зялёны, -ая, -ае.

1. Колеру травы, лісця.

Зялёная тканіна.

Зялёная фарба.

2. Пра колер твару: бледны, з зямлістым адценнем (разм.).

З. твар.

3. Які мае адносіны да расліннасці, які складаецца, зроблены з зелені (у 2 і 3 знач.).

Зялёныя насаджэнні.

З. корм.

4. Недаспелы, няспелы.

Зялёныя яблыкі.

Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Нявопытны з прычыны маладосці.

З. падлетак.

Молада-зелена (пра нясталую, нявопытную моладзь).

Зялёная вуліцаужыв. як сведчанне таго, што шлях для транспарту свабодны, святлафоры адкрыты; таксама перан.: пра бесперашкоднае праходжанне чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зялёны в разн. знач. зелёный;

~ная раке́та — зелёная раке́та;

з. мох — зелёный мох;

з. авёс — зелёный овёс;

~ныя насаджэ́нні — зелёные насажде́ния;

з. падле́так — зелёный юне́ц;

~нае мы́ла — зелёное мы́ло;

~ная ма́са — зелёная ма́сса;

з. гаро́шак — зелёный горо́шек;

з. канве́ер — зелёный конве́йер;

з. корм — зелёный корм;

з. чай — зелёный чай;

~ная ву́ліца — зелёная у́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

зялёны, ‑ая, ‑ае; зелен, ‑а.

1. Адзін з колераў сонечнага спектра, сярэдні паміж жоўтым і блакітным; колеру травы, зелені. Зялёны колер. Зялёная фарба. Зялёная тканіна. □ Пад цяжарам.. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. // Разм. Бледны, з зямлістым адценнем. Зялёны твар.

2. Утвораны зеленню (у 1 знач.), зялёнай расліннасцю; зарослы дрэвамі, кустамі, травой. Верхавіны.. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунэль. Чарнышэвіч. Гарадок быў зялёны, чысты, амаль цэлы, з брукаванымі вуліцамі і тратуарамі. Арабей.

3. Які складаецца са свежай зелені, з’яўляецца зеленню (у 1 знач.). Зялёны корм. Зялёнае ўгнаенне. // Прыгатаваны са свежай травяністай часткі ядомых раслін. Зялёны боршч. Зялёнае варыва.

4. Недаспелы, няспелы. Зялёны яблык. Зялёнае жыта. Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Вельмі юны, нясталы; нявопытны з прычыны маладосці. Прыехаў да нас у будаўнічую кантору новы начальнік. Зусім зялёны, зірнеш на яго — гадоў васемнаццаць, больш не дасі! Каршукоў.

6. у знач. наз. зялёныя, ‑ых. Назва асобных атрадаў нерэгулярных войск, якія ў час вайны хаваюцца ў лясах і рабуюць насельніцтва. Нам — ні белых, ні зялёных, Мы з душою за чырвоных. З нар.

•••

Зялёнае мыла гл. мыла.

Зялёная маса гл. маса.

Зялёны гарошак гл. гарошак.

Зялёны канвеер гл. канвеер.

Зялёны стол гл. стол.

Зялёны тэатр гл. тэатр.

Зялёны чай гл. чай.

Зялёныя насаджэнні гл. насаджэнне.

Зялёнае дзіця гл. дзіця.

Зялёная вуліца гл. вуліца.

Молада-зелена гл. малады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зялёны

1. (колер) grün, von grüner Frbe;

2. (няспелы) grün, nreif; bltjung, nerfahren;

зялёны корм с.-г. Grsfutter n -s, Grünfutter n -s;

зялёны тэа́тр Frilichtbühne f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Зялёны. Рус. зеленый, укр. зеле́ний, польск. zielony, серб.-луж. zeleny, чэш., славац. zelený, славен. zelèn, серб.-харв. зѐлен, балг. зелѐн, макед. зелен. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. зеленъ. Прасл. zelenъ адлюстроўвае суфіксальнае (з прыметнікавым суфіксам ‑en‑) развіццё кораня *zel, прадстаўленага ў зелле, зелкі. І.‑е. корань мае від *gʼhel‑; у іншых і.-е. мовах розныя галосныя элементы (*gʼhlē, як грэч. χλωρός ’жоўта-зялёны’; параўн. χολέρα ’халера’). Форма з ‑e‑ ў балт. словах са знач. ’зелянець’: літ. žélti, лат. zel̂t. Параўн. літ. žãlias, лат. zalʼš, ст.-прус. saliganзялёны’, авест. zaranya ’золата’, zairi ’жоўты’, ст.-в.-ням. gluoen ’гарэць’, ням. glühen ’блішчэць’. Таго ж кораня зала́, золата. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 84; БЕР, 1, 632; Скок, 3, 648; Голуб-Копечны, 435; Саднік-Айцэтмюлер, 336; Махэк₂, 714; Траўтман, 364–365; Покарны, 1, 429–430; Сураўцава, ЭИРЯ, 8, 151–152. Параўн. жоўты, жоўкнуць, дзе варыянты гэтага кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ізумру́дна-зялёны изумру́дно-зелёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

бу́ра-зялёны бу́ро-зелёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

бутэ́лечна-зялёны буты́лочно-зелёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

жо́ўта-зялёны жёлто-зелёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

све́тла-зялёны све́тло-зелёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)