перахо́дзіць гл. перайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахо́дзіць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перахо́джу перахо́дзім
2-я ас. перахо́дзіш перахо́дзіце
3-я ас. перахо́дзіць перахо́дзяць
Прошлы час
м. перахо́дзіў перахо́дзілі
ж. перахо́дзіла
н. перахо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. перахо́дзь перахо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перахо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перахо́дзіць несов., в разн. знач. переходи́ть; см. перайсці́1;

п. мяжу́ — переступа́ть грани́цу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць.

Незак. да перайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перайсці́, перайду́, пяро́йдзеш, пяро́йдзе; перайшо́ў, -шла́, -ло́; перайдзі; пяро́йдзены; зак.

1. што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на працілеглы бок чаго-н.

П. дарогу.

П. цераз раку.

П. граніцу.

П. межы дазволенага (перан.).

2. Прайсці з аднаго месца на другое.

П. ў другі пакой.

3. Змяніць работу, стан, месца знаходжання.

П. на новую работу.

П. на трэці курс.

4. каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.

Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.

5. у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.

П. ў наступленне.

П. да абмеркавання чарговага пытання.

П. на нелегальнае становішча.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.

Дождж перайшоў у снег.

Сяброўства перайшло ў каханне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).

Няхай лепш маё пяройдзе.

|| незак. перахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. перахо́д, -у, М -дзе, м. П. колькасці ў якасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́дкі, -аў (разм.).

Маёмасць, спадчына, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легалізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Перайсці (пераходзіць) на легальнае становішча.

|| наз. легаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахадзі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перахаджу́ перахо́дзім
2-я ас. перахо́дзіш перахо́дзіце
3-я ас. перахо́дзіць перахо́дзяць
Прошлы час
м. перахадзі́ў перахадзі́лі
ж. перахадзі́ла
н. перахадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. перахадзі́ перахадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перахадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высяга́ць

‘рушыць, накіроўвацца, пераходзіць нейкую мяжу, узровень’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высяга́ю высяга́ем
2-я ас. высяга́еш высяга́еце
3-я ас. высяга́е высяга́юць
Прошлы час
м. высяга́ў высяга́лі
ж. высяга́ла
н. высяга́ла
Загадны лад
2-я ас. высяга́й высяга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час высяга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перахаджа́ць

пераходзіць з аднаго месца ў іншае’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перахаджа́ю перахаджа́ем
2-я ас. перахаджа́еш перахаджа́еце
3-я ас. перахаджа́е перахаджа́юць
Прошлы час
м. перахаджа́ў перахаджа́лі
ж. перахаджа́ла
н. перахаджа́ла
Загадны лад
2-я ас. перахаджа́й перахаджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перахаджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)