БЕКЕ́Р (Becker) Жак (15.9.1906, Парыж — 20.2.1960),
французскі кінарэжысёр. З 1932 асістэнтрэж. Ж.Рэнуара. Першы значны самастойны фільм — «Апошні козыр» (1942). Творчасць Бекера вылучалася стрыманасцю эмоцый, дакладнасцю і вытанчанасцю, цікавасцю да раскрыцця чалавечых характараў. Сярод лепшых фільмаў «Гупі — Чырвоныя Рукі» (1943), «Антуан і Антуанета» (1947), «Спатканне ў ліпені» (1949), «Залаты шлем» (1952), «Не чапай здабычу» (1954), «Манпарнас, 19» (1958), «Дзірка» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́НЦЬЕЎ Юрый Васілевіч (10.4.1919, г. Краснадар, Расія — 20.12.1983),
расійскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). З 1948 скрыпач-канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Маскоўскага сімф. аркестра. З 1958 маст. кіраўнік і гал. дырыжор створанага ім эстрадна-сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыёвяшчання. Аўтар муз. твораў розных жанраў: рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), балет «Юнацтва» (1976—77) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РНБАСТЭЛЬ (Hornbostel) Эрых Морыц фон (25.2.1877, Вена — 28.11.1935),
аўстрыйскі музыказнавец, педагог; адзін з заснавальнікаў этнамузыкалогіі. Вучань, потым асістэнт К.Штумпфа ў Ін-це псіхалогіі пры Берлінскім ун-це імя В.Гумбальта (з 1917 праф. гэтага ун-та). З 1906 кіраўнік Берлінскага фонаграмархіва. З 1933 у ЗША. Аўтар навук. прац пра яп., інд., араб., афр. і інш. музыку, а таксама па сістэматыцы муз. інструментаў, муз. акустыцы і псіхалогіі. Сярод вучняў Г.Д.Каўэл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́МЕР Якаў Пінкусавіч (10.8.1879 г. Брэст — 11.4.1933),
бел. матэматык. Д-р філасофіі (1912). Вучыўся ў Берлінскім, Марбургскім і Гётынгенскім ун-тах. У 1915—28 асістэнт А.Эйнштэйна ў Берліне. З 1928 праф.БДУ, адначасова з 1931 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па матэматыцы, агульнай тэорыі адноснасці і рэлятывісцкай механіцы.
Тв.:
Общая теория относительности и закон движения (разам з А.Эйнштэйнам) // Эйнштейн А. Собрание научных трудов: [Пер. с нем. и англ.]. М., 1966. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́НА Ганна Баляславаўна (12.11.1868, Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.5.1922),
бел. геолаг; першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геал. даследаванні. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896). З 1906 асістэнт пры геал. кабінеце Вышэйшых жаночых курсаў, з 1919 дацэнт Маскоўскага ун-та. Вывучала геалогію цэнтр. і зах. Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзв., ледавіковыя адклады Беларусі і Літвы, праводзіла геал. і гідрагеал. вышуканні ў Расіі. Распрацавала методыку вывучэння марфалогіі і будовы канцавых марэн, высветліла стратыграфію ледавіковых адкладаў Беларусі і выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў.
нямецкі архітэктар, дызайнер і тэарэтык архітэктуры; заснавальнік функцыяналізму. Вучыўся ў вышэйшых тэхн. школах Берліна і Мюнхена (1903—07), у 1907—10 асістэнт П.Берэнса. Распрацоўваў рацыяналістычныя прынцыпы ў архітэктуры і дызайне. Заснавальнік і дырэктар (1919—28) «Баўгаўза». Ствараў новыя арх. формы; вонкавы выгляд яго збудаванняў выяўляў іх функцыян. прызначэнне (ф-ка «Фагус» у Альфельдзе, 1911—16, разам з А.Меерам; адм. будынак на выстаўцы «Нямецкага Веркбунда» ў Кёльне, 1914). З 1937 працаваў у ЗША. Аўтар кніг па тэорыі і практыцы архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (сапр.Марманенка) Рыгор Васілевіч
(23.1.1903, Екацярынбург, Расія — 16.12.1983),
рускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1951). З 1921 акцёр Першага рабочага т-ра Пралеткульта ў Маскве. З 1924 працаваў у кіно як акцёр, асістэнт, сурэжысёр С.Эйзенштэйна (фільмы «Стачка», «Браняносец Пацёмкін»). З 1933 ставіў фільмы самастойна. Стварыў жанр муз.-эксцэнтрычнай камедыі: «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Волга-Волга» (1938), «Светлы шлях» (1940), «Вясна» (1947). З інш. фільмаў: «Сустрэча на Эльбе» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рускі сувенір» (1960). Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ (Roux) П’ер Поль Эміль (17.12.1853, г. Канфалан, Францыя — 3.11.1933),
французскі мікрабіёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі (1895) і Парыжскай АН (1899). Вучань Л.Пастэра, з 1878 яго асістэнт у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы, з 1888 у Пастэраўскім ін-це (з 1904 дырэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах. Вывучаў узбуджальнікаў сібірскай язвы, слупняку, шаленства і іх таксіны. Разам з І.І.Мечнікавым паклаў пачатак эксперым. даследаванню сіфілісу (на малпах). Адкрыў дыфтэрыйны таксін (1883) і вылучыў яго (1888); ажыццявіў антырабічную прышчэпку чалавеку (1885); вынайшаў (1894) процічумную вакцыну; прапанаваў процідыфтэрыйную антытаксічную сываратку (1901; усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТЭРМА́Н Лазар Якаўлевіч (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнттэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛО́ (Rousselot) Жан П’ер (14.10.1846, Сен-Кло, Францыя — 16.12.1924),
французскі мовазнавец; заснавальнік эксперым. фанетыкі, адзін са стваральнікаў лінгвістычнай геаграфіі. Да 1887 кюрэ і вікарый. З 1887 праф.-асістэнтфранц. філалогіі ў Каталіцкім ін-це (Парыж), у якім у 1889 стварыў і ўзначаліў кафедру эксперым. фанетыкі, а ў 1921 — у Калеж дэ Франс (з 1923 праф. у ім). Распрацаваў метады развіцця мовы ў глуханямых і пазбаўлення ад моўных дэфектаў, сканструяваў шэраг фанет. прылад. Аўтар прац «Даследаванні па эксперыментальнай фанетыцы» (1891), «Фанетычныя змяненні мовы...» (1892), «Асноўныя прынцыпы эксперыментальнай фанетыкі» (т. 1—2, 1897—1901, 2-е выд. 1924) і інш. Заснавальнік Франц. дыялекталагічнага т-ва (1893).