грунт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Верхні пласт зямлі; глеба. Высадзіць памідоры ў адкрыты грунт. □ Пад нагамі адчуваўся трывалы, увесь у купінах грунт. Мележ. // Цвёрдае дно натуральнага воднага басейна; глеба марскога, рачнога і пад. дна. Донны грунт. □ Нераст [ментуза] адбываецца пад лёдам на глыбіні ад 1 да 2,5 метра пераважна на камяністым або пясчаныя грунце. Матрунёнак.

2. Пласты зямлі, якія знаходзяцца пад глебай. Вывучэнне саставу і ўласцівасцей грунтоў — задачы інжынерна-геалагічных даследаванняў. □ У зямлі ёсць такія грунты, дзе вада спыняецца, не ідзе далей. Колас.

3. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца што‑н. Хоць матэматыка грунт усяму на свеце, але Юлька на гэтым «грунце» яшчэ слаба трымаецца. Бядуля.

4. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно, дошка і пад., прызначаныя для жывапісу ці графікі. Нанесці грунт.

5. Састаў, якім пакрываюць паверхню, рыхтуючы яе для жывапісу ці афарбоўкі; грунтоўка.

•••

Выбіць грунт з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Траціць грунт пад нагамі гл. траціць.

[Ням. Grund — глеба, аснова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ехаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; ‑едзем, ‑едзеце, ‑едуць; зак.

1. Паехаць, адправіцца куды‑н., за межы чаго‑н. Выехаць у поле. □ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу. Чорны. Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара. Пальчэўскі. // Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала. Чорны. Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра. Паслядовіч.

2. Едучы, паявіцца дзе‑н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну. Мурашка.

3. Разм. Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. □ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў. Пташнікаў.

4. перан. Разм. Выкарыстаць якія‑н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы. Корбан.

•••

Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́ль, ‑і, ж.

1. Дарожка для пераходаў па баках вуліцы, пакрытая каменем, асфальтам і пад.; тратуар. На вузенькай, цеснай вуліцы, дзе панель не шырэй метра, бегчы стала яшчэ цяжэй. Новікаў. Касьян вярнуўся па левую панель і павярнуў у завулак, які выводзіў на прыгараднае ўзвышша. Гартны.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні. Сцены і столь у пакоі.. былі абабіты жоўтым кардонам, бэлькі пафарбаваны ў карынкавы колер, панелі абабіты фанерай, размаляванай пад дуб. Карпаў.

3. Спец. Мармуровая, пластмасавая і пад. дошка, якая з’яўляецца часткай шчыта або пульта кіравання. Асабліва зацікавіў хлопчыка куток, дзе размяшчалася панель кіравання. На чорным шчыце — рады белых круглых акенцаў і там не то гадзіннікі, не то манометры. Гамолка.

4. Спец. У зборным будаўніцтве — гатовы элемент збудавання ў форме вялікай пліты. За некалькі мінут мантажнікі ўмацоўваюць панель — і гатова сцяна яшчэ аднаго пакоя. «Звязда».

5. Спец. Квадратны або прамавугольны ўчастак шахтавага поля, абмежаванага штрэкамі.

[Ням. Paneel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўтара́ (м. і н. род), паўтары́ (ж. род), ’адзін з палавінай’, ст.-бел. полуторы гривны (1229 г.). Укр. півтора́, рус. полтора́, ст.-рус. полтора, польск. półtora. Паўн.-прасл. роlъ vъtora ’тс’. Да паў- (гл.) і прасл. vъtorъ ’другі’, роднаснага да ст.-інд. vítras ’які вядзе далей’, vitarám ’далей’, авест. vitara‑ ’тс’ (Педэрсан, KZ, 38, 395; Младэнаў, там жа, 44, 371). Аднак Мее (Études, 407; Мікала, BB, 22, 253), Траўтман (10) імкнуліся рэканструяваць прасл. vъtorъ як ступень рэдукцыі да літ. añtras, añtaras, лат. ùotrs ’другі, іншы’, ст.-прус. antars, ст.-інд. ántaras, anyás ’другі’, асец. ændær, гоц. anþar (Фасмер, 1, 364–365). У іншых слав. мовах у другой частцы выступае drugъjь: чэш. půl druhého, славац. poldruha, славен. poldrúgi, серб.-харв. pódrug, рус. полъ друга ’паўтара’ (XVIII ст.). Слова паў- у літар. бел. мове і сучасных бел. гаворках яшчэ актыўна ўдзельнічае ва ўтварэнні іншых лічэбнікаў: паўтраця́ ’два з паловай’, паўтраці́, паўтраціна ’тс’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Шат.; швянч., воран., Сл. ПЗБ); паўчварта́ ’тры з палавінай’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Шат.; гродз., Сл. ПЗБ), ’адна восьмая’ (Касп.); паўпята́ ’чатыры з паловай’ (Сцяшк.); паўшаста́ ’пяць з паловай’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ); паўсяма́ ’шэсць з паловай’ (лід., Сцяшк. Сл.); паўсядзьма́, поўсядзьма́ ’тс’ (ігн., Сл. ПЗБ). Такія лічэбнікі былі пашыраны і ў ст.-рус. мове: полчета, полчети, полчеть (XVI ст.) ’3½’, полчетверта ’тс’ (XV ст.), полчетвертадесять ’35’, полчетвертанадцата ’13½’ (XV ст.) і інш., а таксама і ў іншых слав. мовах: чэш. půl třetího, půl čtvrta, польск. półpięta, półpiąta, ’4½’, в.-луж. połtřeća ’2½’, połštwórta ’3½’, połpjata ’4½’, połšesta ’5½’, połdwanata ’11½’, połsta ’50’; н.-луж. połtera ’паўтара’, połtśeśa ’2½’, połštworta ’3½’, połpěta ’4½’, połsta ’50’. Ёсць аналагічныя ўтварэнні ў літ. (pusañtro ’паўтара’, pustrẽčio ’2½’, pusketvir̃to ’3½’, pusšẽšto ’5½’, pusseptiñto ’6½’ і лат. (pusótra ’паўтара’, pusótras ’паўтары’, pusʼtreša, pusʼtrešas ’2½’, pusʼčetri ’палавіна чацвёртай’, pusseši ’паўшостай’, pusʼseptiņi ’паўсёмай’. Сюды ж паўтарні́к ’(добры) сорт ільну’ (шум., Сл. ПЗБ), ’паўтарацалёвая дошка’ (там жа), паўтарак ’прадмет паўтарачнага памеру’ (ТСБМ), паўтарачкадошка ў 1,5 цалі’, ’бутэлька ў 1,5 л’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пень, пэнь ’ніжняя частка ствала спілаванага або зламанага дрэва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’бервяно’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), ’дрэва наогул’ (чэрв., барыс., Сл. ПЗБ), ’куча галля, ламачча’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’смаляны пень на падпал; хлыст дрэва’, ’пень с карэннем; шышак’: пень, апенак, ’цвёрдая частка пяра; адросткі пер’яў’, пе́нне, пення ’адросткі пер’яў’ (Сл. ПЗБ), пень ’вулей, калода’ (Скарбы), ’калодачны вулей’ (Нікан., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’ляжачы вулей’ (ЛА, 1), ’частка снапа ад перавясла да зрэзу’ (мін., лаг., Шатал.), сюды ж пеньчужо́к ’аб’едзенае жукамі сцябло бульбы’ (Сл. ПЗБ), ’някемлівы, нездагадлівы’ (міёр., З нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Нас.): параўн. укр. пень, рус. пень, польск. pień, н.- і в.-луж. pjeńk, чэш., славац. peň, славен. pẹ̑nj, pȃnj, серб.-харв. па̑њ, макед. пен, балг. пън. Прасл. *pьnʼь, роднаснае з літ. pínas ’галіна’, ст.-інд. pínāka‑ ’кій’, ст.-грэч. πίνας ’бервяно, дошка’, ст.-в.-ням. witu‑vîna, ст.-н.-ням. vîne ’куча дроў’ (Фасмер, 3, 233; Бязлай, 3, 7–8; Махэк₂, 443; Покарны, 830).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шва1 ’шво’ (чэрв., Сл. ПЗБ; рэч., нараўл., добр., Мат. Гом.; брагін., Шатал,; Ян.). Ад по- (*po‑) і *šъvъ ’шво’ (Фасмер, 4, 443–444, 463–464). Да шво, шыць (гл.).

По́шва2, по́шавачка, по́шаўка, по́шыўка, по́шуўка, пошувка ’навалачка’ (баран., в.-дзв., маст., віл., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; маладз., карэліц., Янк. Мат.; Інстр. 1, Бес.), ’насыпка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. пошва, пошовка ’пасцельная бялізна’, укр. по́шивка, поши́ванка ’навалачка’, польск. poszewka ’навалачка’, poszwa ’навалачка’, ’насыпка’. Ад по́шва1 (гл.) па мадэлі ’дзеянне’, ’спосаб дзеяння’ > ’прадукт дзеяння’; літаральна по́шва ’тое, што пашылі’, якое да *posjъva < *po-sjy‑ti (Банькоўскі, 2, 719).

По́шва3 ’прошва’ (паст., Сл. ПЗБ). Ад про́шва (гл.) з выпадзеннем зычнага -р-, магчыма, пад уздзеяннем по́шва1 ’шво’ (гл.)

По́шва4, по́швіна ’тонкая жардзіна, якая накладаецца на разасланую кулявую салому і прывязваецца віткаю за латы’ (Янк. 1), рус. дыял. по́швадошка, якую прыбіваюць да борта лодкі, каб падоўжыць яго’, по́швы, по́шевни ’абшытыя лубам сані’. Да шыць > пашыць (гл.), параўн. зашыць ’забіць дошкамі, шалёўкай’, абшыць ’абабіць дошкамі, лістамі бляхі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. класці (у 7 знач.). Новы метад кладкі. Кладка сцен. // Спосаб размяшчэння паштучнага матэрыялу, які складваецца. Кругавая кладка снапоў. □ Кладка замка паводле тыпу найбольш блізкая да т. зв. «галандскай», у якой мяшаныя рады чаргуюцца з радамі, пакладзенымі тарчаком. «Помнікі».

2. Частка якой‑н. пабудовы, зложанай з цэглы, каменю. Рабочыя вынялі некалькі цаглін, а затым разабралі ўсю кладку. «Маладосць».

3. Дошка, палена або некалькі пален, пакладзеныя для пераходу цераз раку, балота, гразкае месца і пад. Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой, пад імхамі сваёй нагой. Галавач. Пераскакваючы цераз груды, пераходзячы па хісткіх кладках глыбокія канавы, няспынна снавалі людзі. Шамякін.

4. Невялікі драўляны памост на рэчцы, возеры і пад. для чэрпання вады і паласкання бялізны. Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы. Бядуля.

5. Адкладванне яец (у насякомых). Назіранне над кладкай яец матылямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́нар, -ру м.

1. честь ж.; почёт;

спра́ва ~ру — де́ло че́сти;

2. (высокомерие) чва́нство ср.; самомне́ние ср.; го́нор; спесь ж.;

до́шка ~ру — доска́ почёта;

у г. — (каго, чаго) в честь (кого, чего);

вы́йсці з ~рам — вы́йти с че́стью;

рабі́ць (зрабі́ць) г. — де́лать (сде́лать) честь;

мець г. — иметь честь;

збіць г. — сбить спесь;

на г. — (каму) к че́сти (чьей);

мець за г. — счита́ть за честь;

знява́жыць г. — нанести́ бесче́стье;

шану́й г. за́маладапосл. береги́ честь смо́лоду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́ўка1 ’лава на вуліцы каля хаты, у парку, памяшканні, вагоне’, ’школьная парта’, ’услон’ (ТСБМ, Сцяшк., Грыг., Шат., Бяльк., Яруш., Касп., Мат. Гом.; паўд.-усх., КЭС, Сл. паўн.-зах., Ян.), ’частка ганка’, ’дошка на рэчцы (возеры), на якой жанчыны мыюць бялізну’, ’пераход праз рэчку, перакінуты з аднаго берага на другі — з дошак ці з бярвення’ (Інстр.), ’частка агароджы’ (уздз., Жд. 2), ’звязаныя адно з адным некалькі бярвенняў для сплаву’, ’адно звяно плыта’ (нёманск., Нар. лекс.; карэліц., З нар. сл.), ’частка плыта, звязаная з 24 бярвенняў’ (гродз., Нар. сл.) ’планка для замацоўвання ножак стала’ (петр., Шатал.). Да лава1, лава2 (гл.).

Ла́ўка2 ’лука, луг’ (Яшк., Бяс.), мядз. ’поле’ (Непакупны, Связи, 122–183). Запазычана з літ. laũkas ’поле’. Сюды ж, відавочна, і лід. ла́ўка ’ўчастак лесу’ (Сл. паўн.-зах.).

Ла́ўка3 ’папярочная баразна’. Да лава1 (гл.).

Лаўка4 ’магазін’ (Сцяшк., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; уздз., Жд. 2, Ян.; тур., Выг.). Філін (Происх., 619) адносіць да ўласнарускіх слоў. Аднак існаванне ст.-бел. лав(ъ)ка (з 1561 г.) пярэчыць гэтаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́лер1 ’старажытная нямецкая манета’ (ТСБМ), ’манета ў 90 кап. серабром, што ўжываецца ў Літве’ (Нас.), ’манета’ (Касп., Бяльк.), та́лер, та́ляр ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́ляр ’тс’ (Кольб.): try talàry (Федар. 6). Ст.-бел. талеръ, таляръ ’сярэбраная манета; вагавая адзінка для вырабаў са срэбра, што адпавядае масе талера’ (Ст.-бел. лексікон) згадваецца ў пісьмовых дакументах з 1555 г. і запазычана са ст.-польск. taler, talar ’тс’ (Булыка, Запазыч., 316), куды трапіла з ням. Táler ’старажытная нямецкая срэбная манета’, вынік скарачэння першаснага Joachimstaler ’тс’ ад Joachimstal — горада ў Чэхіі, дзе здабывалі срэбра і ўпершыню вырабілі гэту манету (ЕСУМ, 5, 510; Голуб-Ліер, 484; Брукнер, 564).

Та́лер2 ’вялікая, ёмістая талерка’ (капыл., Жыв. сл.). Ст.-бел. талеръ, тарелъ (Ст.-бел. лексікон), талеръ, таліръ, тарель ’талерка’ (фіксуецца з 1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 102) запазычанне са ст.-польск. talerz ’тс’, якое трапіла ў польскую са ст.-в.-ням. talier, што з іт. tagliereдошка для рэзання мяса’. Параўн. пазнейшае запазычанне та́леж (іван., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Магчыма, другаснае ўтварэнне ад талерка (гл.), успрынятага як памяншальнае па тыпу буталь і бутэлька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)