(лац. metaphysica, ад гр. meta ta physika = пасля фізікі)
1) процілеглы дыялектыцы спосаб мыслення, пры якім з’явы, прадметы і паняцці разглядаюцца як ізаляваныя і нязменныя сутнасці;
2) перан. абстрактнае, туманнае разважанне; што-н. з малазразумелае, туманнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бібліягра́фія
(ад гр. biblion = кніга + -графія)
1) навука аб складанні даведнікаў па літаратуры і апісанні кніг;
2) спіс літаратуры па якім-н. прадмеце, пытанні;
3) аддзел у перыядычных выданнях, прысвечаны кароткаму агляду кніг, што выйшлі з друку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пло́мба
(польск. plomba < фр. plomb, ад лац. plumbum = свінец)
1) кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу з выціснутай на ім пячаткай, які прывешваецца да замкнутых дзвярэй, прыбораў, апаратаў і інш.;
2) рэчыва, якім запаўняюць карыёзнае дупло ў зубе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыка́л1
(с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)
1) матэматычны знак V, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня;
2) устойлівая група атамаў, якая пры хімічных пераўтварэннях пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сімульта́нны
(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час);
с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пло́мба
(польск. plomba < фр. plomb, ад лац. plumbum = свінец)
1) кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу з выціснутай на ім пячаткай, які прывешваецца да замкнутых дзвярэй, прыбораў, апаратаў і інш.;
2) рэчыва, якім запаўняюць карыёзнае дупло ў зубе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
keinm (f kéine, n kein, pl kéine без наз.: m kéiner, f kéine, n kéin(e)s, pl kéine) не; ніво́дзін, ніякі, ніхто́;
auf ~en Fall ні ў я́кім ра́зе;
ich hábe ~ Heft у мяне́ няма́ сшы́тка;
um ~en Preis ні за што на све́це
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fángen*
1.vt
1) лаві́ць, злаві́ць
2) перан. злаві́ць на ву́ду, перахітры́ць;
sich ~lássen* папа́сціся на ву́ду, даць ашука́ць сябе́
sich in séinen éigenen Wórten fángen* заблы́тацца (ва ўласных словах)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
царко́вішча Месца вакол царквы ці на якім стаяла царква (Кузн.Касп., Рэч., Слаўг., Шкл.). Тое ж царквя́нне (Слаўг.), цэрквішча, царкоўе (Ветк., Слаўг.).
□в. Царковішча Шкл., Бял., ур. Царковішча (гравійная гара) каля в. Папоўка Слаўг., ур. Царковішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Царкоўе Буда-Каш.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БАДЗЯ́Н (Illicium),
род кветкавых раслін сям. іліцыевых. 42 віды. Пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, у Паўд. Амерыцы і на ПдУПаўн. Амерыкі. Найб. вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з інш. (амерыканскімі) відамі — бадзяном фларыдскім (Illicium floridanum) і драбнакветкавым (Illicium parviflorum).
Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Бадзян сапраўдны — дрэва выш. да 10 м са скурыстым падоўжана-эліптычным лісцем з суцэльным краем. Кветкі двухполыя, шматпялёсткавыя, адзіночныя. Плод — цыклічная скурыстая або дравяністая шматлістоўка ў выглядзе своеасаблівай зоркі (адсюль другая назва «аніс зорчаты»). Пашыраны ў Індакітаі, Паўд. Кітаі і інш. раёнах Паўд.-Усх. Азіі. Харч. (плады выкарыстоўваюць як вострую прыправу для араматызацыі лікёраў, вінаў, кандытарскіх вырабаў і інш.), тэхн. і лек. (лісты, плады і алей) расліна. Бадзян анісавы, ці японскі, або японскі зорчаты аніс, так зв. сікімі (Illicium anisatum, або Illicium religiosum) — ядавітая расліна (асабліва плады, якія маюць алкалоід скіміянін). Пашыраны ў Японіі, Карэі, Кітаі. Старажытная культавая расліна (алей выкарыстоўваецца ў храмах як свяцільны сродак, тоўчаныя кара і насенне — для паху). Плады бадзяну японскага вельмі падобныя на плады бадзяну сапраўднага, таму выкарыстоўваюць іх для фальсіфікацыі ў гандлі. З пладоў усіх відаў бадзяну атрымліваюць эфірны алей, у якім да 90% анетолу.