урочышча пад Мінскам, за 200 м на ПнЗ ад мікрараёна Зялёны Луг, на тэр. Бараўлянскага с/с Мінскага р-на; месца масавых расстрэлаў. У крас. — маі 1988 у лясным масіве К. былі знойдзены астанкі людзей. У чэрв. 1988 створана ўрадавая камісія, Пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа. У працэсе расследавання правяраліся 2 версіі. Паводле адной, тут да вайны супрацоўнікі НКУСБССР расстрэльвалі рэпрэсіраваных жыхароў рэспублікі, паводле другой, у К. ляжаць ахвяры фаш. генацыду. У ходзе расследавання знойдзены шкілетныя астанкі людзей, рэчы загінуўшых. Вядзенне крымінальнай справы працягваецца. На ўшанаванне памяці ахвяр у К. пастаўлены крыжы, камень, шчыты з надпісамі, мемар. пліта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАВІКІ́ (Xerocomus),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. балетавых. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 5 відаў М.: зялёны, ці заечы баравік (X. subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (X. badius), паразітны (X. parasiticus), стракаты, ці чырв., ці казляк (X. chrysenteron), чырванеючы (X. rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізістая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЦО́ЎНЫЯ РЭЗЕ́РВЫ»,
шматмэтавы спартыўны комплекс у Мінску. Пабудаваны ў 1989 (арх. Л.Левін, В.Звалінскі) у мікрараёне Зялёны Луг 5. Размешчаны на свабоднай тэрыторыі, каля ляснога масіву і вадаёма. Самы буйны спарт. аб’ект у горадзе. Складаецца з 3 функцыянальна самаст., кампазіцыйна і канструкцыйна звязаных паміж сабой аб’ёмаў, падпарадкаваных адзінай арх. задуме. Уключае крыты лёгкаатлетычны манеж (136 × 62 м) з 200-метровай кругавой бегавой дарожкай і з трыбунамі для гледачоў, 2 плавальныя басейны, вял. універсальную залу (42 × 30 м), спецыялізаваныя спарт. залы, дапаможныя тэхн. памяшканні. У канструкцыі перакрыцця выкарыстаны клеедраўляныя аркі манежа пралётам 50 м і універсальнай залы пралётам 42 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЛІЧАЎ (Аркадзь Аляксеевіч) (н. 9.1.1933, в. Леніна Чарапавецкага р-на Валагодскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). З 1959 у газ. «Знамя юности» і «Советская Белоруссия». У 1967—78 у час. «Неман» (з 1974 заг. аддзела). З 1980 жыве ў Маскве Друкуецца з 1959. Першая кн. аповесцей і апавяд. — «Зямны палац» (1970). Раманы «Інжынеры» (1975), «Заберагі» (1978) пра Вял.Айч. вайну. У зб. аповесцей «Зялёны дзень» (1973) узнімае маральна-этычныя пытанні. Аўтар нарысаў, дакумент. аповесці «Дынастыя Мудрацовых» (1966). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРПЕНЦІ́Н [ад лац. serpens (serpentis) змяя],
мінерал падкласа слаістых сілікатаў, Mg3[Si2O5](OH)4. Змяшчае аксід магнію MgO да 43%, прымесі жалеза, алюмінію, нікелю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скрытакрышт. шчыльныя масы, агрэгаты зблытана-валакністыя, паралельна-валакністыя, лускавінкавыя і інш.Гал. структурныя разнавіднасці С. — антыгарыт (мікралускаватая, пласціністая), лізардыт (тонказярністая) і хрызатыл (тонкавалакністая). Колер зялёны розных адценняў, зрэдку белы, жоўты, блакітны і лілова-сіні (хрызатыл-азбест). Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,55 г/см³. Утвараецца пры метасаматычных працэсах з удзелам гідратэрмальных раствораў за кошт змены ультраасн. парод. С. — частка пароды серпенцініт. Крыніца здабычы нікелю; выкарыстоўваецца як абліцовачны і вырабны камень. Гл. таксама Азбест.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧЫ ПАСЁЛАК,
населены пункт, размешчаны пры прамысл. прадпрыемствах, будоўлях, чыг. станцыях, электрастанцыях і інш. На Беларусі ўведзены пастановай ЦВК і СНКБССР ад 15.7.1935.
У канцы 19 — пач. 20 ст., калі будаваліся буйныя прадпрыемствы, паблізу іх узнікалі рабочыя слабодкі, пасёлкі, ускраіны. Яны мелі неўпарадкаваную, скучаную і хаатычную забудову (Ляхаўка, Камароўка ў Мінску, Гарэлае балота і Каўказ у Гомелі і інш.). У 1920—30-я г.Р.п. забудоўваліся комплексна (Камінтэрн у Мінску, Арэха-Выдрыца пры БелДРЭС, Аршанскі р-н Віцебскай вобл.): адначасова з 2—3-павярховымі жылымі дамамі будавалі дзіцячыя сады, школы, аб’екты культ.-быт. прызначэння, выкарыстоўваліся таксама тыпавыя праекты 4—16-кватэрных дамоў. У 1940-я г. створана шмат Р.п. пры торфапрадпрыемствах (Асінторф Дубровенскага р-на Віцебскай вобл., Татарка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.). Арх.-планіровачную структуру сучасных Р.п. утвараюць грамадскі цэнтр, жылая, прамысл. і паркавая зоны. Кампазіц. вось — гал. вуліца, на якой часцей за ўсё фарміруецца гал. плошча з адм.-грамадскім цэнтрам (Беліцк Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., Зялёны Бор Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. і інш.). Прамысл. зона аддзелена сан.-ахоўнай паласой, зялёныя насаджэнні якой утвараюць парк. зону (Бальшавік і Касцюкоўка Гомельскага р-на).
Паводле Закону «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998 Р.п. адносяцца да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу, маюць 500—2 тыс. жыхароў, могуць вырастаць у гарадскія пасёлкі і гарады. На Беларусі 15 Р.п. (2001): Акцябрскі, Асінторф, Бальшавік, Глуша, Градзянка, Зялёны Бор, Касцюкоўка, Мікашэвічы, Пагранічны, Першамайскі, Праўдзінскі, Рэчыца, Сасновы Бор, Татарка, Ялізава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жупа́н, ‑а́, м.
Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан.Колас.Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне.Бажко.
[Польск. żupan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.
1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Багда́й, бада́й (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Булг., Бесар.). Рус.богда́й, бода́й, укр.богда́й, бода́й, польск.bodaj, чэш.bodejť, bohdejt, bo(h)dejž. Усё з бог дай ’дай бог’ (формы тыпу бада́й скарачэннем, гл. Слаўскі, 1, 38). Брукнер, 34; Слаўскі, 1, 38; Махэк₂, 59; Фасмер, 1, 183. Зялёны (Табу, 2, 98 і наст.) лічыў гэты выраз табуістычным. Параўн. яшчэ Кісялёў, Частицы, 118–119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
батахро́мы
(ад гр. bathos = глыбіня + chroma = колер)
атамныя групы, прысутнасць якіх у малекулах фарбавальнікаў паглыбляе колер і мяняе ў паслядоўнасці: бясколерны — жоўты — аранжавы — чырвоны — фіялетавы — сіні — блакітны — зялёны — чорны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)