.2.1895, Кейп-Элізабет, ЗША — 31.8.1973], амерыканскі кінарэжысёр. Ірландзец па паходжанні. З 1914 асістэнт, з 1917 рэжысёр у Галівудзе. У 1920—30-я г. ставіў вестэрны, дзе раскрываў псіхалогію герояў. Мастацтва Ф. вызначаецца высокім майстэрствам рэжысуры і выяўл. вырашэння, дакладнай перадачай атмасферы дзеяння. Лепшыя фільмы — экранізацыі літ. твораў, дзе даследуецца характар чалавека ў крытычных абставінах: «Эраўсміт» (1931),
«Паведамляльнік» (1935, прэмія «Оскар»), «Дыліжанс», «Юны містэр Лінкальн» (абодва 1939), «Гронкі гневу» (1940, прэмія «Оскар»), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Рыо-Грандэ» (1950), «Ціхі чалавек» (1952, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, прэмія «Оскар» 1953), «Усход месяца» (1957), «Восень чэенаў» (1964), «Сем жанчын» (1966) і інш. Здымаў і дакумент. фільмы. Пра яго зняты фільм «Пастаўлена Джонам Фордам» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фа́мулус
(лац. famulus = раб, слуга)
1) слуга, збраяносец у сярэдневяковай Еўропе;
2) асістэнт лекара або студэнт, прызначаны выконваць даручэнні прафесара ў замежных універсітэтах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СПЯРА́НСКІ Аляксей Дзмітрыевіч (11.1.1888, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — 23.7.1961),
расійскі вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Акад.АНСССР (1939) і АМНСССР (1944). Скончыў Казанскі ун-т (1911). З 1923 асістэнт І.П.Паўлава. З 1928 у Ленінградскім ін-це эксперымент. медыцыны, з 1934 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны ў Маскве, з 1945 у Ін-це нармальнай і паталаг. фізіялогіі АМНСССР (у 1945—54 дырэктар). Навук. працы па пытаннях трафічнай функцыі нерв. сістэмы ў паталаг. працэсах. Распрацоўваў праблемы этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту, рэактыўнасці арганізма. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Нервная система в патологии. М.; Л., 1930;
Элементы построения теории медицины. М.; Л., 1935;
Избр. труды. М., 1955.
Літ.:
А.Д.Сперанский // Патологическая физиология и экспериментальная терапия. 1961. Т. 5, №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́О,
расійскія цыркавыя артысты-ілюзіяністы, бацька і сыны. Нарадзіліся ў Маскве. Эміль Тэадоравіч (сапр.Гіршфельд-Рэнард; 11.4.1894—19.12.1965). Нар.арт. Расіі (1958). Як ілюзіяніст дэбютаваў у 1921 на Маск. эстрадзе. З 1932 адзін з першых пачаў выступаць у цырках з ілюзійнай апаратурай на адкрытай арэне. У праграмах выкарыстоўваў балет, сцэн. ігру, кантакт з залай. Ствараў цэласныя праграмы-рэвю, дзе асобныя нумары мелі вострасатыр., надзённы характар. Канструяваў цыркавую апаратуру. Эміль Эмілевіч (н. 12.7.1938). Сын Эміля Тэадоравіча. Засл. арт.Паўн.-Асецінскай рэспублікі (1969), засл. арт. Расіі (1977). Скончыў Маск. інж.-буд. ін-т. У цырку пачаў працаваць з 1961 у атракцыёне бацькі, з 1966 выступае самастойна. Апіраючыся на рэпертуар бацькі, стварае новыя нумары і трукі. Ігар Эмілевіч (н. 13.3.1944). Сын Эміля Тэадоравіча. З 1959 асістэнт і дублёр бацькі, з 1966 выступае з яго нумарамі самастойна. Стварае арыгінальныя ілюзійныя атракцыёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расса́днік, ‑а, м.
Тое, што з’яўляецца крыніцай з’яўлення, размнажэння чаго‑н. Некалькі разоў зварачаў асістэнт увагу свінабоя на тое, што гной не ёсць украса двара пана Тарбецкага, што гной ёсць рассаднік усякай заразы і ліха.Колас.Важна мець на ўвазе, што гэтую высокую ацэнку сваім ведам Скарына атрымаў у краіне, якая з’яўлялася рассаднікам самых смелых, прагрэсіўных па таму часу ідэй, ідэй гуманізму.Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
assimilíeren
1.vt асімілява́ць, прыпадабня́ць; засво́йваць
2.~, sich асімілява́цца Assistént
m -en, -en асістэ́нт, памо́чнік, супрацо́ўнік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ФАРАДЭ́Й (Faraday) Майкл (22.9.1791, Лондан — 25.8.1867),
англійскі фізік і хімік, заснавальнік вучэння аб эл.-магн. полі, адзін з заснавальнікаў электрахіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1824) Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1830). Адукацыю атрымаў самастойна. З 1813 асістэнт, з 1825 дырэктар лабараторыі і з 1827 праф. кафедры хіміі Каралеўскага ін-та. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, магнітаоптыцы і хіміі. Атрымаў бензол (1825), звадкаваны хлор (1826) і інш. газы. Выявіў хім. дзеянне эл. току, узаемасувязь паміж электрычнасцю і магнетызмам. Адкрыў электрамагнітную індукцыю (1831), пара- і дыямагнетызм, вярчэнне плоскасці палярызацыі святла ў магн. полі (гл.Фарадэя эфект). Устанавіў законы электролізу (гл.Фарадэя законы, Фарадэя пастаянная). Даказаў тоеснасць розных відаў электрычнасці, увёў паняцці эл. і магн. палёў, выказаў ідэю існавання эл.-магн. поля. Эксперыментальна даказаў закон захавання эл. зараду (1843), выказаў ідэю аб адзінстве ўсіх сіл прыроды (розных відаў энергіі) і іх узаемных пераўтварэннях. Яго імем названа адзінка эл. ёмістасці — фарад.
Тв.:
Рус.пер. — Силы материи и их взаимоотношения. М., 1940;
Экспериментальные исследования по электричеству. Т. 1—3. М.; Л., 1947—59;
История свечи. М., 1980.
Літ.:
Кудрявцев П.С. Фарадей. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М. 1970. С. 265—283.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯ О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА.
Існавала з кастр. 1930 да мая 1933 у Мінску. Створана на базе вышэйшага опернага класа Бел.муз. тэхнікума з мэтай падрыхтаваць адкрыццё на Беларусі т-ра оперы і балета. Кіраўнікі: дырыжор І.Гітгарц, балетмайстар Л.Крамарэўскі, хормайстар і гал. канцэртмайстар Г.Пятроў, рэжысёр-асістэнт В.Барысевіч, вакальны кансультант і педагог А.Баначыч. Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (рэж. У.Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж.Бізэ (рэж. Б.Норд), балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (усе на сцэне БДТ-1). Рэарганізавана ў сталы тэатр (гл.Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
Смольский Б.С. Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963.
Б.С.Смольскі.
Група кіраўнікоў і салістаў Беларускай студыі оперы і балета: у першым радзе справа налева — 1-ы А.Баначыч, 2-і Г.Пятроў, 3-я А.Зайцава, 4-ы І.Гітгарц; у другім радзе — 2-і М.Дзянісаў, 3-і М.Пігулеўскі, 5-я Т.Баначыч, 6-ы У.Тазаўроўскі. 1931.
бел. дырыжор. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1936). У 1937—39 дырыжор-асістэнтДзярж.сімф. аркестра СССР. У 1944—46 і 1952—93 дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1946—52 — сімф. аркестра Бел. філармоніі. Творчасць К.-дырыжора адметная высокім прафесіяналізмам, тэмпераментам і артыстызмам, спалучэннем яснай закончанай формы з найтанчэйшай нюансіроўкай, глыбока прадуманай канцэпцыяй з эмацыянальнай раскаванасцю. Муз. кіраўнік пастановак опер і балетаў бел. кампазітараў: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова, «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (1958), «Алеся» Я Цікоцкага (1967), «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я.Глебава; класічных і сучасных твораў рус. і замежных аўтараў — «Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1944), «Арлекінада» Р.Дрыга (1945), «Фауст» Ш.Гуно (1950), «Жызэль» А.Адана (1953), «Фра-Д’ябала» Ф.Абера (1955), «Пікавая дама» (1960, 1972), «Шчаўкунок» (1956) і «Лебядзінае возера» (1967) П.Чайкоўскага, «Сцежкаю грому» К.Караева (1960), «Кето і Катэ» В.Далідзе (1962), «Заручыны ў манастыры» (1962) і «Папялушка» (1965) С.Пракоф’ева, «Арэстэя» С.Танеева (першая паст. на сав. сцэне) і «Рафаэль* А.Арэнскага (абедзве 1963), «Трубадур» Дж.Вердзі (1964), «Любоўны напітак» Г.Даніцэці (1965), «Багема» Дж.Пучыні (1968), «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (1973), «Лаэнгрын» Р.Вагнера (1977), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1983) і інш.
Літ.:
Нісневіч І. Таццяна Каламійцава // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Глушакоў І. Бачыць музыку // Мастацтва Беларусі. 1984. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СПЕРС (Jaspers) Карл (23.2.1883, г. Ольдэнбург, Германія —26.2.1969),
нямецкі філосаф і псіхіятр; адзін з заснавальнікаў экзістэнцыялізму. З 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 праф. філасофіі ў Гайдэльбергскім ун-це. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. З 1948 выкладаў у Базельскім ун-це. У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю.А.Стрындберг, В.В. ван Гог, Ф.В.Ніцшэ). У 1920—30-я г. Я. стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асн. катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі Я. паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека Я. разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філас. веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці. Я. стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гіст. цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); стараж. культуры; «вось сусветнага часу» (8—2 ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусв. гісторыя; станаўленне навук.-тэхн. цывілізацыі («Еўропа 17—20 ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).