Ліхоцька, ліхо́цько ’чортаў сын’ (ТС). Да ліхата́ (гл.). Магчыма, звязана са ст.-польск. lichocko ’вельмі кепска, бедна’ (XVII ст.), чэш. lichotský ’нешчаслівы, няўдалы’. Аб экспрэсіўным суфіксе ‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кво́кля ’квактуха, курыца, якая водзіць куранят’ (ТСБМ, Нар. лекс.). Для аддзеяслоўных назоўнікаў, якія абазначаюць назвы асоб (жывёл, птушак), характэрная пеяратыўная суфіксацыя на ‑ля. Параўн. піскля ’піскуха’, бегля ’непаседа’ (Сцяцко, Афікс. наз., 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макаве́нь ’вялікая міска з гліны’ (дзятл., З нар. сл.). Да мак (гл.). Утворана ад прыметніка макавы і суф. ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152). Першапачаткова лексема азначала ’вялікая міска, у якой церлі мак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́н ’ілгун, манюка, хлус’ кобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярцвіца ’мёртвая вада’ (Яруш.). У выніку кандэнсацыі словазлучэння. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110. Аналагічна жывіца, дажджавой і да таго пад. Параўн. макед. мртвица ’мёртвая вада; вада, якая не цячэ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́пысць ’лапатачка для размешвання кашы’ (Крачк.). Параўн. копустка (гл.). Да *копасць утварэнне з суфіксацыяй на ‑osłb і націскам на першым складзе: капаць Жопасць, як любіць > любасць,⇉хварэць > хворасць⇉(Сцяцко, Афікс. наз., 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыве́ч ’назва невялікага лесу’ (Сцяшк.). Да крывы (гл.). Невялікія дрэвы называюць крывымі. Словаўтваральна да *крывеча. Мадэль на ‑єна з агульным значэннем сукупнасці. Параўн. пусты — пустэча ’стары лес’ (Сцяцко, Афікс. наз., 102–103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышчы́ны 1 ’адходы пасля апрацоўкі воску’ (Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. крышчыны 2.
Крышчы́ны 2 ’гушча ад квасу’ (Шн., Малч.). Ад крышыць (гл.). Утворана з суфіксам ‑чына (Сцяцко, Афікс. наз., 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)