ХАЗА́НАЎ Майсей Анісімавіч (22.2.1887, Вільня — 21.12.1964),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1933). Скончыў Бернскі ун-т (1913). З 1924 у клініцы нерв. хвароб Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (дырэктар, адначасова заг. кафедры). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні поліяміэліту, эпідэміялогіі і клініцы энцэфалітаў, нейратаксікозаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),
бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктарнавук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЙЛ (Hale) Джордж Элеры (29.6.1868, г. Чыкага, ЗША — 21.2.1938),
амерыканскі астраном. Чл.Нац.АН ЗША (1902). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1890). З 1897 праф. Чыкагскага ун-та. Заснавальнік і першы дырэктар Йеркскай (1895—1905) і Маўнт-Вілсанаўскай (1904—23) абсерваторый. Навук. працы па даследаванні Сонца і зорак. Першы выкарыстаў для назіранняў Сонца спектрагеліяскоп, спектрагеліёграф і вежавы тэлескоп. Прадказаў і пацвердзіў данымі назіранняў існаванне магн. поля сонечных плям (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХЕІ́ДЗЕ Рэваз Давідавіч (н. 8.12.1926, Тбілісі),
грузінскі кінарэжысёр. Нар.арг.СССР (1980). Скончыў Усерас.дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). З 1953 рэжысёр-пастаноўшчык, з 1974 дырэктар кінастудыі «Грузія-фільм». Паставіў фільмы: «Лурджа Магданы» (1955, з Т.Абуладзе; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Кане, 1956), «Наш двор» (1957), «Мая з Цхнеты» (1959), «Бацька салдата» (1965), «Ну і моладзь!» (1969), «Саджанцы» (1973), «Твой сын, зямля» (1981) і інш. Ленінская прэмія 1986 (у 1991 ад яе адмовіўся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Майсей Навумавіч (14.4.1884, Мінск — 29.6.1970),
бел. хірург, траўматолаг, артапед. Д-рмед.н., праф. (1939). Засл. дз. навук Беларусі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1909). У 1927—41, 1945—57 у Мінскім мед. ін-це, адначасова ў 1930—41 у клініцы артапедыі і траўматалогіі Бел.НДІ фтызіятрыі, артапедыі і неўралогіі (у 1945—50 дырэктар). Працы па пытаннях хірургіі, траўматалогіі, артапедыі.
Тв.:
Эпидемический детский паралич. 2 изд. Мн., 1957 (разам з М.А.Хазанавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАРЦ Станіслаў Сямёнавіч (1.4.1919, г. Днепрапятроўск, Украіна — 12.5.1976),
расійскі вучоны ў галіне заалогіі. Акад.Рас.АН (1970; чл.-кар. 1966). Скончыў Пецярб.ун-т (1942). З 1946 ва Уральскім філіяле Рас.АН, у 1955—76 дырэктар Ін-та экалогіі раслін і жывёл. Навук. працы па экалогіі жывёл. Распрацаваў метад морфафізіял. індыкатараў для вызначэння стану і прагнозу развіцця папуляцый жывёл, адзін з заснавальнікаў папуляцыйнай і хім. экалогіі водных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛІНА Ларыса Аляксандраўна (23.11.1900, г. Мазыр Гомельскай вобл. —20.2.1984),
бел. актрыса, тэатр. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920. У 1924—44 актрыса БДТ-1. З 1944 дырэктарРэсп. дома нар. творчасці і Дзярж. харавой капэлы Беларусі (1952—57). Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З.Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Любоў («Апошнія» М.Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗМЕ́НКА Уладзімір Міхайлавіч (14.10.1946, Вільнюс — 16.2.2004),
бел. піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Бел. кансерваторыю (1971, кл. Р.Шаршэўскага). З 1973 (з перапынкам) выкладчык, з 1989 дырэктарРэсп.муз. каледжа, адначасова з 1980 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. У 1982—86 выкладчык-кансультант муз. устаноў Кубы. Прапагандаваў бел.муз. выканальніцтва. Аўтар навуч.-метадычных прац па праблемах муз. педагогікі, складальнік і рэдактар зб-каў фартэпіянных п’ес бел. аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М ВЫКАРЫСТА́ННЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ І ЭКАЛО́ГІІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1932 у Мінску як Ін-т торфу АН Беларусі, з 1990 сучасная назва. Лабараторыі (1998): кліматалогіі, аптымізацыі геасістэм, інфарм. забеспячэння прыродакарыстання, мадэліравання геаэкасістэм, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў геаэкасістэмах, фіз.-хім. механікі прыродных дысперсных сістэм, калоіднахім. асноў эколагабяспечных тэхналогій, хіміі і хім. тэхналогій цвёрдага паліва, фіз.-хім. метадаў даследаванняў, выкарыстання і аховы тарфяных радовішчаў, сапрапеляў, біягеахіміі ландшафтаў, аграэкалогіі; навук.-тэматычная група «Масларастваральныя паверхнева-актыўныя рэчывы»; аддзелы: канструктарска-тэхналагічны, замежных сувязей і навук-тэхн. інфармацыі; эксперым. база «Дукора». Аспірантура (з 1957), дактарантура (з 1989).
Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе; навук. абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій, здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў. Вынікі даследаванняў: вывучаны генезіс, фіз.-хім. ўласцівасці торфу і сапрапеляў, распрацаваны эколагабяспечныя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі іх выкарыстання ў нар. гаспадарцы; вывучаны механізмы ўтварэння гумусу; зроблена ацэнка прыродна-рэсурснага патэнцыялу Беларусі; вызначаны заканамернасці ўздзеяння прыродных антрапагенных фактараў на геахімію і геафізіку ландшафтаў, распрацаваны матэм. мадэлі для вывучэння функцыянавання прыродных сістэм. У Ін-це працавалі акад.АН Беларусі Б.В.Ерафееў, чл.-кар. Ф.А.Апейка, П.І.Бялькевіч, І.Р.Блох, В.Г.Гарачкін, Б.К.Клімаў, У.Я.Ракоўскі; працуюць акад.Нац.АН Беларусі М.М.Бамбалаў, І.І.Ліштван (ганаровы дырэктар), чл.-кар. У.Ф.Логінаў (дырэктар з 1997), А.А.Цярэнцьеў, 13 дактароў навук.