1) газападобная абалонка вакол Зямлі і некаторых іншых планет, 2) пазасістэмная адзінка вымярэння ціску, роўная ціску ртутнага слупа вышынёй 760 мм пры тэмпературы 0°С (1,0332 кг/см2);
3) перан.настрой і ўзаемаадносіны ў калектыве (напр. а. дружбы, а. павагі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ідылі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ідыліі (у 1 знач.). Ідылічны жанр.
2. Мірны, ціхі, спакойны; нічым не засмучаны. Ідылічны настрой. □ У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі, але гэты ідылічны малюнак не супакойваў.Шчарбатаў.Ну, бываюць такія ідылічныя сем’і, дзе б пражылі век, ні разу ні ў чым не ўсумніўшыся, не засумаваўшы; без адзінага папроку і непаразумення?Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.зкаго-чаго і надкім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада».Мележ.— І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал.Васілевіч.
2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін.Колас.Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць.Кулакоўскі.
2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары.Мележ.// Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раманты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры.Лойка.
2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які цягнецца, існуе ці з’яўляецца сапраўдным на працягу пэўнага перыяду; проціл. пастаянны. Часовы ўрад. Часовая работа. □ Падышоўшы да самага доміка, Васіль заўважыў, што гэтая часовая збудова ўсё ж намнога большая за Сымонаву кузню.Кулакоўскі.// Непастаянны, які хутка праходзіць, мінае. У апавяданнях Коласа бунты не выходзяць за межы адной вёскі, згуртаванасць сялян бывае часовай, як настрой, а не сталай і прадуманай, як арганізацыя.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)