до́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́шка до́шкі
Р. до́шкі до́шак
Д. до́шцы до́шкам
В. до́шку до́шкі
Т. до́шкай
до́шкаю
до́шкамі
М. до́шцы до́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́шка ж.

1. в разн. знач. доска́;

сасно́вая д. — сосно́вая доска́;

кла́сная д. — кла́ссная доска́;

2. чаще мн. (материал для кровли) тёс м.;

д. го́нару — доска́ почёта;

мемарыя́льная д. — мемориа́льная доска́;

чо́рная д. — чёрная доска́;

чырво́ная д. — кра́сная доска́;

ад ~кі да ~кі — от доски́ до доски́; от ко́рки до ко́рки;

разбі́цца ў ~ку (блін) — расшиби́ться в лепёшку;

ста́віць на адну́ ~ку — ста́вить на одну́ доску́;

як д. — как доска́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. □ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго‑н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб’яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонарудошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошкадошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой‑н. асобе або падзеі.

Чорная дошкадошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым‑н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).

Разбіцца ў дошку гл. разбіцца.

Свой у дошку гл. свой.

Ставіць на адну дошку гл. ставіць.

Як дошка — пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́шка ж. Brett n -(e)s, -er; Tfel f -, -n; Bhle f -, -n (тоўстая);

кла́сная до́шка Schltafel f -, -n;

чарцёжная до́шка Rißbrett n, Zichenbrett n;

до́шка для аб’я́ў nschlagtafel f;

ша́хматная до́шка Schchbrett n;

размеркава́льная до́шка эл. Schltbrett n, Schlttafel f;

ста́віць на адну́ до́шку auf die gliche Stfe stllen, mit dem glichen Maß mssen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дошка

Том: 9, старонка: 56.

img/09/09-056_0322_Дошка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

До́шкадошка’ (БРС). Укр. до́шка, рус. доска́, польск. deska, чэш. deska, балг. дъска́, серб.-харв. да̀ска, ст.-слав. дъска. Прасл. *dъska. Славянскае запазычанне з герм. моў. Параўн. ст.-англ. disc ’стол, блюда’, ст.-в.-ням. tise (ням. Tisch ’стол’). Герм. формы запазычаны з лац. discus ’міска’ < грэч. δίσκος. Іншыя тлумачэнні вельмі няпэўныя, як і няпэўным з’яўляецца вывядзенне слав. слова непасрэдна з лац. або грэч. крыніцы. Гл. Фасмер, 1, 532; Трубачоў, Эт. сл., 5, 184–185; Мартынаў, Лекс. взаим., 61 і наст. Не вельмі зразумелыя бел. і ўкр. формы (адкуль ‑ш‑ замест ‑с‑?). Прасл. характар мае і вытворнае дашча́ны. Параўн. укр. доща́ний, рус. дощано́й, чэш. deščený (дыял.), балг. дъ́счен, серб.-харв. да̏шчан і г. д. Прасл. *dъščanъ(jь). Падрабязны агляд форм у Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дошка / тоўстая: дыля, дылёўка / таўшчынёю ў цалю: цалёўка / у падлозе: масніца, маснічына / з краю бервяна, з аднаго боку выпуклая: аполак / якою шалююць: шалёўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Мемарыяльная дошка 7/137-1388/514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕМАРЫЯ́ЛЬНАЯ ДО́ШКА,

пліта (звычайна з каменю, металу) з надпісам і выявай (рэльеф, гравіроўка), якая ўвекавечвае памяць пра выдатную асобу ці знамянальную падзею. Устанаўліваецца звычайна на фасадах, радзей у інтэр’ерах будынкаў. М.д. вядомы ў Стараж. Рыме. З 19 ст. пашыраны ў многіх краінах Зах. Еўропы, у т. л. на Беларусі (А.​Міцкевічу ў Навагрудку, У.​Сыракомлі ў касцёле езуітаў у Нясвіжы). Шмат М.д. устаноўлена ў 1960—90-я г. (В.​І.​Казлову і інш.). Для ўзбагачэння маст. вобраза ў кампазіцыю М.д. часта ўключаюць выявы-сімвалы віду дзейнасці асобы, якой яны прысвечаны: капітэль іанічнага ордэра на М.д. архітэктару У.​А.​Каралю, фрагмент габелена на дошцы А.​Кішчанку, кніга на дошцы Міколу Гусоўскаму, форму разгорнутай кнігі маюць М.д. пісьменнікам П.​Глебку, А.​Куляшову, М.​Лынькову, А.​Пашкевіч (Цётцы); у выглядзе дрэва — І.​Мележу, партрэтнай выявы мастака з палітрай В.​Цвірку, тэатр. заслоны на М.д. П.​Малчанаву, Л.​Александроўскай, Л.​Ржэцкай, Г.​Глебаву, Б.​Платонаву; выява цымбалаў на М.д. Р.​Шырме; і інш.

Л.​Г.​Лапцэвіч.

Мемарыяльная дошка В.​І.​Казлову.
Мемарыяльная дошка Г.​П.​Глебаву.
Мемарыяльная дошка В.К Цвірку.
Мемарыяльная дошка І.​П.​Мележу.

т. 10, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)