АЛЯКСЕ́ЕЎ Яўген Кузьміч
(2.2.1884, г.п. Вісіма-Уткінск Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972),
бел. аграном-раслінавод. Акад. АН Беларусі (1940), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-р с.-г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкі ін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. ін-це, адначасова ў 1946—59 у Бел. НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
Тв.:
Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953;
Зеленое удобрение. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам).
т. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)