асістэ́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. асістэ́нт асістэ́нты
Р. асістэ́нта асістэ́нтаў
Д. асістэ́нту асістэ́нтам
В. асістэ́нта асістэ́нтаў
Т. асістэ́нтам асістэ́нтамі
М. асістэ́нце асістэ́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асістэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.

А. хірурга.

2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

|| ж. асістэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. асістэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асістэ́нт м. ассисте́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асістэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д.

2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.

[Ад лац. assistens, assistentis — прысутны, памагаты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асістэ́нт ’памочнік прафесара, урача; малодшы выкладчык у вну’ (БРС), ’пастаянны размоўца, удзельнік цырымоніі’, асістэ́нцыя ’прысутнасць пры знатнай асобе, пастаяннае дагляданне, заляцанне’ (Нас.). Сучаснае значэнне ўсталявалася, верагодна, пад рускім уплывам (Крукоўскі, Уплыў, 76). Значэнні, зафіксаваныя ў Насовіча, указваюць на польскую крыніцу запазычання (польск. asystent ’памочнік прафесара; памочнік, практыкант урача; член світы, якая ўдзельнічае ва ўрачыстасці; кавалер’). Ст.-укр. ассистенция з XVII ст., ассистентъ з XVIII ст., што ўказвае не толькі на магчымую даціроўку беларускага, але і на польскую крыніцу запазычання. Польскае з лац. assistent суправаджаючы’; у рускай мове з пачатку XVIII ст. праз нямецкую (Шанскі, 1, А, 163; Фасмер, 1, 94, указваюць на нямецкую крыніцу, паводле Смірнова, 49) ці польскую — Біржакава, Очерки, 344.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ассисте́нт асістэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асістэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да асістэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некульту́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць некультурнага, нізкі ўзровень культуры; бескультурнасць. Як чалавек адукаваны, асістэнт не можа спакойна глядзець на тую некультурнасць і неахайнасць, што б’е ў вочы на кожным кроку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся; пр. засцярогся, ‑сцераглася, ‑лося; заг. засцеражыся; зак.

Засцерагчы сябе ад чаго‑н. Асістэнт зачыніўся ў сваёй кватэры і акурваў яе фармалінавымі ляпёшкамі, каб засцерагчыся ад заразы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто праходзіць практыку (у 4 знач.). Гартун, як асістэнт, быў кіраўніком практыкантаў. Дуброўскі. У памяшканні на біялагічнай станцыі, дзе займаюцца практыканты, парна і душна, хаця ўсе вокны расчынены насцеж. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)