слі́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе. Лёгка і мякка слізгаюць палазы, пакідаючы за сабой па некранутай белі дзве раўнюткія палосы. Машара. Конь пляцецца нага за нагу, і сані слізгаюць амаль нячутна. Асіпенка. // Не мець устойлівасці, слізгацца, саслізгваць. Косцік абхапіў рукамі камель і, перабіраючы нагамі, пачаў карабкацца на хвою. Спачатку справа ішла на лад, але там, дзе пачынаўся гладкі ствол, рукі слізгалі і нельга было лезці далей. С. Александровіч.

2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца. Шпарка слізгаюць лодкі па вадзе. В. Вольскі. Павольна слізгае ўніз па Белай баржа. Данілевіч. / Пра самалёты, пра птушак. Ён [планёр] ледзь пагойдваў крыллямі і бязгучна слізгаў над вяршынямі стромкіх елак. Даніленка. У суладным сваім палёце .. [статак вераб’ёў] імкліва слізгае ўбок, пасля ўвесь разам — у другі. Быкаў. // Пры перамяшчэнне руху, надзенні дакранацца да чаго‑н., кранаць што‑н. Вудзільна пра[соўва]ецца праз кальцо, якое затым слізгае ўніз па лёсцы і сваёй вагой ударае па кручках. Матрунёнак. Фанера на спецыяльных петлях слізгала па дроце плаўна, без рыўкоў. Шыловіч. // Паўзці (пра паўзуноў). Лясных палохаючы птахаў, Слізгаў маланкай, гнуткі, ён [вуж]. Грачанікаў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра святло, цені і пад.). Моцны прамень пражэктара слізгае па бліскучых рэйках, выхоплівае з цемры дзівосныя малюнкі навакольнага пейзажу. Васілёнак. Позірк агранома то загрымліваўся на экспанатах сельскагаспадарчых культур, то слізгаў па партрэтах Герояў Сацыялістычнай Працы. Стаховіч.

•••

Слізгаць па паверхні чаго — не паглыбляцца ў сутнасць чаго‑н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

approach

[əˈproʊtʃ]

1.

v.t.

1) падыхо́дзіць, набліжа́цца; пад’яжджа́ць; падступа́ць

Troops approached the town — Во́йскі падступі́лі да го́раду

to approach a problem — падыйсьці́ да пыта́ньня

2) быць падо́бным, быць наблі́жаным да чаго́

The wind is approaching a gale — Ве́цер перахо́дзіць у бу́ру

3) рабі́ць прапано́ву, пачына́ць перамо́вы

to approach someone with a suggestion — зрабі́ць не́каму прапано́ву

2.

v.i.

1) збліжа́цца, надыхо́дзіць

Winter approaches — Надыхо́дзіць зіма́

2) насо́ўвацца

3) падступа́цца

3.

n.

1) надыхо́д -у m., набліжэ́ньне n.

the approach of night — надыхо́д но́чы

2) до́ступ -у да каго́-чаго́, падыхо́д -у m.

The approach to the house was a narrow path — Падыхо́д да ха́ты быў па вузко́й сьце́жцы

3) прыбліжэ́ньне, набліжэ́ньне n.

4) падыхо́д -у, мэ́тад -у m.

- approaches

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЗМЕСТ І ФО́РМА,

суадносныя філас. катэгорыі. Змест — вызначальны бок цэлага, сукупнасць усіх частак (элементаў) прадмета, адзінства яго ўласцівасцей, унутр. працэсаў, сувязей, супярэчнасцей, узаемадзеянняў з іншымі прадметамі. Форма — унутр. арганізацыя, тып і структура зместу. З. і ф. знаходзяцца ў адзінстве, могуць нават пераходзіць адно ў адно, але гэтае адзінства адноснае. Змест уяўляе сабой дынамічны бок адзінага цэлага, форма, наадварот, — больш кансерватыўная. У выніку ў пэўны час узнікае супярэчнасць паміж новым зместам і старой формай, якая вырашаецца шляхам «скідвання» старой формы і заменай яе новай, адпаведнай новаму зместу. Катэгорыі З. і ф. ўпершыню распрацаваны ў стараж.-грэч. філасофіі. Першапачатковым разуменнем катэгорыі зместу было меркаванне аб існаванні нейкага пастаяннага субстрату (першаасновы ў выглядзе апейрона, матэрыі і г.д.) у адрозненне ад узнікаючага і знікаючага свету навакольных рэчаў. Форму ж разумелі як прасторава-арганізаваную структуру цела (атамісты), як нейкую цэласнасць, сутнасць быцця кожнай рэчы (Платон), як пэўнасць саміх матэрыяльных рэчаў (Арыстоцель). Арыстоцель дапускаў таксама існаванне і неаформленай матэрыі і нематэрыяльнай формы, узыходнай да «формы формаў», г.зн. да бога. У філасофіі новага часу (Дж.​Бруна, Ф.​Бэкан, Р.​Дэкарт, Т.​Гобс і інш.) быў абгрунтаваны тэзіс аб прымаце матэрыі над формай, аб адзінстве З. і ф. І.​Кант засяродзіў увагу на праяўленні З. і ф. ў мысленні. Ён атаясамліваў матэрыю з пачуццёва-дадзеным зместам мыслення, з яго разнастайнасцю, а форму — з тым, што сістэматызуе гэтую разнастайнасць. Г.Гегель адхіліў метафізічны падыход да З. і ф. як самаізаляваных і ўпершыню ўсебакова раскрыў дыялектную ўзаемасувязь. К.​Маркс, Ф.​Энгельс, У.​І.​Ленін разглядалі З. і ф. з дыялектыка-матэрыяліст. пазіцый, аналізавалі гэтыя катэгорыі і ў тэарэт. і ў канкрэтнай сац.-практ. плоскасці. Катэгорыі З. і ф. маюць прынцыповае значэнне і для разумення гіст. працэсаў у цэлым, і для свядомага ўздзеяння на сац.-эканам., паліт., духоўна-маральныя адносіны ў грамадстве.

З. і ф. ў літаратуры і мастацтве характарызуюць дыялектычную структуру маст. вобраза і выступаюць у якасці крытэрыю яго эстэт. вартасці. Змест адлюстроўвае агульныя, сутнасныя тыповыя рысы прадмета, форма — яго асаблівыя, наяўныя, індывід. рысы. Звязаныя з прадметам як аб’ектам успрымання, яны адпаведна звязаны і з суб’ектам: змест суадносіцца з рацыянальным, форма — з эмацыянальным пачаткам. У эстэт. аспекце спецыфіка З. і ф. заключаецца ў іх непарыўным адзінстве і ўзаемадзеянні, могуць выступаць і як сукупнасць пэўных узроўняў маст. твора. У структуры літ.-маст. твора могуць быць вылучаны наступныя ўзроўні: моўныя гукі, марфемы, словы, тропы, сінтакс. адзінкі, моўная тканіна, кампазіцыя, сюжэт, фабула, тыпаж, характар, тэма, ідэя; у структуры жывапіснага вобраза — колеры, лініі, контуры, кампазіцыя, перспектыва, прадметы, сюжэт, тыпаж, характар, тэма, ідэя; у структуры арх. твора — колер, фактура, матэрыял, сілуэт, канструкцыя, функцыя. Пераход ад аднаго ўзроўню да другога адметны паступовасцю, запоўненасцю паміж полюсамі З. і ф., іх цэласнасцю і рухомасцю адзінства. Прамежкавыя ўзроўні суадносяцца паміж сабою як З. і ф. ў залежнасці ад іх месца ў агульнай структуры твора. Маст. твор і адпаведны яму маст. вобраз як дыялектычна супярэчлівае адзінства З. і ф. маюць зменлівы, рухомы характар. Адзінства З. і ф. можа знаходзіцца ў розных станах — гарманічнай цэласнасці, антаганістычным проціпастаўленні, перавагі зместу над формай ці наадварот. У агульнаэстэт. аспекце такія станы суадносяцца з асн. эстэт. катэгорыямі (прыгожага, агіднага і інш.). У мастацтвазнаўчым плане яны звязаны з тыпалогіяй стыляў, што змяняюцца ў пэўнай паслядоўнасці, выступаюць як адзін з асн. законаў гісторыі, мастацтва і цесна звязаны з законамі развіцця грамадства ўвогуле.

Літ.:

Аристотель. Метафизика // Соч. М., 1976. Т. 1;

Гегель Г.В.Ф. Энциклопедия философских наук. Т. 1. М., 1974;

Энгельс Ф. Анты-Дзюрынг. Мн., 1952;

Современные зарубежные концепции диалектики: Критич. очерки. М., 1987.

Т.​І.​Адула, С.​У.​Пешын.

т. 7, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звычайны, просты, які нічым не вылучаецца сярод іншых. Радавы выпадак. Радавы чытач. □ Камандзір «Міцька» — гэта быў радавы савецкі чалавек, камсамолец з кубанскай станіцы. Брыль. [Асташонак:] — Жыццё ствараюць звычайныя, радавыя людзі. Іх — мільёны! Знатных жа — адзінкі. Ваданосаў. // Такі, які не займаецца кіруючай работай. Гаварылі стары майстар, інжынер, радавыя рабочыя. Кавалёў. / у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Партыя. Я — адзін з яе радавых. Танк.

2. Які не належыць да каманднага саставу; не з’яўляецца камандным (пра ваеннаслужачых). Радавы салдат. □ Між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Колас. // у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Салдат. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас з радавога да капітана, камандзіра роты. Шамякін. Для ўсіх — і радавых і генералаў — Нялёгкім быў той першы год вайны. Прыходзька.

радавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і радковы. Радавая пасадка бульбы. Радавая веялка.

радавы́ 3, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.). Спраўляць радавы абрад.

2. Які пераходзіць у адным родзе з пакалення ў пакаленне; спадчынны; родавы. Радавая маёмасць. Радавая прафесія. Радавая спадчына. □ Пальцы [Луцкевіча] ўпрыгожвалі два масіўныя пярсцёнкі: адзін з пячаткай, на якой быў радавы шляхецкі герб «Навіна», на другім — масонскі знак. Машара. Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. Караткевіч.

радавы́ 4, ‑ая, ‑ое.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. Радавая тканіна. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verfllen* vi (s)

1) прыхо́дзіць да заняпа́ду;

in inen Fhler ~ памыля́цца;

auf den Gednken ~ прыйсці́ да ду́мкі

2) слабе́ць (пра хворага)

3) фін. канча́цца (пра тэрмін);

der Wchsel ist ~ тэ́рмін вэ́ксаля ско́нчыўся

4) (D) перахо́дзіць ва ўлада́нне (да каго-н.), дастава́цца (каму-н.);

er ist sinem Freund ganz ~ ён ца́лкам пад ула́дай [уплы́вам] свайго́ ся́бра

5) (D) быць асу́джаным (на смерць і г.д.)

6) (in A) упада́ць (у роспач і г.д.);

in Zorn ~ прыйсці́ ў лю́тасць, раз’ю́шыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

place1 [pleɪs] n.

1. ме́сца (у розных знач.);

a meeting place ме́сца для схо́даў, сустрэ́ч;

a place of birth ме́сца нараджэ́ння;

change places with smb. памяня́цца ме́сцамі з кім-н.;

move from place to place пераязджа́ць, перахо́дзіць з ме́сца на ме́сца;

save a place заня́ць ме́сца;

in places ме́сцамі;

In places, there was paint on the floor. Месцамі на падлозе была фарба.

2. мясцо́васць;

a country place се́льская мясцо́васць

3. паса́да, слу́жба

4. дом; жыллё;

Let’s have dinner at my place. Давай паабедаем у мяне дома.

5. sport месца;

He is in the second place. Ён на другі́м ме́сцы.

all over the place infml

1) усю́ды

2) у беспара́дку;

fall into place ста́віць на сваё ме́сца;

in the first/second place па-пе́ршае/па-друго́е;

in one’s place на чыі́м-н. ме́сцы;

in high places у высо́кіх ко́лах;

in place of smb. заме́ст каго́-н.;

out of place недарэ́чны;

put someone in their place паста́віць каго́-н. на ме́сца;

take place адбыва́цца, здара́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

блы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. толькі мн. Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.). У лагчынах, далёка, туліліся да зямлі палявыя хаты, — далі там былі дымна-сінімі, і вузкімі стужкамі блыталіся дарогі. Чорны.

2. Чапляцца за што‑н., заблытвацца. Ногі спатыкаліся на барознах, блыталіся ў густым бульбяніку і непрыемна нылі пад каленьмі. Брыль. [Провад] блытаўся ў парастках маладых раслін. Новікаў. З шашы на наш гарод за хату мякка каціўся белымі клубкамі пыл, блытаўся ў густым частаколе. Адамчык.

3. Збівацца; рабіць, гаварыць няправільна, няясна, недакладна. Брыгадзіры дакладвалі па чарзе і, непадрыхтаваныя, блыталіся, увачавідкі выдумваючы лічбы і стараючыся давесці, што нічога страшнага няма. Хадкевіч. [Стэфа:] — Другое пытанне было па тэхніцы бяспекі. Я не блыталася, адказвала хутка і дакладна. Савіцкі. Васька блытаўся, чырванеў і ніяк не мог выказаць таго, што хацеў. Пянкрат.

4. Траціць яснасць, дакладнасць, рабіцца бязладным (пра думкі, словы і пад.). З явай блытаўся сон. Куляшоў. Усё пачало блытацца ў.. свядомасці [Барыса]. Мікуліч. Раман ішоў дамоў, і супярэчлівыя думкі блыталіся ў яго галаве. Чарнышэвіч.

5. Разм. Пераходзіць з месца на месца, сланяцца; блукаць. Каго мог цікавіць мурзаты падлетак, які блытаўся з вёскі ў вёску, свецячы парванымі каленямі. Дуброўскі. Мікіта доўга блытаўся па затонскіх хатах, покі не знайшоў старшыню праўлення Лукаша Гулака. Колас. Ды яшчэ ці мала людзей блыталася па нізкіх кустах, па мокрых алешнікавых паплавах, у гушчарніках лазовых за рэчкамі. Чорны.

6. Разм. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне. Блытацца з падазронай кампаніяй.

7. Разм. Невыразна, блытана вымаўляць, гаварыць (пра язык). Хутка язык пачынаў блытацца, і поп плёў абы-што. Галавач.

8. Зал. да блытаць.

•••

Блытацца пад нагамі — замінаць, перашкаджаць каму‑н.

Ногі блытаюцца гл. нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадзі́ць, хаджу́, хо́дзіш, хо́дзіць; незак.

1. Мець здольнасць, магчымасць рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па садзе.

3. Тое, што і ісці (у 2 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.

4. Тое, што і ісці (у 3 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па вёсках.

Х. у ягады.

Х. у школу.

5. Тое, што і ісці (у 10 знач.), аднак рух паўтараецца працяглы час.

Гадзіннік добра х.

6. Рабіць ход фігурай, картай і пад.

Х. каралём.

7. перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым.

Ходзяць чуткі па свеце.

8. Перамяшчацца, рухацца патокам, масай і пад.

Ходзяць хмары, а дажджу няма.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

Кніжка хадзіла па ўсім інстытуце.

Ходзіць грып.

10. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

Падлога ходзіць пад нагамі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

Так сапе, аж грудзі ходзяць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Брадзіць, укісаючы.

Цеста ходзіць.

13. за чым. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады (разм.).

Х. за плугам.

14. за кім. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

Х. за хворым.

Х. за скацінай.

15. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

Х. у ботах.

Х. без шапкі.

16. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

17. Быць цяжарнай (пра жанчыну; разм.).

Х. другім дзіцем.

18. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

Х. у плузе.

Х. пад сядлом.

19. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

Дзіця ходзіць на гаршчок.

20. заг. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

Хадзі сюды.

На галаве хадзіць (разм., неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць (да 4 і 19 знач.).

|| наз. ход, -у, М хо́дзе (да 5 і 6 знач.), хаджэ́нне, -я, н. (да 2, 4, 9 і 13 знач.) і хадзьба́, -ы́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Ход поршня помпы.

Хаджэнне па справах.

Увесь дзень у хадзьбе.

Спартыўная хадзьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыва́ць, трыва́ці ‘вытрымліваць, цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць, цярпець’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., ТС, Сл. ПЗБ, Варл.; ашм., Стан.) ‘працягвацца пэўны час’ (ТСБМ, Вруб.), ‘доўга захоўваць прыдатнасць, трымацца’ (Нас., ТСБМ), ‘быць, існаваць, перабываць’ (Нас., Некр. і Байк.), трва́ць ‘перабываць, працягвацца; трымацца’ (Нас.), тырваць ‘цярпець’ (Бяльк.). Ст.-бел. трвати (з 1507 г.) запазычана са ст.-польск. trwać ‘быць, існаваць працяглы час, заставацца без змен’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197), аднак адаптаваная форма търывати ‘быць, працягвацца’: сесь листъ нашъ маетъ търывати вѣчно и непорушно (ГСБМ, 34, 56), зафіксавана ў 1438 г., што, магчыма, сведчыць аб яе існаванні яшчэ да запазычанай формы адначасова са ст.-чэш. trvati, чэш. trvat, славац. trvať, н.-луж. trwaś, харв. дыял. trvat, што ўзыходзяць да прасл. *trъvati ‘трываць, цярпець’, якое ўжывалася побач з *trajati ‘працягвацца, цягнуцца’, ‘насіцца (пра адзенне)’, зафіксаванае ў формах: славен. trâjati ‘тс’, харв. trȁjati, серб. тра̏јати, макед. трае, балг. тра́я ‘трываць, цярпець’, ст.-чэш. tráti, traju ‘трываць, заставацца, вытрымліваць’, ‘жыць, існаваць’, в.-луж. trać, traju, н.-луж. traś, trajom ‘трываць’, і роднаснае ст.-інд. tárati ‘захоўвае, прыбірае, хавае’, ‘пераадольвае, перамагае’, trāyáte ‘ахоўвае, беражэ’, іран. *tarvaya < *trva‑, авест. taurvaya ‘пераадольваць ворагаў’ (Трубачоў, Этимология–1965, 58–61), ст.-грэч. τρανης, τρανώς ‘ясны, вызначаны’, ‘ясна’, лац. intrāre ‘ўвайсці’, хец. tarhzi ‘перамога’ < і.-е. *terh₂ ‘прайсці праз што-небудзь, пераступіць, перамагчы’ (Сной₂, 775–776). А праславянская форма *trъvati (< *trǔu̯‑a < trū‑ā‑) суадносіцца са ст.-інд. tū́rvati ‘перамагае’ — усе да і.-е. *ter‑/*trá‑/*teruпераходзіць, пранікаць праз што-небудзь’ (Борысь, 646; Скок, 3, 488–489). Махэк₂ (655) мяркуе, што прасл. *tъvati з’яўляецца адыменным утварэннем ад прыметніка *trъvъ, які адпавядае ст.-інд. *dhruvá‑ ‘трывалы, пэўны, пастаянны’, лац. dūrus ‘цвёрды, непадатлівы’ і ням. dauern ‘працяглы’, ‘моцны’; гэтаксама Голуб-Ліер (491). Гл. таксама Брукнер, 578; ЕСУМ, 5, 635. Сюды ж шматлікія дэрываты: трыва́лы ‘які моцна не паддаецца разбурэнню, псаванню’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘моцны, дужы, здаровы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ‘вынослівы, цягавіты’ (Шат., Байк. і Некр., Гарэц., Варл.), ‘здольны многае вынесці, перажыць, стойкі, загартаваны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас.), ‘які не мяняецца, надзейны, устойлівы’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), трыва́льшы ‘мацнейшы, дужэйшы’ (Ян.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы, жывучы’ (Сцяшк., Сл. Брэс.), трыва́л ‘пажыўны’: пры хлебе й квас трывал (Сержп. Прык.), трывалкі ‘тс’ (Гіл.), трыва́нне ‘цярпенне’ (Касп.), трыва́ласць ‘вынослівасць, цягавітасць’ (Байк. і Некр.), трыва́ючы ‘моцны’ (Нас.), трыва́льны ‘тс’ (навагр., іўеў., валож., ЛА, 5), трыва́ла ‘моцна’ (Ласт.), ст.-бел. трывалый, тривалый ‘сталы, надзейны’, трвалый ‘устойлівы’, ‘сытны, пажыўны (пра яду)’, трванье, трыванне ‘захаванне, працяг’ (ГСБМ). Параўн. рус. вытрывалый, гл. Анікін, РЭС, 9, 204.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рука́, -і́, ДМ руцэ́, мн. ру́кі і (з ліч. 2, 3, 4) рукі́, рук, ж.

1. Верхняя канечнасць чалавека ад пляча да кончыкаў пальцаў, а таксама ад запясця да кончыкаў пальцаў.

Правая р.

Доўгія рукі.

Выпасці з рук.

Паціснуць руку каму-н. (у знак прывітання або ўдзячнасці). Павітацца за руку (пра поціск рукі). Рукі не падаваць каму-н. (у знак пагарды не абменьвацца рукапацісканнем). Весці за руку (трымаючы за руку). Узяцца (пабрацца) за рукі.

Пад рукі весці (падтрымліваючы з двух бакоў пад сагнутыя локці). Пад руку ісці з кім-н. (апіраючыся на чыю-н. сагнутую ў локці руку). На рукі ўзяць каго-н. (пасадзіць да сябе на калені ці, падняўшы, прытуліць да сябе; звычайна пра дзіця). На руках трымаць каго-н. (перан.: узяўшы на рукі). На руках насіць каго-н. (таксама перан.: надта песціць, балаваць; разм.). Рукі апусціліся ў каго-н. (таксама перан.: прапала жаданне рабіць што-н., быць актыўным). У рукі аддаць каму-н. (самому, асабіста). На руку надзець.

Не па руцэ рукавіцы (вялікія або малыя). Залатыя рукі ў каго-н. (перан.: умелыя; разм.). Рукам волі не давай (не біся, прымі рукі; разм.). З рук выпусціць (таксама перан.: упусціць што-н., не выкарыстаць што-н. выгаднае; разм.). Рукі грэць на чым-н. (таксама перан.: нажывацца несумленным спосабам; разм., неадабр.). Рукі прэч ад каго-, чаго-н.!(таксама перан.: патрабаванне не ўмешвацца ў чые-н. справы). Р. не задрыжыць у каго-н. (таксама перан.: хопіць рашучасці зрабіць што-н. дрэннае). За руку схапіць каго-н. (таксама перан.: злавіць на месцы злачынства; разм.). Цвёрдая р. ў каго-н. (перан.: упэўнены ў сабе, строгі). У руках у каго-н. (таксама перан.:

1) маецца, ёсць.

Доказ у руках у следчага;

2) у поўным падначаленні, залежнасці.

Уся група ў яе ў руках;

3) злоўлены.

Злачынец у руках у міліцыі).

У руках або ў сваіх руках трымаць, мець што-н. (таксама перан.: трымаць у сваёй уладзе, валодаючы чым-н.). У руках трымаць каго-н. (таксама перан.: у строгасці; разм.). Руку прылажыць (таксама перан.: паставіць свой подпіс; уст.). У рукі або ў свае рукі захапіць, узяць што-н. (таксама перан.: узяць сабе або пад свой кантроль, сваё кіраўніцтва). У рукі ўзяць каго-н. (таксама перан.: зрабіць больш дысцыплінаваным, прымусіць падпарадкавацца; разм.). У нашых (маіх, яго) руках (таксама перан.: у нашых магчымасцях, наша права; разм.). Усё валіцца з рук (перан.: за што ні вазьміся, нічога не атрымліваецца, ні на што няма сіл; разм.). У добрыя, дрэнныя, чужыя рукі аддаць, трапіць або ў добрых, дрэнных, чужых руках быць, знаходзіцца (перан.: да добрых, дрэнных, чужых людзей або ў добрых, дрэнных, чужых людзей; разм.). У адны рукі прадаць, адпусціць (перан.: аднаму чалавеку; разм.). У рукі само (сам) ідзе (перан.: аказваецца лёгкадаступным, дасягальным; разм.). У чатыры рукі іграць (іграць на раялі ўдваіх). Голымі рукамі не возьмеш каго-н. (перан.: пра таго, хто хітры, выкрутлівы; разм.). З рук у рукі перадаць каго-, што-н. (перан.: непасрэдна перадаць каму-н.). 3 рукі ў рукі пераходзіць (перан.: пераходзіць у валоданне то да аднаго, то да другога папераменна). Пад гарачую руку трапіць (у сярдзітую хвіліну, калі хто-н. раздражнёны, раззлаваны; разм.). Пад руку папасці, трапіць (перан.:

1) выпадкова трапіцца.

Пад руку трапіла цікавая кніжка;

2) тое, што і пад гарачую руку трапіць; разм.).

Пад рукой (таксама перан.: у непасрэднай блізкасці, так, што зручна карыстацца; разм.). Пад руку гаварыць каму-н. (перан.: гаварыць, перашкаджаючы таму, хто заняты справай; разм.). Па руках біць або ўдарыць (таксама перан.: заключыць здзелку, дамовіцца; разм.). Па руках даць каму-н. (таксама перан.: даць каму-н. пострах; разм.). На руках памерці чыіх-н. або ў каго-н. (перан.: у прысутнасці таго, хто быў побач, блізка). Падаць, працягнуць руку дапамогі (перан.: дапамагчы; высок.). Падняць руку на каго-н. (перан.: намерыцца ўдарыць або забіць каго-н.). Рукамі і нагамі адбівацца, адпіхвацца (таксама перан.: катэгарычна адмаўляцца; разм.). З рукамі і нагамі (перан.:

1) ахвотна, з прыемнасцю; разм.

З рукамі і нагамі возьмуць такога працаўніка;

2) увесь, цалкам.

Выдаць сябе з рукамі і нагамі; разм.). Рука ў руку ісці (узяўшыся за рукі; таксама перан.: дзейнічаць сумесна, дружна). Рукой не дастаць каго-н. (таксама перан.: пра таго, хто дасягнуў высокага становішча, а таксама пра таго, хто далёка; разм.). Руку налажыць, накласці на што-н. (перан.: завалодаць чым-н.; разм., неадабр.). Р. не падымаецца ў каго на каго-, што-н. (перан.: не хапае смеласці, рашучасці зрабіць што-н.; разм.). Рукі развязаць каму-н. (таксама перан.: даць магчымасць свабодна дзейнічаць; разм.). Рукі атрэсці (перан.: катэгарычна адмовіцца ад каго-, чаго-н.; разм.). Рукі свярбяць у каго-н. (таксама перан.:

1) на каго, хочацца пабіцца; разм.;

2) на што і з інф., хочацца заняцца якой-н. справай; разм.

Рукі свярбяць на працу або працаваць).

Прайсці праз чые-н. рукі (перан.: быць прадметам чыёй-н. дзейнасці, уздзеяння, увагі). Р. руку мые (прыказка пра тых, хто пакрывае дрэнныя ўчынкі адзін аднаго). Чыстымі рукамі рабіць што-н. (таксама перан.: не крывячы душой, з чыстым сумленнем).

2. перан. Манера пісьма, почырк.

Увесь тэкст напісаны адной рукой.

3. перан. Старана, бок, напрамак (разм.).

Па правай руцэ цягнуўся лес (справа).

4. перан. Пра чалавека, які можа пасадзейнічаць, аказаць пратэкцыю (разм.).

Свая р. дзе-н. у каго-н. Моцная р.

Ад рукі напісаць — ручкай, карандашом, пяром, у адрозненне ад машынапіснага, друкаванага тэксту.

Воля рук (кніжн.) — свабода дзеянняў.

Да рук прыбраць каго-што

1) прысвоіць або завалодаць, захапіць (разм., неадабр.).

Прыбраць да рук чые-н. рэчы;

2) поўнасцю падпарадкаваць сабе каго-н. (разм.).

З другіх (трэціх) рук (даведацца, атрымаць звесткі) — не непасрэдна ад каго-н.

З першых рук (даведацца, атрымаць звесткі) — з першакрыніцы, непасрэдна ад каго-н.

З рук вон (разм.) — вельмі дрэнна, нікуды не варта.

З рук збыць каго-што (разм.) — пазбавіцца ад каго-, чаго-н.

З рук сысці (разм.) — застацца беспакараным.

Правіннасць сышла з рук. 3 чужых рук глядзець (разм., неадабр.) — быць у залежнасці ад іншых.

На руках

1) быць, мецца ў наяўнасці.

Даведка на руках;

2) у каго, на чыім-н. утрыманні, пад апекай каго-н.

У мяне на руках вялікая сям ’я.

На рукі выдаць што каму — уручыць.

На руку каму што (разм.) — выгадна каму-н., супадае з чыімі-н. інтарэсамі.

На руку нячысты (разм.) — схільны да крадзяжу, махлярства.

На ўсе рукі майстар (разм.) — усё ўмее рабіць.

Не з рукі (разм.) —

1) каму, пра нязручнае становішча рукі ў момант якога-н. занятку.

Пісаць лежачы — не з рукі;

2) не варта, не падыходзіць.

Не пакладаючы рук (разм.) — старанна, не перастаючы.

Па руках пайсці (хадзіць) (разм.) — пераходзіць ад аднаго да другога.

Прасіць чыёй рукі — зрабіць каму-н. прапанову выйсці замуж за сябе.

Рукі не дайшлі (не даходзяць) да чаго (разм.) — не паспявае хто-н. зрабіць што-н. з-за вялікай колькасці іншых спраў.

Рукі не даходзяць навесці парадак у кладоўцы.

Рукой падаць (разм.) — вельмі блізка.

Да лесу рукой падаць.

Руку (і сэрца) прапанаваць каму (уст.) — тое, што і прасіць чыёй-н. рукі.

Сон у руку (разм.) — пра сон, які спраўдзіўся.

Трымаць руку чыю (уст. і разм.) — быць чыім-н. прыхільнікам; падтрымліваць каго-н. у чым-н.

Узяць сябе ў рукі — прымусіць сябе супакоіцца.

Як рукой зняло што (разм.) — поўнасцю прайшло (звычайна пра боль).

|| памянш. ру́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

За ручку вадзіць каго-н. (таксама перан.: залішне апекаваць, пазбаўляць магчымасці дзейнічаць самастойна; неадабр.).

Да ручкі дайсці (дабіцца) (разм.) — да галечы ці да зусім бязвыхаднага становішча.

|| памянш. ру́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| павел. ручы́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ручны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)