КЛЯПА́ЦКІ (Барыс Іванавіч) (28.3.1906, С.-Пецярбург — 27.3.1966),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1959), праф. (1961). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1931). З 1960 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па асаблівасцях злучэнняў касцей метал. шпянём. Распрацаваў методыку кансерватыўнага лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб ног.

т. 8, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУПРЭ́ЙЧЫК (Віктар Давыдавіч) (н. 3.7.1949, Мінск),

бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980). Скончыў БДУ (1972). З 1992 спартсмен-інструктар нац. каманды Беларусі. Чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным першынстве (1968, г. Ібс, Аўстрыя; 1969, г. Дрэздэн, Германія; 1974, Тысайд, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР сярод маладых майстроў (1974). Чэмпіён Беларусі (1972).

т. 9, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІПІ́НСКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (1849, Віленская губ. — 28.10.1913),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р медыцыны і акушэрства (1881). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871). З 1872 працаваў у Сімбірскай губ., Вільні, Пецярбургу, у 1882—1908 дырэктар Магілёўскай цэнтр. школы павітух. Навук. працы па фармакалагічных асаблівасцях марской цыбулі.

т. 9, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІЯТРО́ЎСКІ (Віктар Іосіфавіч) (1855 — пасля 1917),

бел архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1879). З 1879 працаваў у Наўгародскай губ., у 1881—87 Віцебскі гар. архітэктар. Паводле праекта П. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны з-д у г. Чашнікі, рэканструяваны Віцебскі гар. т-р (1882) і Віцебскі Варварынскі касцёл (1885).

т. 12, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНКО́ЎСКІ Ф., бел. архітэктар 2-й пал. 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. У пач. 19 ст. віцебскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў адм. будынкаў у Віцебску, Козьмадзям’янаўскай царквы ў в. Гарадок Віцебскай вобл. (1808), выканаў праект і кіраваў перабудовай дома Кудзіновічаў пад Віцебскі палац губернатара.

В.​Ф.​Марозаў.

т. 14, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СВОБО́ДНЫЕ НО́ВОСТИ»,

незалежная інфармацыйна-аналіт. газета. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва; у 1994—97 выходзіла пад назвай «Свободные новости плюс». Дае рознабаковую інфармацыю як кіруючых улад, так і апазіц. ім структур. Друкуе інфарм.-аналіт. матэрыялы, культуралагічную, гіст., спарт., мед. інфармацыю.

А.​І.​Карповіч.

т. 14, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляпе́й 1 ’лепш’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.; гродз., навагр., бар., лях., Сл. ПЗБ). Да ле́пей (гл.). Націск на канчатку — выроўніванне формы лепей паводле аналогіі да большасці прыслоўяў вышэйшай ступені ў бел. мове (Бел. гр.₂, 1, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабок 1 ’падстрэшак’ (Сцяшк., Мат. Гом.), пруж., лельч. ’закот’, зах.-палес. лобо́к ’саламяная вальма’ (Нар. сл.), лабок ’франтон’ (Мат. Маг.). Рус. калін. лобок ’франтон хаты’. Бел.-рус. інавацыя (Бел.-рус. ізал., 64). Да лоб 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ана́гр. Ст.-бел. запазычанне з ст.-слав., у якой з грэч. ὄναγρος; з XI ст. сустракаецца ў формах онагръ и анагръ; Скарына тлумачыў: онагри — лоси. Націск указвае на французскую крыніцу рускага слова > бел. (Крукоўскі, Уплыў, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўта́чка ’жаўтуха (хвароба)’ (гом., глус., Янк. III; мядз., Жыв. сл., 41). Укр. дыял. жовта́чка ’тс’. З польск. żółtaczka ’тс’ з падвядзеннем пад бел. форму кораня. Адпаведная суфіксацыя ў назвах хвароб для бел. нетыповая. Параўн. жаўту́ха 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)