Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
асістэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.
А. хірурга.
2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
|| ж.асістэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.асістэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асістэ́нтм. ассисте́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асістэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д.
2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
[Ад лац. assistens, assistentis — прысутны, памагаты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асістэ́нтм. Assistént m -en, -en; Béisitzer m -s, - (на экзамене)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
асістэ́нт
(лац. assistens, -ntis = прысутны, памагаты)
1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.;
2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Асістэ́нт ’памочнік прафесара, урача; малодшы выкладчык у вну’ (БРС), ’пастаянны размоўца, удзельнік цырымоніі’, асістэ́нцыя ’прысутнасць пры знатнай асобе, пастаяннае дагляданне, заляцанне’ (Нас.). Сучаснае значэнне ўсталявалася, верагодна, пад рускім уплывам (Крукоўскі, Уплыў, 76). Значэнні, зафіксаваныя ў Насовіча, указваюць на польскую крыніцу запазычання (польск.asystent ’памочнік прафесара; памочнік, практыкант урача; член світы, якая ўдзельнічае ва ўрачыстасці; кавалер’). Ст.-укр.ассистенция з XVII ст., ассистентъ з XVIII ст., што ўказвае не толькі на магчымую даціроўку беларускага, але і на польскую крыніцу запазычання. Польскае з лац.assistent суправаджаючы’; у рускай мове з пачатку XVIII ст. праз нямецкую (Шанскі, 1, А, 163; Фасмер, 1, 94, указваюць на нямецкую крыніцу, паводле Смірнова, 49) ці польскую — Біржакава, Очерки, 344.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асістэ́нт
(лац. assistens, -ntis = які прысутнічае, дапамагае)
1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.;
2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ассисте́нтасістэ́нт, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)